Фота: belta.by
Уладзімір Мулявін стварыў брэнд культуры Беларусі - дзяржаўны ансамбль "Песняры". Такое меркаванне выказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч у час цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Уладзімір Мулявін стаў сапраўдным творцам і стварыў брэнд культуры Беларусі - дзяржаўны ансамбль "Песняры", дзякуючы якому пра наш край даведаўся ўвесь свет. Для беларусаў іх творы сталі народнымі песнямі, якія дазваляюць падзяляць радасць і падтрымліваць настрой у мінуты смутку. Уладзімір Георгіевіч навучыў нас ганарыцца тым, што мы беларусы, народ, які мае тысячагадовую гісторыю і вялікую спадчыну", - сказаў Анатоль Маркевіч.
Як адзначыў міністр культуры, гэтая падзея знамянальная для ўсёй краіны. "У дзень 80-годдзя з дня нараджэння музыканта мы чарговы раз аддаём даніну павагі і ўдзячнасці славутаму сыну беларускай зямлі. Наўрад ці яго бацькі думалі, што вельмі таленавіты хлопчык у будучым пакладзе пачатак новай эры ў культурах Беларусі і Расіі. Нарадзіўшыся ў далёкім Свярдлоўску, у 1963 годзе ён апынуўся ў Мінску і звязаў жыццёвы шлях менавіта з нашай цудоўнай беларускай зямлёй", - адзначыў ён.
"Так здарылася, што 18 гадоў таму Уладзімір Георгіевіч пайшоў ад нас, але засталося любімае тварэнне - ансамбль "Песняры", песні, выкананыя ім самім. Ён жыў як тварыў і спяваў - натхнёна, пранікнёна, не хаваючы ўражанняў і пачуццяў. Сёння, у дзень нараджэння Мулявіна, каля помнікаў у Беларусі і Расіі будуць ускладзены кветкі як сімвал і даніна павагі легендарнаму чалавеку. Я хачу ўсіх заклікаць шанаваць памяць пра вялікага песняра беларускага народа", - сказаў на заканчэнне Анатоль Маркевіч.
Ускладанне кветак да помніка прайшло на бульвары Мулявіна. У цырымоніі прынялі ўдзел сваякі і сябры артыста, старшы саветнік пасольства Расіі ў Беларусі Ігар Гірэнка, калектывы Белдзяржфілармоніі і Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". У час сустрэчы прагучалі запісы песень у выкананні Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў". Вядучай мерапрыемства стала музыказнаўца Вольга Брылон.
Уладзіміра Мулявіна, легенды беларускай музыкі, не стала 26 студзеня 2003 года. Уладкаваўшыся на работу ў Беларускую філармонію, ён звязаў жыццё з Беларуссю і яе песнямі. Народная творчасць у апрацоўцы музыканта, кампазіцыі на вершы класікаў беларускай літаратуры і песні савецкіх аўтараў першай велічыні ў выкананні "Песняроў" сталі папулярнымі далёка за межамі СССР. Пясняр удастоены звання народнага артыста Беларусі і СССР, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, неаднаразова станавіўся лаўрэатам шматлікіх конкурсаў і фестываляў.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут