Тыдзень моды ў Беларусі адкрываецца ў Мінску

Тыдзень моды ў Беларусі (Belarus Fashion Week) адкрыўся ў Мінску, ён пройдзе па 11 лістапада на пляцоўцы НВЦ "Белэкспа". Чакаецца, што галоўная прафесійная падзея ў моднай індустрыі краіны збярэ больш за 10 тыс. наведвальнікаў. Арганізатары анансуюць насычаную праграму дэфіле, адукацыйных і бізнес-сустрэч, а таксама гарантуюць традыцыйна высокі ўзровень правядзення мерапрыемства. На Тыдні моды будуць дэманстравацца толькі новыя калекцыі сезона вясна-лета-2019 ад вядучых беларускіх брэндаў. Традыцыйна праграму форуму дапоўняць паказы лепшых калекцый дзіцячага дызайнерскага адзення. Прэзентуюць на Belarus Fashion Week і калекцыі аўтараў, якія працуюць з этнічнай тэмай і ствараюць вырабы з беларускага лёну. У асобным паказе будуць сабраныя модныя і стыльныя вобразы з адзення беларускіх дызайнераў і вытворцаў. Гэта добры старт для пачаткоўцаў стылістаў ў сферы fashion індустрыі і магчымасць супрацоўніцтва з вядучымі кампаніямі краіны.

 
інтэрнэт вяшчанне