Селіверстаў: усе сацыяльныя абавязацельствы па зарплатах і пенсіях будуць выкананы безумоўна


 

Усе сацыяльныя абавязацельствы перад людзьмі, якія датычацца выплат заработнай платы ў бюджэтнай сферы і пенсій, будуць безумоўна выкананы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае БЕЛТА.

Аб зарплатах і пенсіях

Паводле слоў міністра, пэўны недабор даходаў у рэспубліканскім бюджэце стварае некаторыя цяжкасці ў фінансаванні расходаў. "Гэта даволі вялікія цяжкасці з пункту гледжання папярэдніх гадоў. Але з улікам таго, што ў нас ёсць пэўны аб'ём астаткаў, які мы сфарміравалі ў папярэднія гады, усе сацыяльныя абавязацельствы мы выплацім. Што датычыцца заработнай платы, падтрымкі фонду сацыяльнай абароны па пенсіях - тут усё будзе рэалізавана", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Разам з тым ён адзначыў, што дзяржава аптымізуе свае расходы, ад некаторых з іх адмовіцца. "Але гэта не закране абавязацельствы. Усе абавязацельствы перад людзьмі па заработнай плаце і іншыя будуць выкананы безумоўна", - яшчэ раз падкрэсліў міністр.

Аб рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах

Закранаючы выкананне рэспубліканскага бюджэту, Юрый Селіверстаў канстатаваў наяўнасць пэўных праблем. Яны, растлумачыў кіраўнік Мінфіна, звязаны са зніжэннем паступленняў ад вялікіх прадпрыемстваў, на дзейнасць якіх паўплывала закрыццё рынкаў на фоне пандэміі. У пачатку года былі пэўныя пытанні і з пастаўкамі нафтапрадуктаў. "Недабор даходаў у цэлым па рэспубліканскім бюджэце чакаецца каля трох-чатырох мільярдаў рублёў. Што датычыцца мясцовых бюджэтаў, яны выконваюцца стабільна. Калі параўноўваць з мінулым годам, за сем месяцаў працэнт паступлення даходаў такі ж. Гэта нядрэнна, таму што асноўныя сацыяльныя абавязацельствы - выплата зарплаты, утрыманне сацыяльных устаноў - фінансуюцца з мясцовых бюджэтаў. Сітуацыя нам цалкам зразумелая і кіруемая", - звярнуў ён увагу.

Аб знешнім дзярждоўгу і рынку знешніх пазык

Плацяжы па валютным дзярждоўгу ў гэтым годзе складаюць каля $3,6 млрд, прычым $2 млрд дзяржава ўжо выплаціла. "Мы ў пачатку года рэфінансавалі частку доўгу. Яшчэ ў нас ёсць у прапрацоўцы здзелкі, у тым ліку з расійскімі банкамі тут. Таму мы бачым, што ў поўным аб'ёме ўсе гэтыя плацяжы мы ажыццявім", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Каменціруючы пэўную турбулентнасць на рынку замежных пазык адносна Беларусі, міністр адзначыў, што там заўсёды ў той ці іншы перыяд прысутнічалі ваганні. "Недзе стаўкі павышаюцца, недзе зніжаюцца, недзе інвестары хочуць прадаць гэтыя каштоўныя паперы. З улікам таго, што гэтыя пазыкі даволі "доўгія", я думаю, што ўсё гэта вернецца ў нармальнае рэчышча. У нас былі факты, калі на працягу дня цана пазык рэзка расла, потым рэзка спадала, - дадаў ён. - Я не думаю, што сённяшняя сітуацыя будзе захоўвацца на працягу асабліва доўгага перыяду".

Аб курсах валют

Гаворачы аб ваганнях на валютным рынку і іх уплыве на дзяржбюджэт, Юрый Селіверстаў звярнуў увагу, што на гэту сітуацыю можна глядзець з двух бакоў. "Выплаты, якія прывязаны да долара, будуць крыху павялічвацца. Што ж датычыцца даходаў ад такіх, напрыклад, экспарцёраў, як "Беларуськалій", яны, наадварот, будуць прырастаць", - растлумачыў міністр. Ён дадаў, што Беларусь ужо ўнесла асноўную частку ўзносаў у статутныя фонды міжнародных арганізацый, і на гэтыя расходы ваганні на валютным рынку значна не паўплываюць.

"Разумеючы нашу наяўнасць золатавалютных рэзерваў, тое, што мы разлічваемся па даўгах, нейкіх эканамічных рызык, што ўся гэта сітуацыя неяк зменіцца, тут няма. Але з пункту гледжання ўплыву на бюджэт, вядома, будзе", - рэзюмаваў кіраўнік Мінфіна.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны