Прэзідэнт на Каляды прыехаў у храм Свята-Лісавецінскага манастыра

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Каляды прыехаў у храм у гонар абраза Божай Маці "Дзяржаўная" на тэрыторыі Свята-Лісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У храме кіраўніка дзяржавы віталі выхаванцы нядзельнай школы манастыра, якія паднеслі яму букет кветак. Прэзідэнт у сваю чаргу ўручыў ім калядныя падарункі - кнігі аб праваслаўных святах і ласункі.

Затым Аляксандр Лукашэнка па традыцыі запаліў калядную свечку.

Прэзідэнт у сваёй прамове звярнуўся не толькі да тых, хто прыйшоў у храм, але і да ўсіх, хто святкуе Раство Хрыстова. "Светлае добрае свята, якое ўсяляе ў нашы сэрцы веру, надзею, любоў і дабрыню. Мне здаецца, што гэты храм, гэта святыня, у якіх мы знаходзімся, і ёсць увасабленне гэтых добрых і светлых слоў", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2019 год быў няпростым для краіны, і для кожнага чалавека паасобку ён склаўся па-рознаму. "Але ў цэлым усе вы гаворыце, што гэта быў нядрэнны год. Гэта быў складаны перыяд нашага жыцця. І, як я заўсёды гавару, што самае - тое, што выклікае ў нас насцярожанасць (нават не небяспеку), - гэта эканоміка. Таму што гэта жыццё нашых людзей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў навагоднім звароце ўжо сказаў, што вяскоўцы з гонарам пераадолелі мінулы складаны год, таму як да гэтага былі два даволі цяжкія для сельскай гаспадаркі гады, былі зрасходаваны многія рэзервы. "Дзякуй богу, што яны былі, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - І ў мінулым годзе (ён быў не самым лепшым, але і не горшым) мы аднавілі нашы рэзервы, забяспечылі харчаваннем нашых людзей. І прайшлі яго нядрэнна, але і не так, як хацелася б нам. Быў сярэдні год. Я яго ацэньваю як год няпросты".

Прэзідэнт лічыць, што і гараджане - прамысловасць - маглі б спрацаваць лепш.

"Але вы бачыце, што адбываецца ў свеце, што робіцца на міжнароднай арэне. Гэта цяжкі перыяд. Усе прадракаюць рэцэсію ў сусветнай эканоміцы, застой. Але росту ніхто не прагназуе", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў аб сваім навагоднім звароце, канкрэтызаваў яго: "Гаварыў я аб тым, што год будзе няпростым. Год будзе для кагосьці цяжкім, для кагосьці не вельмі. Але будзе вельмі няпросты год. І нам трэба шмат зрабіць для таго, каб гэтак жа дастойна прайсці яго, захаваўшы нашу краіну, сваю незалежнасць".

"Але самае галоўнае, што было ў мінулым годзе, гэта вялікі наш здабытак і дасягненне - мы захавалі мір і спакой на нашай зямлі. Мір міжканфесійны і міжнацыянальны - гэта тое, чым ганарыцца любая дзяржава, і перш за ўсё наша Беларусь", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што ў жыцці краіны быў няпросты час. "Знаходзіліся мы і ў блакадзе, і ў ізаляцыі, і санкцыі ўводзілі супраць нас. Мы - не Расія і іншыя вялікія дзяржавы, не Еўрасаюз. І нам было няпроста. Але толькі дзякуючы нашай еднасці мы выстаялі. У гэтым адзінстве залог усіх нашых поспехаў. І ў гэтым адзінстве вельмі вялікую ролю адыграла наша Царква - усе канфесіі (наша вялікая Царква), не толькі праваслаўныя, не толькі католікі (я маю на ўвазе хрысціян) - усе канфесіі нашай краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу падзякаваў праваслаўным пастырам як прадстаўнікам самай масавай канфесіі ў Беларусі за мір і спакой, які пануе ў краіне. "Вы ўнеслі вялікі ўклад у імя таго, каб мы жылі спакойна, гадавалі сваіх дзяцей. Усюды няпроста. Хто б як ні ўзносіў свае поспехі, заслугі і іншае (я аб'ехаў увесь свет), паверце, усюды няпроста. Гінуць людзі, гінуць дзеці. У нас таксама гэтага хапае. Але толькі па нашай бесклапотнасці, а не таму, што намі кіруюць звонку і ствараюць звонку канфлікты і тыя сітуацыі, у якіх гінуць дзеці. Толькі па нашай бесклапотнасці. Толькі таму, што мы маем пэўныя заганы, якія вядуць да таго, што гінуць людзі і, на вялікі жаль, дзеці", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім галоўнага - здароўя, і папрасіў людзей берагчы сябе і сваіх дзяцей. "Кажуць, там (на тым свеце. - Заўвага БЕЛТА) таксама ёсць жыццё. На жаль, мы гэтага не ведаем, будзем верыць у гэта. Але аб гэтым жыцці, зямным, мы дасведчаны добра. Таму давайце да таго жыцця пажывём дастойна тут", - заклікаў Прэзідэнт.

Ён перадаў у дар храму абраз "Нараджэнне Хрыстова". Гэта маляваны абраз беларускага аўтара Андрэя Шчарбініна перадае найвялікшую падзею - прыход на зямлю Сына Божага ў Віфлеемскай пячоры - Нараджэнне Хрыстова, свята вялікага абнаўлення свету, дзень выратавання і ўсеагульнай радасці. "Няхай ён будзе ў гэтым храме. Але абяцаю вам, што я ў гэты храм вярнуся ў бягучым годзе. На вялікі жаль, я не ведаў, што тут створаны такі вялікі здабытак. Хачу падзякаваць усім за тое, што вы робіце тут. Ведаю, што вы працуеце, дапамагаеце тым, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У знак таго, што я своечасова не звярнуў увагі на гэта месца, я абавязкова прыеду і пагляджу, што тут можна зрабіць. Таму што гэта тое, што мне падабаецца асабліва ў царкве, калі прыходзяць у храм, манастыр людзі па сваёй волі - прыйшлі і робяць добрыя справы".

Дарэчы, першае, пра што спытаў Прэзідэнт, калі выйшаў з аўтамабіля пасля прыезду да храма, гэта чым можна дапамагчы. Асабліва дзяржава будзе і гатова ўдзельнічаць у падтрымцы дабрачыннай работы - дапамозе пажылым і адзінокім, нямоглым - усім, хто мае патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе.

У сваю чаргу настаяцель храма протаіерэй Андрэй Лемяшонак адзначыў асаблівую радасць у вялікі і радасны дзень Раства сустракаць у храме кіраўніка дзяржавы: "Яна сапраўды асобая, таму што прадстаяцель нашага народа, наш Прэзідэнт наведвае наш храм і гаворыць вельмі важныя словы. Не фармальна, а ад сэрца. Дзякуй вам".

Настаяцель храма расказаў, што на месцы манастыра 20 гадоў таму нічога не было акрамя пусткі. Не было ніякіх багатых спонсараў, але былі людзі, якія хацелі дапамагаць тым, хто трапіў у бяду. "Тут вакол бальніцы, і людзям патрэбна радасць, прыгажосць. І таму створаны гэты храм, манастыр, і ўсё гэта рукамі нашых людзей, якія заканчвалі нашы ВНУ і нікуды не паехалі, засталіся тут", - адзначыў ён.

"Мы разумеем, наколькі цяжка вам сёння весці нас наперад, даваць нам надзею на светлую будучыню. Яна ў нас ёсць і будзе. Таму, вядома, хацелася б пажадаць вам шмат сіл, здароўя. Таму што, як вы сказалі, нельга чакаць, што ўсё будзе паднесена на талерачцы. Усё трэба зарабляць, працаваць. І ўсё гэта перажыванне ў вашым сэрцы за ўвесь народ. Мы сапраўды молімся за вас і шчыра хочам, каб у нас быў мір. Гэта самае галоўнае - каб было мірнае неба. Каб на нашай зямлі людзі адчувалі сябе свабодна, каб ім было добра, каб былі вялікія сем'і, шмат дзяцей, і ў гэтых сем'ях была любоў", - сказаў настаяцель у адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак перадаў у дар кіраўніку дзяржавы абраз святой прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай. "У знак нашай любові, нашай малітвы. Гэта зрабілі нашы майстры", - сказаў настаяцель храма.

Прэзідэнт адзначыў, што многія на Новы год і Каляды прыносяць падарункі ў яго дом, якія ён у сваю чаргу перадае людзям. "А такія падарункі ў Палацы Незалежнасці ў музеі размяшчаюцца. Прэзідэнт можа прымаць падарункі, але гэта не яго асабістыя - гэта дзяржаўныя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Напярэдадні Новага года мне таксама падарылі нямала падарункаў. І тыя падарункі, якія падораны маёй маленькай сям'і, я абавязкова вам сёння да канца дня перадам. І яшчэ што-небудзь дабаўлю, каб і сёстрам, і братам хапіла, і дзеткам. Дзякуй вам велізарнае. Я абавязкова вярнуся ў бліжэйшы час", - рэзюмаваў беларускі лідар.

На заканчэнне мерапрыемства кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў людзей, якія сабраліся каля храма, і пажадаў ім здароўя.

Храм у гонар абраза Божай Маці "Дзяржаўная" ўваходзіць у склад манастырскага комплексу Свята-Лісавецінскага жаночага манастыра. Храм пабудаваны ў перыяд 2001-2007 гадоў уласнымі сіламі манастыра, пры актыўным удзеле працаўнікоў манастырскіх майстэрань. Храм асвечаны 18 кастрычніка 2008 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, цяпер ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Сам жа манастыр у гонар святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лісаветы заснаваны ў 1999 годзе. Акрамя храмаў, розных майстэрань манастыр мае ў прыгарадзе свой падворак, дзе створаны цэнтр для апекі сацыяльна неабароненых людзей. Сёстры манастыра нясуць послух у Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы, псіханеўралагічным інтэрнаце, у Навукова-даследчым інстытуце пульманалогіі і фтызіятрыі ў Навінках.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.40 Ваш сябар –Беларусь! (Кіт.) (п.)

Далей:
03.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны