Прэзідэнт Беларусі прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі дзеячам культуры і мастацтва

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб'яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Прэмія прысуджана настаяцелю прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэю Іаану (Івану) Харашэвічу за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы.

Высокай узнагароды ўдастоена Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Калектыў грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" адзначаны прэміяй за вялікую работу па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы шматдзетных сем'яў, рэалізацыю гуманітарных праектаў "Конкурс на лепшую шматдзетную сям'ю", "Мінскі гарадскі форум маці", тэлепраекта "Родныя людзі".

Прэмія "За духоўнае адраджэнне" таксама прысуджана калектыву філіяла ўстановы культуры "Брэсцкі абласны краязнаўчы музей" "Археалагічны музей "Бярэсце" за актыўную дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла музея.

За стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП "Белкартаграфія" Галіны Ляхавай, дырэктара ДУ "Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі" Вячаслава Насевіча.

За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Калектыў установы культуры "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" ўдастоены спецпрэміі за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў "Восіп Цадкін. Вяртанне", "Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з "ВМАТЭМАЙС".

За стварэнне серыі дакументальных фільмаў "Хроніка Мінскага гета" спецыяльнай прэміяй адзначаны аўтарскі калектыў у складзе намесніка загадчыка аддзела дырэкцыі інфармацыі ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Барыса Герстэна, дырэктара ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна" Уладзіміра Бокуна, рэжысёра-пастаноўшчыка ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна" Уладзіміра Луцкага.

Спецыяльнай прэміі ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны калежд імя М.К.Агінскага" за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў "Міжнародны сімфанічны форум-конкурс маладых кампазітараў краін СНД імя М.К.Агінскага", "Масты дружбы: Беларусь - Расія", "Духоўная старонка малой радзімы".

Высокай узнагародай адзначаны калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры за выдатныя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы "Брэст - культурная сталіца Садружнасці-2019".

Калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь спецыяльная прэмія прысуджана за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзі.

Спецпрэміяй адзначаны і калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і адпачынку за значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта "Іўеўскі каларыт".

За распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года спецыяльная прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе народнага артыста Расіі Ігара Крутога, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі Sechenov.com Аляксея Сечанава, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра "Арт-мажор" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра Вавілава.

Ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі для дапрызыўнай моладзі "Скіф" удастоены спецпрэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войскаў і спецназа імя В.П.Маргелава і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам.

Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль "Дударыкі" гімназіі нумар 14 горада Мінска адзначаны высокай узнагародай за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва, паспяховае прадстаўленне Беларусі ў праграмах міжнароднага фестывалю "Гармонь збірае сяброў", Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і іншых праектаў.

За мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, спецыяльнай прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзяніса Чубукова, майстра вытворчага навучання гэтай кафедры Кірыла Орсіка, індывідуальнага прадпрымальніка, члена Беларускага саюза мастакоў Аляўціны Башкатавай.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.40 Міжнародны агляд (Англ.) (п.)

Далей:
07.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны