Прэзідэнт Беларусі наведаў ЗАТ "Атлант"


 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў вынікі работы ЗАТ "Атлант" у перыяд пандэміі. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы прадпрыемства, перадае БЕЛТА.

"Яскравы прыклад таго - "Атлант", што ў любой крызіснай сітуацыі ёсць і станоўчыя моманты і імі трэба скарыстацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як далажылі Прэзідэнту, у 2020 годзе прадпрыемства апынулася ў няпростай сітуацыі, звязанай з увядзеннем абмежаванняў на знешніх рынках з-за пандэміі. Тым не менш службы закупкі і лагістыкі змаглі ў гэтых няпростых умовах забяспечыць вытворчасць матэрыяламі і камплектуючымі, не дапушчана прастояў. Акрамя таго, зроблена стаўка на продажы праз інтэрнэт. "Паколькі мы не спыніліся ў гэты час, то ў такіх умовах былі адзіныя, хто вырабляў халадзільнікі і пральныя машыны на нашым рынку. Таму мы змаглі задаволіць узросшы попыт, устанавілі менавіта ў сакавіку 2020 года рэкорд па продажах. Мы прадалі 90 тыс. халадзільнікаў. За ўсе 60 гадоў гісторыі "Атланта" ў сакавіку 90 тыс. не прадавалі", - сказаў гендырэктар прадпрыемства Дзмітрый Сакалоўскі.

"За гэта - малайцы! Зрабілі тое, што павінны былі зрабіць усе. І гэта прыклад для іншых. Я ж гаварыў, што калі адкрыюцца, паглядзяць, а ўжо нічога няма. А мы ў гэты час можам прапанаваць свой тавар. Вось яскравы прыклад: мы ў гэты момант прапанавалі свой тавар, людзі купілі. Калі кіраўнікі разгарнуліся своечасова", - адзначыў беларускі лідар.

Пасля сакавіка "Атлант" таксама актыўна рэалізуе тэхніку. Усе прынятыя меры далі магчымасць па выніках шасці месяцаў 2020 года выйсці на рэнтабельнасць продажаў 2,4 працэнта, прадпрыемства адчувае сябе ўпэўнена і разлічвае завяршыць год з дадатнымі паказчыкамі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць асваіваць новыя віды прадукцыі з акцэнтам на імпартазамяшчэнні. "Для нас вельмі важным, адным з асноўных напрамкаў на пяцігодку будзе імпартазамяшчэнне, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - З нашага боку мы можам гарантаваць (падумаем, як гэта зрабіць) абарону спажывецкага рынку ўнутры".

Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час было прынята правільнае рашэнне аб арганізацыі вытворчасці айчынных кампрэсараў. "Гэтак жа трэба па імпартазамяшчэнні рухацца ўсім прадпрыемствам. Але "Атланту", МАЗу, БЕЛАЗу, МТЗ - гэта флагманы - яны абавязкова па два новыя тыпы прадукцыі павінны вырабляць", - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым Прэзідэнта праінфармавалі аб напрацоўках "Атланта" па арганізацыі вытворчасці пасудамыечных машын.

Што датычыцца перспектыў развіцця "Атланта", то, як далажыў генеральны дырэктар Дзмітрый Сакалоўскі, цяпер рэалізуюцца два інавацыйныя праекты, абодва ў Баранавічах - па арганізацыі вытворчасці высокаэфектыўных кампрэсараў і па ўкараненні высокапрадукцыйнага тэхналагічнага працэсу чыгуннага ліцця.

Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены ўзоры як найноўшых мадэлей халадзільнікаў і пральных машын "Атлант", так і тых, што карыстаюцца найбольшым попытам. "Па меры павелічэння аб'ёмаў продажаў новых мадэлей мы будзем праводзіць паступовую мадэрнізацыю ўчасткаў", - расказаў Дзмітрый Сакалоўскі.

Асобна ішла размова аб прыцягненні ўдзельнікаў студатрадаўскага руху для работы на прадпрыемстве. Як растлумачыў гендырэктар, у летні перыяд, калі назіраецца пік продажаў бытавой тэхнікі, "Атланту" асабліва патрэбны дадатковыя кадры, каб задаволіць узрастаючы попыт на прадукцыю. Таму было наладжана супрацоўніцтва з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. У мінулым годзе на прадпрыемстве працавалі амаль 300 удзельнікаў студэнцкіх атрадаў, у бягучым годзе іх колькасць павялічана да 800-900. Акрамя заработнай платы "Атлант" забяспечвае ім пражыванне і харчаванне. Як далажылі кіраўніку дзяржавы, усяго па краіне плануецца забяспечыць работай у студатрадах амаль 30 тыс. чалавек - гэта на 4 тыс. больш, чым у мінулым годзе.

Размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву і ўдзельнікамі студатрадаў, Прэзідэнт пазітыўна ацаніў іх работу і яшчэ раз падкрэсліў правільнасць выбранага ў Беларусі шляху барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Хоць спачатку не ўсе ў гэта верылі, былі сумненні, але цяпер большасць пераканалася, што прынятыя рашэнні былі правільнымі. "Калі б мы тады закрылі вытворчасць, мы б ніколі як не адкрылі. Вы ў сакавіку ўпершыню ў гісторыі завода ўстанавілі рэкорд. Вы ніколі столькі не прадавалі, колькі ў сакавіку. У красавіку, маі і чэрвені таксама высокія паказчыкі. Чаму? Таму што калі ўвесь свет у паніцы закрыў вытворчасць, мы працавалі. І аказалася, што ў гэтыя месяцы на прылаўках магазінаў была ў асноўным прадукцыя Беларусі, у гэтым выпадку халадзільнікі і пральныя машыны.  Вось у чым мы мелі рацыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, да вопыту Беларусі ўжо выказваюць цікавасць замежныя партнёры.

"Галоўнае заключаецца ў тым, што мы выстаялі, не закрылі вытворчасці, і сёння можам прадаваць сваю прадукцыю, мы займаем свабодныя рынкі. Галоўнае - іх потым утрымаць і нікому не аддаваць, а ад гэтага - развіццё вытворчасці і ваша заработная плата. Вы ў гэтым плане малайцы. Вы яркае пацвярджэнне правільнасці таго курсу, які мы ў свой час выбралі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваім намеры наведаць прадпрыемства, аб якім ён заяўляў пры ўзгадненні назначэння новага гендырэктара "Атланта". "Калі я назначаў сюды кіраўніка, я яму сказаў, што ў бліжэйшы час мы сустрэнемся і паглядзім, якія станоўчыя зрухі адбыліся на заводзе. Я не хачу сказаць, што ранейшае кіраўніцтва было дрэнным або добрым. Але неяк вы пачалі кульгаць, застываць на месцы. Хацелася новай дынамікі. Для таго каб была дынаміка, трэба было паглядзець і на кіраўніцтва завода, што я і зрабіў. Для мяне важна сёння было ўбачыць, што вы ў гэтай складанай сітуацыі, правільна сарыентаваўшыся, выстаялі і прыбавілі. Малайцы!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама станоўча адазваўся аб рашэнні кіраўніцтва прадпрыемства прыцягнуць да работы студэнцкія атрады і прапанаваў абавязкова стымуляваць моладзь за работу як матэрыяльна, так і маральна. У сваю чаргу прадстаўнікі працоўнай моладзі падарылі кіраўніку дзяржавы ганаровы знак беларускіх студэнцкіх атрадаў. "Дзякуй. Поспехаў вам, добрага настрою, беражыце свой кавалачак зямлі - сваю краіну", - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны