Прэзідэнт Беларусі: візіт прэм'ер-міністра Індыі ў Беларусь можа стаць трыгерам у далейшым развіцці супрацоўніцтва

Фота: belta.by


Афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі ў Беларусь можа стаць трыгерам у далейшым развіцці супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Сангітай Бахадур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне здаецца, што мы ўжо на працягу нашага супрацоўніцтва за апошнія два дзесяцігоддзі не толькі зразумелі, але і вывучылі магчымасці Індыі і Беларусі. Напэўна, настаў час, калі мы павінны перайсці да таго этапу адносін, калі трэба заключаць канкрэтныя дагаворы і кантракты і ісці наперад у нашым супрацоўніцтве. Я мяркую, што патрэбны нейкі штуршок, нейкі стымул для таго, каб мы пачалі практычна рэалізоўваць нашы задумы. Лічу, што добрым стымулам развіцця нашых адносін быў бы візіт Нарэндры Модзі ў Беларусь. Мы вельмі добра знаёмы, можна сказаць нават у нейкай ступені дружны, падтрымліваем адзін аднаго. Мне здаецца, што яму трэба было б пабываць ужо ў Беларусі. І яго афіцыйны візіт, мы яго прымем дастойна, стаў бы такім трыгерам у адносінах паміж нашымі краінамі па ўсіх напрамках", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дыпламату за тую работу, якую яна правяла за невялікі тэрмін знаходжання на пасадзе пасла дружалюбнай Індыі ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў цэлым за два дзесяцігоддзі супрацоўніцтва тавараабарот паміж Беларуссю і Індыяй вырас у 10 разоў. "Крыху больш за паўмільярда долараў. Гэта, вядома, значна, але недастаткова для нашых магчымасцей. Мы можам больш. І вы гэта лепш за мяне ведаеце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заявіў, што яму вельмі хацелася б, каб і наступны пасол Індыі прыбыў у Беларусь з такім жа жаданнем наладжваць добрыя і плённыя адносіны. "Каб ён развіў усе тыя задумы, якія былі ў вас, у адносінах паміж Беларуссю і Індыяй. А пачынанняў нямала, ды і зроблена нямала", - канстатаваў беларускі лідар.

"Думаю, надышоў той час, калі нам трэба свае магчымасці і жаданні аб'яднаць і зрабіць некалькі крокаў да цеснага супрацоўніцтва", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Сангіта Бахадур падзякавала Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэчы, што з'яўляецца вялікім гонарам. "Я добра ведаю, што не ўсе паслы ўдастойваюцца аўдыенцыі з вамі", - сказала яна.

Кіраўнік дзяржавы ў адказ на гэта адзначыў, што яшчэ з савецкіх часоў паміж бакамі склаліся вельмі добрыя адносіны, а Індыя - адна з буйнейшых краін свету. "І не толькі. Вы - нашы сябры. Як я мог не прыняць вас?" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я поўнасцю згодная і падзяляю вашу пазіцыю па ўсіх аспектах двухбаковых адносін, якія вы згадалі. Сапраўды, мы шмат чаго дасягнулі за тры гады маёй кадэнцыі тут. Мы істотна нарасцілі гандаль, Беларусь нарасціла сваю прысутнасць у Індыі", - заявіла Сангіта Бахадур.

Яна таксама адзначыла актывізацыю супрацоўніцтва паміж прыватным сектарам Індыі і Беларусі, дасягненні па лініі супрацоўніцтва паміж БЕЛАЗам і індыйскай кампаніяй Coal India Limited. "Я помню час, калі спадар Мясніковіч (Міхаіл Мясніковіч з 1 лютага 2020 года ўзначальвае Еўразійскую эканамічную камісію, а да гэтага, у перыяд работы паслом у Беларусі Сангіты Бахадур, быў старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. - Заўвага БЕЛТА) задаваў мне пытанне, чаму Індыя не закупляе беларускую тэхніку. І тут я магу нясціпла заўважыць, што я сапраўды старалася, і сёння мы маем вынік", - сказала пасол.

Дыпламат дадала, што Беларусь таксама шырока прадстаўлена ў Індыі на рынку нафтапрадуктаў, сельскай гаспадаркі і сферы ІТ-тэхналогій.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
17.40 Ідэнтычнасць (Англ.)

Далей:
18.00 Навіны з Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

21.04 Беларусь гасцінная
21.04 Спадчына
Загрузка:
21.04 Дзень краіны