Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з нагоды святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята, якое ўпісана ў гістарычны каляндар дзвюх краін больш як 20 гадоў таму, увасабляе шчырае імкненне беларусаў і расіян прадаўжаць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькаў жыць у міры і згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.
"За кароткі па мерках гісторыі перыяд нам удалося стварыць надзейны прававы фундамент Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і Расіі пры захаванні агульнасці іх шляху развіцця і непарыўнасці чалавечых лёсаў", - гаворыцца ў звароце.
Прэзідэнт адзначыў, што народы абедзвюх краін збераглі і прымножылі глыбокія эканамічныя сувязі. Сёння тысячы беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у вытворчай кааперацыі, што дае магчымасць выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную на знешніх рынках. Гэтаму таксама садзейнічаюць сумесныя праекты ў навукаёмістых і высокатэхналагічных галінах. Фарміраванне агульнага рынку працы і звязанай з ім інфраструктуры значна пашырыла магчымасці прафесійнай самарэалізацыі і развіцця для грамадзян дзвюх дзяржаў, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
"Інтэграцыйныя памкненні беларусаў і расіян заснаваны не толькі на агульных эканамічных інтарэсах і ўзаемавыгадным гандлі. Іх стрыжнем заўсёды былі, ёсць і будуць непарушная шматгадовая дружба і з'яднанасць народаў, загартаваных на франтах Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой мы будзем урачыста адзначаць у гэтым годзе, - падкрэсліў беларускі лідар. - Наш святы абавязак - зберагчы і перадаць нашчадкам праўду аб тых страшных падзеях і гістарычным подзвігу савецкага народа. Маштабныя саюзныя праекты - рэканструкцыя Брэсцкай крэпасці і ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату - важны ўклад ва ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны".
Цяпер Беларусь і Расія разам процідзейнічаюць выклікам і пагрозам бяспецы, праводзячы ўзгодненую знешнюю і абаронную палітыку ў імя падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне. Гэта цалкам заканамерна, адзначыў Прэзідэнт.
"Намі праведзена вялікая работа. Але яшчэ шмат трэба будзе зрабіць на шляху раўнапраўнай узаемавыгаднай інтэграцыі і ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Паспяховасць рэалізацыі нашых планаў будзе залежаць ад няўхільнага выканання прынятых дамоўленасцей, выключэння нацыянальнага пратэкцыянізму, устаранення існуючых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў. У нас для гэтага ёсць усё неабходнае - воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнічная база, высокапрафесійныя кадры, працавітыя і таленавітыя людзі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут