Фота: belta.by
Беларуска-турэцкія адносіны выходзяць на новы ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 красавіка журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае БЕЛТА.
"Людзі чакаюць новай вяхі, як сказаў Прэзідэнт (Эрдаган. - Заўвага БЕЛТА) у пачатку перагавораў сам-насам, і наша сённяшняя сустрэча паклала пачатак новага ўзроўню ўзаемаадносін ва ўсіх сферах. Галоўнае цяпер профільным міністрам, ураду выканаць нашы дамоўленасці. Думаю, што цяперашні ўзровень развіцця партнёрства дазваляе ставіць яшчэ больш амбіцыйныя мэты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота: belta.by
Паводле яго слоў, такой мэтай на бліжэйшае пяцігоддзе стане павелічэнне тавараабароту як мінімум напалову (у 2018 годзе ён дасягнуў амаль $1 млрд. - Заўвага БЕЛТА). "Як бачыце, міністры, мы многага ад вас і не просім: за пяць гадоў усяго толькі 50 працэнтаў. Дайце гэтыя 50 працэнтаў, і мы вам будзем дзякаваць за гэта", - дадаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Турцыя - адзін з ключавых партнёраў Беларусі ў рэгіёне, узаемадзеянню з гэтай краінай надаецца вялікае значэнне. Ён сказаў, што першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Турцыі ў Мінск у лістападзе 2016 гады адкрыў новую старонку ў гісторыі беларуска-турэцкіх адносін. "Тады быў дадзены прыкметны імпульс палітычнаму, эканамічнаму, культурнаму, гуманітарнаму супрацоўніцтву. Гэта быў узрыўны крок, які надаў сур'ёзную дынаміку нашым адносінам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Фота: belta.by
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў час гэтых перагавораў бакі "адкрыта і канструктыўна абмеркавалі ўвесь спектр важных тэм двухбаковага парадку дня". Быў адзначаны пазітыўны і плённы дыялог паміж краінамі. "У палітычнай сферы ў нас няма абсалютна ніякіх рознагалоссяў, у тым ліку па найважнейшых міжнародных пытаннях. Нашы пункты гледжання абсалютна супадаюць", - акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асновай беларуска-турэцкага супрацоўніцтва з'яўляецца эканоміка. Бакі ў час перагавораў вызначылі прыярытэтныя напрамкі ў галіне гандлю і інвестыцый, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, фінансах, хімічнай і лёгкай прамысловасці.
"Добра, што ад простага гандлю мы паступова пераходзім да больш развітай формы эканамічнага ўзаемадзеяння - прамысловай кааперацыі. Зборка трактароў МТЗ у Турцыі сведчыць пра нашы сур'ёзныя намеры на гэтым напрамку. Разам будзем працаваць над аналагічнымі праектамі па іншых відах беларускай тэхнікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Фота: belta.by
Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі бакі падпісалі пакет дакументаў. Былі заключаны міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, мемарандум аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі юстыцыі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловы камітэтам Беларусі і Прэзідыумам абароннай прамысловасці Адміністрацыі Прэзідэнта Турцыі.
Акрамя таго, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства прамысловасці і развіцця Турцыі падпісалі мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў Антарктыцы. Былі падпісаны дарожная карта развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Навукова-даследчым саветам Турцыі на 2019-2021 гады і пратакол дзясятага пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі.
Гэтыя дакументы, сказаў Аляксандр Лукашэнка, ствараюць дадатковыя ўмовы для пашырэння ўзаемавыгадных беларуска-турэцкіх сувязей у палітычным, гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным напрамках.
"Для нас Турцыя з'яўляецца абсалютным прыярытэтам. Мы высока цэнім нашу дружбу і нацэлены на далейшае плённае усебаковае ўзаемадзеянне. Дарагі Рэджэп, у нас было шмат тэм (мы іх не агучваем), якія правяралі нашу дружбу, надзейнасць, перш за ўсё беларусаў. Я не думаю, што сёння ты можаш нас у нечым папракнуць. Мы заўсёды былі нацэлены на добрыя адносіны, выконвалі нашы дамоўленасці і, калі абяцалі, чаго б нам ні каштавала, заўсёды рабілі. Так будзе надалей", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут