Кіраўнікі ўрадаў СНД абмяркуюць у Мінску пытанні функцыянавання зоны свабоднага гандлю Садружнасці

Пытанні функцыянавання зоны свабоднага гандлю СНД будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД 28 кастрычніка ў Мінску. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта СНД - выканаўчым сакратаром Садружнасці Сяргеем Лебедзевым.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, на пасяджэнні будуць разгледжаны механізмы рэалізацыі рашэнняў, прынятых кіраўнікамі дзяржаў СНД у Бішкеку ў верасні бягучага года. "Кіраўнікамі дзяржаў былі прыняты вельмі важныя рашэнні ў жыцці СНД, што датычацца прывядзення работы органаў Садружнасці да сучасных рэалій, павышэння эфектыўнасці функцыянавання органаў СНД і самой арганізацыі, падбору кадраў, мінімізацыі фінансавых затрат, - нагадаў Андрэй Кабякоў. - Наша пасяджэнне будзе прысвечана рэалізацыі тых рашэнняў, якія кіраўнікі дзяржаў абазначылі".

Гэтыя рашэнні прыняты ўжо для выканання, падкрэсліў прэм'ер-міністр. "Мы ўдзячныя Выканкаму СНД за тое, што тыя рашэнні, якія былі абазначаны кіраўнікамі дзяржаў, былі неадкладна прыняты для выканання і аператыўна разглядаюцца на пляцоўцы Выканкама. Кіпіць работа, і мы разлічваем на тое, што знойдзем правільныя механізмы выканання тых даручэнняў, якія прэзідэнты нам далі ў верасні", - сказаў ён.

Што датычыцца эканамічнай часткі пытанняў, якія плануецца разгледзець на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў 28 кастрычніка, то асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням функцыянавання зоны свабоднага гандлю СНД. "Гэта перш за ўсё забеспячэнне безумоўнага функцыянавання зоны свабоднага гандлю. Прадугледжваецца, што будзе падрыхтаваны адпаведны даклад, і ў пятніцу паслухаем з нашымі калегамі, чаго мы там дасягнулі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Таксама ў парадку дня пытанні, звязаныя з пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. "Гэта таксама вельмі важны напрамак, дзе можна істотным чынам дабавіць, - лічыць прэм'ер-міністр. - Мы таксама зацікаўлены ў тым, каб падпісаць пагадненне або пратакол аб працэдурах і правілах дзяржаўных закупак з тым, каб у нас было агульнае разуменне і агульны допуск да дзяржаўных закупак у рамках усіх краін СНД і тых краін, якія пажадаюць далучыцца".

"Мы, вядома, зацікаўлены і ва ўдасканаленні работы эканамічнага суда СНД", - дадаў ён.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што ў Мінску прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная вынікам і перспектывам развіцця СНД, дзе былі дэталёва абмеркаваны ўсе напрамкі дзейнасці краін Садружнасці. "Вам засталося пакласці ўсё на паперу і пачаць рэалізоўваць", - адзначыў ён, звяртаючыся да Сяргея Лебедзева.

"Што датычыцца правядзення пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, то мы ва ўрадзе пастараліся ўсё забяспечыць. Лічым, што гатоўнасць даволі высокая. Хацелася б ад вас пачуць змястоўную частку: наколькі нашы выканаўчыя органы падрыхтавалі пытанні, ці ёсць праблемныя моманты, якія мы можам абмеркаваць", - сказаў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Сяргей Лебедзеў адзначыў, што "наперадзе насычаная работа". "Цяпер нашы эксперты працуюць над узгадненнем апошніх пытанняў, якія яшчэ застаюцца з улікам тых заўваг, якія паступаюць. Спадзяёмся, што да пачатку пасяджэння знойдзем кампрамісныя варыянты. Да нарады спадзяёмся ўстараніць апошнія шурпатасці", - заявіў ён.

Як паведамлялася, на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў плануецца разгледзець больш за 20 праектаў дакументаў, якія датычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках дзейнасці Садружнасці. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў краін СНД на перыяд да 2030 года, прыярытэтныя мерапрыемствы ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву. Акрамя таго, у праект парадку дня ўключаны пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва ў горна-металургічнай галіне, аўтамабілебудаванні, у сферы процідзеяння вытворчасці і распаўсюджванню кантрафактнай прадукцыі, прававой асветы спажыўцоў, у павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у галіне геадэзіі, картаграфіі, кадастру і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Будуць разгледжаны таксама дакументы, што рэгламентуюць узаемадзеянне ў пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства, гідраметэаралагічнай дзейнасці, фарміраванні і развіцці рынку інтэлектуальнай уласнасці. Плануецца ўнесці змяненні ў шэраг раней прынятых дакументаў, а таксама разгледзець пытанні ў фінансава-эканамічнай сферы.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны