Дзмітрый Крутой аб расійскай нафце: будзем купляць па сусветных цэнах, чаго і патрабавала Беларусь

Фота: belta.by


Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Дзмітрый Крутой пракаменціраваў журналістам вынікі праведзеных 7 лютага перагавораў на вышэйшым узроўні ў Сочы. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, на чым і настойваў беларускі бок, будуць купляць нафту ў расійскіх кампаній па цэнах сусветнага рынку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб дамоўленасці наконт нафты, нафтавага рынку, то расійскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі нафтавымі кампаніямі па цэнах, якія ўстанаўліваюцца на сусветным рынку. Дарэчы, гэтага ж на працягу ўсіх перагавораў не раз патрабавалі наш прэзідэнт, беларускі бок. Што Беларусі не патрэбна ніякіх спецыяльных эксклюзіўных умоў. Мы хочам купляць нафту па сусветных каціроўках, і не горш", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згадзіўся з гэтым падыходам. "Больш таго, ён паабяцаў, што расійскі ўрад акажа ўсялякае садзейнічанне ў нашай рабоце з расійскімі здабыўнымі кампаніямі. Каб пастаўкі нафты на беларускія НПЗ былі менавіта на такіх умовах, аб якіх я сказаў вышэй", - удакладніў першы віцэ-прэм'ер.

Ён звярнуў увагу, што расійскі нафтавы рынак вельмі неаднастайны і канстатаваў, што па сутнасці палавіну студзеня бакі не знаходзіліся ў рэжыме перагавораў з-за таго, што ў Расіі прадаўжаліся навагоднія канікулы. "Але цяпер інтэнсіўнасць кантактаў паміж нашымі суб'ектамі гаспадарання вырасла. І мы бачым, што ў той жа Расіі прыкладна 100 млн т нафты з агульнага аб'ёму здабываецца і пастаўляецца невялікімі кампаніямі. Мы проста за шмат гадоў прывыклі, што нафту ў Беларусь пастаўляе ў асноўным вялікая пяцёрка - "Раснафта", "Лукойл", "Татнафта" і іншыя кампаніі, - адзначыў Дзмітрый Крутой. - З імі таксама перагаворы будуць, вядома, у абавязковым парадку прадаўжацца. Ужо ў бліжэйшыя дні міністр энергетыкі Расіі паабяцаў з імі ўсімі сустрэцца, абазначыць новыя ўмовы работы на беларускім рынку і аказаць усялякае садзейнічанне ў больш хуткім заключэнні цэнавых кантрактаў. Але пры гэтым і канцэрн "Белнафтахім", і нашы НПЗ прадоўжаць работу абсалютна з усімі суб'ектамі расійскага нафтавага рынку. Літаральна на наступным тыдні такія перагаворы пачнём ужо".

Першы віцэ-прэм'ер таксама расказаў, што, як паказалі студзеньскія дэбаты, пэўным абмежаваннем было тое, што беларускі рынак разглядаўся для расійскіх нафтаздабыўных кампаній як экспартны. "Існавалі пэўныя абмежаванні па допуску да транзітнай трубы "Транснафты". Прэзідэнт Расіі паабяцаў усе гэтыя абмежаванні зняць. Яны ўстаноўлены для ўсіх экспартных рынкаў і паставак яго асобным указам. На Беларусь гэты ўказ не будзе распаўсюджвацца. Гэта значыць, любая кампанія, якой будзе выгадна і цікава працаваць з нашымі НПЗ, атрымае допуск да трубы, транзіту, паставак праз "Транснафту" як агента. Тут ніякіх абмежаванняў не будзе. І мы чакаем, што цікавасць да нашай краіны і рынку з боку гэтых - больш дробных і сярэдняга ўзроўню - суб'ектаў павысіцца, і мы зможам у хуткім часе гэтыя кантракты заключыць", - заявіў Дзмітрый Крутой.

Ён таксама паведаміў, што Уладзімір Пуцін назначыў Дзмітрыя Козака адказным па рабоце з Беларуссю на нафтавым рынку. Цяпер намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі, да нядаўняга часу ён курыраваў энергетычную сферу на пасадзе віцэ-прэм'ера. "Яму спецыфіка ўсіх нашых узаемаадносін знаёма і ён паабяцаў на сваім узроўні, калі неабходна, каардынаваць і аператыўна вырашаць усе ўзнікаючыя пытанні. Але мы чакаем (гэта вялікі прарыў нашых бягучых дамоўленасцей), што ў хуткім часе гэта нафтавая праблема вырашыцца цалкам", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны