Грамадскія дзеячы абмяркоўваюць прыняцце Кодэкса аб культуры (zviazda.by)

Ён не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. І самім фактам з'яўлення звяртае да тых часоў, калі ў галіне заканатворчай думкі нашы продкі былі «наперадзе планеты ўсёй». Кодэкс аб культуры, пра які некалькі апошніх гадоў вялася гаворка, закліканы ўпарадкаваць заканадаўства ў сферы культуры. Гэта ўжо рэальнасць: дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, затым зацверджаны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а цяпер падпісаны Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Важнасць гэтай падзеі патлумаўчыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў:

— Работа над Кодэксам аб культуры пачалася прыблізна ў 2011 годзе, калі была сфарміраваная больш дакладна ідэя аб неабходнасці стварэння адзінага нарматыўнага дакумента. У 2013 годзе была складзена канцэпцыя, закончаны так званы папярэдні перыяд работы. Пасля пачалася непасрэдная праца над кодэксам як юрыдычным дакументам. Сапраўды, над ім шчыравалі сотні людзей, а калі ўспомніць актыўнасць грамадскасці, то можна сказаць, што незлічоная колькасць.

Кодэкс аб культуры, па-першае, працягвае добрую традыцыю Статутаў ВКЛ: ён зроблены на беларускай мове. Па-другое, працягвае традыцыі кодэкснага мыслення, якое так характэрна для беларускай правазнаўчай практыкі — у нас існавала некалькі кодэксаў да таго, як з'явіўся Кодэкс аб культуры. Па-трэцяе, гэта не нейкае механічнае аб'яднанне дакументаў, якія існавалі раней: а 4 указы Прэзідэнта, 7 законаў у галіне культуры, 20 пастаноў Савета міністраў, 25 Міністэрства культуры, яшчэ шмат так званых падзаконных нарматыўных актаў. Усе яны прыведзены ў сістэму: адзін да аднаго прыстасаваны, скасаваныя паўторы, дададзена тое, што забяспечыла сувязь паміж рознымі пунктамі. Гэты дакумент адрэдагаваны ў адпаведнасці з часам. Напрыклад, такое паняцце як «культура» раней падавалася складаным, хоць можа быць добрым для навукоўцаў. Цяпер яно стала вельмі простым і дакладным: культура — гэта культурная дзейнасць і сукупнасць вынікаў гэтай дзейнасці. Як я падлічыў, у нас адбыліся недзе 64 грунтоўныя змены, якія ўнесены як рэдагаванне ўсіх дакументаў у галіне культуры. Раней гэта былі стосы папер. Што тычыцца рукапісу Кодэкса аб культуры, то ён будзе займаць 400 ці 500 старонак — вельмі важкая, ёмістая праца. Але ў надрукаваным выглядзе зойме адпаведны фармат, будзе просты ў карыстанні. Наступны крок — зрабіць так, каб у лічбавым фармаце былі перакрыжаваныя спасылкі на падзаконныя акты, датычныя тэмы. Гэта будзе Біблія культуры.

На мой погляд, Кодэкс аб культуры павінен карыстацца павагай не толькі ў тых, хто мае непасрэднае дачыненне да сферы культуры, але і ўсяго насельніцтва краіны, дзеля якога працуе наша галіна.

Кодэкс складаецца з агульнай і спецыяльнай частак, пяці раздзелаў і 257 артыкулаў. Ён заснаваны на дзейных нормах законаў аб культуры, бібліятэчнай справе, народным мастацтве і народных промыслах, творчых саюзах і творчых работніках, кінематаграфіі, музеях і музейным фондзе, ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Дарэчы, упершыню вялікая ўвага надаецца ахове археалагічнай спадчыны — гэта тое новае, чаго чакалі асобы, зацікаўленыя ў трапяткім стаўленні да гісторыі. Таксама ўпершыню ўведзена паняцце гастроляў, апісаны правілы арганізацыі гастрольнай дзейнасці. Зноў актуальна: прадугледжваецца супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з камерцыйнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. І грамадскасць можа ўплываць на вырашэнне пытанняў, звязаных з развіццём культуры ў Беларусі. Дарэчы, грамадскасць праявіла актыўнасць і падчас абмеркавання праекта Кодэкса. І дагэтуль у Міністэрства культуры працягваюць паступаць прапановы, адзначыў Барыс Святлоў.

— Яны ўжо паўтараюць папярэднія. Але гэта не значыць, што праца над Кодэксам спынена. Любы нарматыўны акт праз некаторы час мае тэндэнцыю пераглядацца і ўдакладняцца ў адпаведнасці з жыццём. Ды і галіна культуры не стаіць на месцы — яна павінна развівацца.



    Наталля КУЧЫНСКАЯ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы:

    — Падпісанне Прэзідэнтам Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры — падзея знакавая, у прыватнасці — для Года культуры. Аналагаў гэтаму Кодэксу на постсавецкай прасторы няма, хоць бы таму, што ён асноўваецца адразу на некалькіх законах і ахоплівае абсалютна ўсе аспекты культурнага жыцця. Будзем спадзявацца, што правапрымяняльная практыка дакажа неабходнасць і дакладнасць усіх прынятых намі нормаў. Калі Кодэкс добра сябе зарэкамендуе, то дэпутаты наступнага склікання будуць працаваць ужо над мадэльным кодэксам Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб культуры.

    Ірына ШЫШКОВА, дырэктар Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова:

    — Вельмі сімвалічна, што ў Год культуры Прэзідэнтам падпісаны Кодэкс аб культуры.

    Пра тое, што ён рыхтуецца, многа пісалі і гаварылі ў СМІ. Лічу, што прыняцце Кодэкса даўно наспела, і ён быў вельмі патрэбны.

    Сярод іншага Кодэксам вызначаны парадак надання аб'екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Кодэкс адрэгулюе грамадскія адносіны ў сферы творчай дзейнасці, аховы гісторыка-культурнай археалагічнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай справы, народных рамёстваў, кінематаграфіі.

    Яўген САХУТА, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства:

    — Кодэкс аб культуры — вельмі добрая і неабходная, асабліва на гэты момант, справа для ўсяго грамадства. Нарэшце можна ўзяць у рукі комплексны, агульны дакумент, у якім адлюстраваны галоўныя нюансы развіцця культуры нашай краіны.

    Што тычыцца канкрэтных момантаў, то мяне асабліва зацікавілі пытанні, звязаныя са змяненнем адносін да археалагічных артэфактаў, у прыватнасці, узмацнення іх аховы з боку дзяржаўных улад. У галіне правядзення археалагічных даследаванняў даўно трэба было навесці парадак.

    Алесь СУША, культуролаг, кнігазнавец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

    — Мы падышлі да новага этапу рэгулявання культурных адносін. Прыняцце Кодэкса сведчыць аб сталасці і самадастатковасці беларускай заканадаўчай сістэмы.

    Калі браць канкрэтную тэму — бібліятэчную справу і кніжныя помнікі — то тут зроблена шмат. Акрамя сістэматызацыі, можна смела казаць і пра навацыі. Напрыклад, упершыню адлюстраваны актуальныя падыходы да разумення таго, што ж такое бібліятэка, яе віды. У Кодэксе аб культуры падрабязна тлумачыцца сутнасць кніжных помнікаў, адзінкавых ці калекцыйных, якія могуць зберагацца ў розных установах ці ў фізічных асоб. Асобны раздзел дакумента прысвечаны неабходнасці абавязковага вядзення дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў музеях, бібліятэках, архівах ці прыватных зборах, што палепшыць стан іх захавання.

    Анатоль БУТЭВІЧ, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч:

    — Кодэкс патрэбен нам сёння, як бы ні ставіліся да яго — з вялікай надзеяй ці сумненнем. Кодэкс дапаможа нам прыйсці да больш справядлівага паразумення ў культурнай сферы. Асабліва важным для мяне з'яўляецца пільная распрацоўка пытання аб захаванні гісторыка-культурных помнікаў, іх вяртанні на радзіму. Хочацца, каб людзі разумелі, што Кодэкс тычыцца не толькі работнікаў культуры, канкрэтных устаноў, але і ўсіх без выключэння грамадзян. Таму што культура — гэта не толькі тое, што мы бачым на сцэне ці ў музеі, а і нашы штодзённыя паводзіны і стасункі.



Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кодэкс гонару

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
00.20 Эканамічны пульс (Англ.)

Далей:
00.40 Зроблена ў Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны