"Вашы вынікі выклікаюць гонар за народ" - Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды прадстаўнікам розных сфер

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўшаноўваем працавітых, таленавітых і мэтанакіраваных людзей. Людзей, чый трыумф сёння падзеліць уся краіна. Перш чым уручыць вам заслужаныя ўзнагароды, хацеў бы адзначыць, што праца кожнага з вас вельмі важная для нашай дзяржавы, вашы сумленнасць і адданасць справе захапляюць, а высокія вынікі выклікаюць пачуццё шчырага гонару за наш народ", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На цырымонію ўручэння ўзнагарод у Палацы Незалежнасці сабраліся амаль 40 прадстаўнікоў практычна ўсіх важнейшых сфер жыцця.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу выказаў удзячнасць работнікам вытворчай галіны: "Дзякуючы вам прадукцыя пад маркай "Зроблена ў Беларусі" высока цэніцца ў розных кутках нашай планеты. Давер людзей да якасці нашых тавараў дарагога варты, але патрабуе пастаяннай самааддачы і ўпартасці ў рабоце". Дыплом аб прысваенні ганаровага звання заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дырэктару агракамбіната "Ждановічы" Рыгору Чуйко, заслужанага будаўніка Беларусі - дырэктару ААТ "Мінскі Прамтранспраект" Аркадзю Спаткаю.

Падзякаваў за працу Прэзідэнт і беларускім вучоным. Паводле яго слоў, займаючыся навуковай і даследчай дзейнасцю, яны ствараюць тэхналагічную аснову развіцця Беларусі. Ганаровых званняў "Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь" і "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" удастоены адпаведна галоўны саветнік ЗАТ "Галаграфічная ідустрыя" Леанід Танін і галоўны навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства Валерый Мацвееў.

Высокіх узнагарод і званняў удастоены дзеячы культуры і мастацтва. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што творчыя праекты многіх айчынных музыкантаў, вакалістаў, мастакоў і кінематаграфістаў з'яўляюцца залатым фондам, нацыянальным здабыткам Беларусі. Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" прысвоена прафесару кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Георгію Лойку. Заслужанымі артыстамі Беларусі сталі саліст Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Мікалай Бабашко і акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Валерый Шушкевіч. Званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі прысвоена члену Беларускага саюза кінематаграфістаў Веры Савінай.

"Вітаю таксама атлетаў, якія папоўнілі рады заслужаных майстроў спорту. Праслаўляючы краіну сваімі перамогамі, вы аб'ядноўваеце ўсіх нас у самым шчырым пачуцці - пачуцці нацыянальнага гонару", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Званне заслужанага майстра спорту Беларусі прысвоена трохразоваму чэмпіёну свету, васьміразоваму ўладальніку Кубка свету, чэмпіёну свету сярод прафесіяналаў, майстру спорту міжнароднага класа па кікбоксінгу і тайландскім боксе Сяргею Скібу. Заслужанымі майстрамі спорту Беларусі таксама сталі спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па падводным спорце Дзмітрый Гаўрылаў, спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды па радыёспорце Ганна Шавяленка і Сяргей Швядко.

Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны і беларускім педагогам. На іх плячах, адзначыў Прэзідэнт, адказнасць за самае каштоўнае - будучыню краіны і ўмацаванне самасвядомасці беларусаў. Ордэнам Францыска Скарыны Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў першага прарэктара БДПУ імя Максіма Танка Святлану Копцеву. Дыпломы аб прысваенні ганаровага звання заслужанага работніка адукацыі ўручаны загадчыку кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ Сяргею Рашэтнікаву і дырэктару Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзеі Васільчанка.

"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанням захавання гістарычнай памяці і традыцыйных маральных каштоўнасцей, выхавання падрастаючага пакалення на прыкладах гераічнага подзвігу нашага народа", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ваенным, супрацоўнікам праваахоўных органаў і судовай сістэмы. Любыя мэты дасягальныя, калі ў грамадстве пануюць мір, стабільнасць і парадак, падкрэсліў ён. У ліку ўзнагароджаных - начальнік Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Ігар Абярэмка і следчы па асабліва важных справах упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Дзмітрый Васюковіч. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім ордэн "За службу Радзіме" III ступені.

Звяртаючыся да ўсіх узнагароджаных, Прэзідэнт адзначыў, што, ажыццяўляючы свае самыя амбіцыйныя планы, яны натхняюць суайчыннікаў на новыя здзяйсненні. "Быць лідарам у сваёй сферы - вялікая адказнасць і велізарная штодзённая праца. Дзяржаўнае прызнанне - гэта высокі давер. І я перакананы, што вы яшчэ не раз апраўдаеце яго новымі дасягненнямі на карысць сваёй Айчыны", - сказаў на заканчэнне беларускі лідар.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
04.40 Неруш: міфы, традыцыі, фальклор (Англ.) (п.)

Далей:
05.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны