Беларусь і Латвія арганізуюць у 2021 годзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету па хакеі - Лукашэнка

Фота: belta.by


Беларусь і Латвія арганізуюць у 2021 годзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету па хакеі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 студзеня на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазелем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі ўдзячны Міжнароднай федэрацыі і асабіста прэзідэнту за тое, што вы падтрымалі гэты чэмпіянат свету ў Беларусі і Латвіі. Вы можаце не сумнявацца: мы разам з нашымі суседзямі на дастойным узроўні правядзём гэты чэмпіянат. Гэта будзе адзін з лепшых чэмпіянатаў свету. Я вам гэта цвёрда абяцаю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў Рэнэ Фазелю за прыезд у Мінск на Калядны міжнародны турнір аматараў хакея. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэтыя спаборніцтвы ў Беларусі прадоўжаць падтрымліваць, магчыма, павялічваючы колькасць каманд-удзельніц. "Жадаючых прыехаць велізарная колькасць. Але мы пакуль з-за розных прычын абмяжоўваемся 12 камандамі. Хацелася б, каб іх было больш, - сказаў ён. - Для спартсменаў гэта проста свята, калі яны сустракаюцца на лёдзе праз дзясяткі гадоў пасля таго, як пайшлі з прафесійнага спорту".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што хакеісты завяршаюць кар'еру ўжо ў 30-35 гадоў, некаторыя гуляюць даўжэй. За гады, прысвечаныя спорту, яны прывыклі да апладысментаў і запоўненых арэн, дадаў ён. "У хакеі і іншых відах спорту мы прыйшлі да таго, каб прадоўжыць жыццё нашым спартсменам, асабліва "гульнявікам", таму што народ любіць гульнявыя віды спорту. Вось такая ідэя нарадзілася ў Беларусі, і мы для гэтага нямала зрабілі, - расказаў Прэзідэнт перадгісторыю стварэння Каляднага турніру. - Мэта адна - прадоўжыць жыццё спартсменам і папулярызаваць здаровы лад жыцця".

Акрамя таго, беларускія хакеісты-аматары і былыя прафесійныя спартсмены гуляюць у Начной хакейнай лізе. Для іх трэніровак у Мінску пабудавалі шматфункцыянальны спартыўны комплекс "Алімпік-Арэна" з дзвюма хакейнымі арэнамі. "У нас не хапала лёду, асабліва ў Мінску, і мы былі вымушаны пабудаваць дзве гэтыя пляцоўкі. Там цяпер вечарамі гуляе Начная хакейная ліга. Такім чынам мы для аматараў вырашылі праблему лёду", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама выказаў удзячнасць кіраўніку IIHF за падтрымку беларускага хакея. "Мы для хакея робім нямала, але тое, што адбываецца ў беларускім хакеі, задавальнення (вы цудоўна разумееце) выклікаць не можа. Але мы справу паправім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Рэнэ Фазель у сваю чаргу падзяліўся ўражаннямі ад учарашняй сустрэчы каманды Прэзідэнта Беларусі са зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея на Калядным турніры. Дружына кіраўніка дзяржавы абыграла сапернікаў з лікам 11:3. "Гэта было вельмі здорава. Вы трымаецеся на лёдзе значна лепш, чым я, таму што я ўпаў", - успомніў ён кур'ёзны выпадак з урачыстага ўкідвання. "Гэта было прафесійнае падзенне - спецыялісты гэта заўважылі", - падтрымаў жарт кіраўнік дзяржавы.

"Я рады знаходзіцца тут. Убачыць тут прадстаўнікоў 20 краін было сапраўды вельмі здорава. Гэта вельмі важна для спорту", - заявіў Рэнэ Фазель. Калядны міжнародны турнір ён назваў адным з буйнейшых аматарскіх чэмпіянатаў свету. "Вялікі дзякуй за тое, што вы робіце", - дадаў прэзідэнт IIHF.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны