Амерыканская прэм'ера фільма "Хрусталь" адбудзецца адразу на двух кінафестывалях

Фота: belta.by

Фільм Дар'і Жук "Хрусталь", вылучаны ад Беларусі на прэмію "Оскар", у канцы студзеня будзе ўдзельнічаць у праграме адразу двух амерыканскіх кінафестываляў. Пра гэта рэжысёр паведаміла ў інтэрв'ю ТАСС. Як расказала Дар'я Жук, амерыканская прэм'ера адбудзецца адначасова на Міжнародным кінафестывалі ў Санта-Барбары і на фестывалі Slamdance ў Парк-Сіці. Нагадаем, "Хрусталь" увайшоў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове". Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе абвешчаны 22 студзеня, а 24 лютага ў Галівудзе адбудзецца 91-я цырымонія ўручэння "Оскара". 

 
інтэрнэт вяшчанне