Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні новых кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта і яго намесніка

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі, а намеснікам кіраўніка Адміністрацыі - Вольгі Чупрыс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тыя, хто працаваў раней на гэтых пасадах, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валерый Міцкевіч выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

Цяпер генерал-маёр Ігар Сергяенка - першы намеснік старшыні КДБ Беларусі, а доктар юрыдычных навук, прафесар Вольга Чупрыс працуе ў БДУ на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце Міхаіла Русага, Анатоля Ісачанку і Сяргея Рачкова.

"Што датычыцца Адміністрацыі Прэзідэнта, то, Ігар Пятровіч, я спыніўся на вашай кандыдатуры. Шмат было абмеркаванняў, размоў. Што мяне схіліла больш за ўсё - ваша работа ў камітэце дзяржбяспекі была звязана з праблемамі, якімі прыярытэтна займаецца Адміністрацыя. Гэта кадры, іх чыстата, палітычныя, сацыяльна-палітычныя пытанні. Вы вельмі добра гэтым валодаеце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Адміністрацыя - гэта палітычны штаб Прэзідэнта, фактычна яго твар. "Я доўга вагаўся, перабіраючы розныя прапановы. Думаю, для вас гэта будзе работа падыходзячая. З Вакульчыкам (старшыня КДБ Валерый Вакульчык. - Заўвага БЕЛТА) я гаварыў, папярэджваў яго, што яму давядзецца з кіраўніком Адміністрацыі супрацоўнічаць цесна. Ну, і Наталля Іванаўна (Качанава) ад гэтай работы не адыходзіць. Нават калі вы карыфеем станеце, яна ўсё роўна павінна быць побач з вамі, падказваць. У яе вялікі вопыт. У Адміністрацыі вельмі цяжкая работа, а кіраўніком Адміністрацыі - гэта гарачая скавародка", - адзначыў беларускі лідар.

"Вы патрыёт, адданы справе чалавек, вопытны. Трэба нам папрацаваць так усім, каб новае пакаленне прыйшло і змагло прадоўжыць работу, якую мы пачалі, змагло захаваць краіну. Цяпер трэба зберагчы краіну", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Гаворачы аб кандыдатуры Вольгі Чупрыс, кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў яе як чалавека адукаванага, вучонага, граматнага, якія мае вопыт канстытуцыйнай работы. "Нам вельмі цяпер патрэбны (і гэта запатрабавана жыццём) чалавек ад навукі, які ўмее данесці да людзей мовай юрыдычнай, а часам і простай, складаныя юрыдычныя паняцці і нормы, умее размаўляць у любой аўдыторыі", - адзначыў ён.

На новай пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вользе Чупрыс трэба будзе, у прыватнасці, курыраваць пытанні заканадаўчага рэгулявання, арганізаваць работу па карэкціроўцы Канстытуцыі. "Запатрабаванне ў грамадстве на новую канстытуцыю ўжо існуе. Нам давядзецца як мінімум карэкціраваць некаторыя палажэнні Канстытуцыі, перафармаціраваць уладу, недзе дагрузіць урад, парламент, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вядома, кіраўнік Адміністрацыі будзе гэтым займацца, але ўвесь груз адказнасці ляжа на вас".

"Дзяржаўна-прававое ўпраўленне Адміністрацыі (работу якога будзе курыраваць Вольга Чупрыс. - Заўвага БЕЛТА) - гэта фільтр. Праз яго не павінны прайсці нормы законаў, якія будуць на шкоду дзяржаве, будуць разбураць курс, які сёння прыняты", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Што датычыцца Наталлі Качанавай, якая пераходзіць на работу ў Савет Рэспублікі, Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што яе кандыдатуру сенатары падтрымаюць на пасаду старшыні верхняй палаты парламента. "Я не стану ўтойваць (гэта справа сената, як вырашаць кадравыя праблемы): я хацеў бы бачыць кіраўніком сената Наталлю Іванаўну, а яе намеснікам - Анатоля Міхайлавіча (былога старшыню Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанку. - Заўвага БЕЛТА)".

"Яшчэ раз падкрэсліваю: гэта ўсё непрынцыпова, паколькі ўсе сенатары маюць аднолькавыя правы. Але ў Наталлі Іванаўны вельмі вялікі вопыт адміністрацыйнай работы, і на ёй ляжыць адказнасць па рабоце ў Адміністрацыі Прэзідэнта, пакуль новы кіраўнік не ўвойдзе ў курс справы", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Наталля Качанава прадоўжыць курыраваць Мінск у якасці ўпаўнаважанага Прэзідэнта, а за Анатолем Ісачанкам у гэтым плане застанецца Мінская вобласць.

Міхаіла Русага Прэзідэнт папрасіў у Савеце Рэспублікі курыраваць сферу дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. "Пакуль не прыйдзе новы памочнік Прэзідэнта, вы павінны сумяшчаць гэту работу. Думаю, пасля Новага года мы вырашым гэта кадравае пытанне. Але і потым Магілёўшчына павінна быць у полі вашага зроку, - сказаў Прэзідэнт. - Папрацаваць на краіну трэба. Каб не было, што вы пайшлі - і на пенсіі. Ніякай пенсіі. Перыяд наперадзе няпросты".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
11.00 Грамадзянская супольнасць (Ісп.) (п.)

Далей:
11.20 Грамадзянская супольнасць (Франц.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны