Аляксандр Лукашэнка: ЕАЭС неабходна поўнае ўстараненне бар'ераў, удакладненне паўнамоцтваў органаў саюза

Фота: belta.by


Прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі 9 студзеня распаўсюдзіла зварот Прэзідэнта Беларусі, старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі са старшынствам Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2020 года ў органах ЕАЭС, паведамляе БЕЛТА.

"Прапануем сканцэнтраваць сумесныя намаганні на поўным устараненні бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод для стварэння свабоднага канкурэнтнага асяроддзя, - гаворыцца ў звароце Аляксандра Лукашэнкі. - Адзначаем надзённую неабходнасць удакладнення асобных паўнамоцтваў органаў ЕАЭС. Выступаем за сістэмнае вырашэнне пытання аб выканальніцкай дысцыпліне пры выкананні прынятых органамі саюза рашэнняў, захаванні права ЕАЭС. Лічым мэтазгодным павысіць эфектыўнасць работы органаў саюза, удасканаліць парадак прыняцця рашэнняў, аптымізаваць парадак дня пасяджэнняў Савета ЕЭК і Еўразійскага міжурадавага савета, дэлегаваўшы шэраг паўнамоцтваў Калегіі ЕЭК".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна ўдасканаліць інстытуцыянальную структуру саюза, прывесці ў адпаведнасць з сучаснымі і перспектыўнымі этапамі развіцця еўразійскай інтэграцыі кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС. У рэалізацыі інтэграцыйнага парадку дня неабходна пераходзіць на праграмна-мэтавы метад, які прадугледжвае вызначэнне індыкатараў па ключавых напрамках інтэграцыі, адказнасць за іх дасягненне і выкананне адпаведных мерапрыемстваў.

"Патрабуецца ўзмацненне наднацыянальнай кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі, у першую чаргу ў сферах з найбольшай колькасцю бар'ераў і выключэнняў: тэхнічнае рэгуляванне, прымяненне санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, ажыццяўленне дзяржаўных закупак, прадастаўленне субсідый, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. - Наспела неабходнасць устанаўлення дазвольнага парадку ўвядзення нацыянальных абмежавальных мер, што прадугледжвае іх папярэдні разгляд органамі саюза".

Перадача дадатковых паўнамоцтваў камісіі павінна суправаджацца ўзмацненнем яе адказнасці, дысцыпліны, кадравага складу, празрыстасці работы і падсправаздачнасці бакам.

Камісія як самастойны суб'ект павінна быць надзелена правам звяртацца ў Суд ЕАЭС, удасканаленне дзейнасці якога патрабуе асаблівай увагі, уключаючы ўкараненне механізмаў абавязковага выканання яго рашэнняў.

У звароце пералічаны важнейшыя задачы, з вырашэннем якіх Беларусь звязвае далейшае развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза. Перш за ўсё, пераход да адзінай або агульнай палітыкі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і іншых. "Толькі ў такім выпадку будуць ліквідаваны перадумовы і ўмовы для прыняцця нацыянальных прававых актаў, якія ідуць уразрэз з мэтамі саюза і якія ствараюць перашкоды ва ўзаемным гандлі", - адзначаецца ў дакуменце.

Важнейшай задачай названа завяршэнне работы па фарміраванні агульных энергетычнага і транспартнага рынкаў ЕАЭС, што павінна быць звязана з забеспячэннем недыскрымінацыйных падыходаў у галіне цэнаўтварэння, тарыфаў і доступу да паслуг натуральных манаполій. "Паэтапнае вырашэнне гэтай задачы павінна быць бачным, кожны год мець канкрэтныя вынікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У рамках пабудовы агульнага фінансавага рынку беларускі бок прапануе пачаць прадметную работу па стварэнні плацежнай прасторы ЕАЭС, забеспячэнні бесперабойных трансгранічных разлікаў і плацяжоў на прасторы саюза, дэдаларызацыі эканомік, далейшым павышэнні долі разлікаў у нацыянальных валютах дзяржаў-членаў, забеспячэнні незалежнасці міждзяржаўных плацяжоў ад знешніх фактараў (сістэмы SWIFT, замежных банкаў-карэспандэнтаў, санкцыйных рызык).

У прамысловым сектары ключавое месца адводзіцца гарманізацыі нацыянальных палітык, укараненню аднастайных падыходаў, збліжэнню інструментаў і ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі, стварэнню вытворчай кааперацыі і фарміраванню рэгіянальных вытворчых ланцужкоў дабаўленай вартасці, рэалізацыі сумесных праектаў і лакалізацыі вытворчасцей, выпуску сучаснай прадукцыі, здольнай задаволіць патрэбы ўнутранага рынку і забяспечыць сумесны выхад дзяржаў - членаў ЕАЭС на рынкі трэціх краін.

"Трэба прыняць адзіную праграму імпартазамяшчэння саюза на аснове нацыянальных праграм, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Неабходны распрацоўка доўгатэрміновай стратэгічнай праграмы інавацыйнага развіцця, умацаванне супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. Усё гэта павінна рэалізоўвацца пад кіраваннем органаў саюза".

Важным пытаннем з'яўляецца выраўноўванне ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, стварэнне агульнага і празрыстага канкурэнтнага асяроддзя на ўнутранай прасторы саюза. "Еўразійскай эканамічнай камісіі трэба звярнуць увагу на пытанні субсідзіравання, змяніўшы фармат сваёй работы з наглядальніка на заканадаўца і прыняўшы меры для ўстаранення дысбалансаў на ўнутраным рынку прамысловай прадукцыі з-за аказання мер дзяржаўнай падтрымкі, - адзначыў беларускі лідар. - Пры неабходнасці трэба пашырыць функцыі камісіі ў галіне прымянення спецыфічных субсідый".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць фарміраванню збалансаванага аграрнага рынку саюза, заснаванага на сучаснай сістэме прагназавання развіцця аграпрамысловага комплексу ЕАЭС і паглыбленай міждзяржаўнай кааперацыі з прымяненнем эфектыўных сістэм пашырэння сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, у тым ліку на рынкі трэціх краін. Па важных сельскагаспадарчых таварах патрэбна распрацоўка міждзяржаўных праграм развіцця, уключаючы пытанні спецыялізацыі аграпрамысловых вытворчасцей у ЕАЭС на аснове выкарыстання канкурэнтных пераваг.

У сферы тэхнічнага рэгулявання беларускі бок лічыць актуальным паскарэнне распрацоўкі адзіных для краін саюза тэхнічных рэгламентаў і сучасных стандартаў, заснаваных на міжнародных падыходах і накіраваных на забеспячэнне бяспекі і канкурэнтаздольнасці прадукцыі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

"Неабходна павысіць узаемны давер да рэзультатаў акрэдытацыі і дакладнасці ацэнкі адпаведнасці, забяспечыць зладжанасць механізмаў дзяржаўнага кантролю (нагляду), - падкрэсліваецца ў звароце. - Неабходна выбудаваць празрыстую строгую сістэму адказнасці для ўсіх удзельнікаў працэдур выпуску прадукцыі ў абарачэнне і кантролю на адзіным рынку. Вырашэнню гэтых задач будуць садзейнічаць стварэнне адзінай лічбавай платформы тэхнічнага рэгулявання і інфраструктуры якасці ЕАЭС, лічбавага асяроддзя распрацоўкі стандартаў, пераход на электронныя формы дазвольных дакументаў, а таксама ўстанаўленне механізма арбітражнай ацэнкі для вырашэння спрэчных пытанняў. Функцыі камісіі ў галіне стандартызацыі, акрэдытацыі, ацэнкі адпаведнасці і дзяржаўнага кантролю (нагляду) падлягаюць перагляду. Лічым неабходным правесці комплексны аналіз палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС у мэтах забеспячэння пераходу да адзінай палітыкі прымянення ветэрынарных, санітарных і фітасанітарных мер".

У звароце адзначаецца, што беларускі бок падтрымлівае далейшае ўзаемадзеянне краін ЕАЭС у пытаннях лічбавага парадку дня. "Трэба актывізаваць спалучэнне інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС і СНД, зрабіць захады па павышэнні прывабнасці членства ў саюзе для нашых партнёраў па Садружнасці, - гаворыцца далей у дакуменце. - Важна прадоўжыць работу па інкарпараванні ЕАЭС у сістэму міжнародных адносін, актывізацыі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі, уключаючы ШАС, АСЕАН, Еўрапейскі саюз, МЕРКОСУР, СГА, АЭСР, а таксама па спалучэнні інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. Будуць дабаўлены перагаворныя трэкі па лібералізацыі гандлёвых рэжымаў з трэцімі краінамі, у першую чаргу з такімі вялікімі, як краіны БРІКС, Інданезія і іншыя. Трэба запусціць сумесныя праекты па вывядзенні тавараў і паслуг ЕАЭС на замежныя рынкі. Варта актывізаваць намаганні па сумесным развіцці транспартна-лагістычнай інфраструктуры, уключаючы эфектыўны ўдзел у праектах ініцыятывы "адзін пояс, адзін шлях".

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў таксама прыняць дадатковыя меры па сусветным і рэгіянальным пазіцыянаванні ЕАЭС з выхадам на распрацоўку і рэалізацыю агульнай (адзінай) інфармацыйнай палітыкі. Трэба распрацаваць канцэпцыю агульнай інфармацыйнай палітыкі, стратэгію яе рэалізацыі і планы дзеянняў па іх выкананні.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў упэўненасць, што прыняцце і выкананне стратэгічных напрамкаў еўразійскай інтэграцыі да 2025 года будуць садзейнічаць рэалізацыі мэт, задач і абавязацельстваў, замацаваных у Дагаворы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама ўключэнню ў інтэграцыйную арбіту дадатковых сфер супрацоўніцтва. У прыватнасці, гэта датычыцца ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай сферы з забеспячэннем інавацыйнага прарыву эканомік дзяржаў-членаў, рэалізацыі значных інфраструктурных і прамысловых праектаў, стварэння еўразійскіх транснацыянальных кампаній і павышэння канкурэнтаздольнасці еўразійскай прадукцыі на сусветных рынках.

"Самае важнае - забяспечыць шырокую падтрымку еўразійскай інтэграцыі грамадзянамі нашых дзяржаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Асаблівую ўвагу варта ўдзяліць сацыяльным аспектам, павышэнню эфектыўнай занятасці і абароненасці працоўных, супрацоўніцтву ў галіне адукацыі, аховы здароўя, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, шырокаму ўключэнню моладзі ў працэсы еўразійскай інтэграцыі, узаемадзеянню ў іншых гуманітарных галінах".

"Спадзяюся, што выкладзеныя ініцыятывы і напрамкі работы будуць падтрыманы дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, а іх рэалізацыя забяспечыць далейшае паступальнае развіццё нашага саюза на аснове ўзаемнага даверу, павагі і адкрытасці", - рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.20 Акно ў Беларусь (Англ.) (п.)

Далей:
06.40 Падарожжа ў “глыбінку” (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

04.04 Камертон
Загрузка:
02.04 З Беларуссю ў сэрцы
04.04 Беларусь між народамі
02.04 Дзень краіны
З Беларуссю ў сэрцы