Ад Ямайкі і Мазамбіка да Венгрыі і Эстоніі. Кіраўнік МЗС Беларусі прадаўжае перагаворны марафон у ААН

Фота: belta.by


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прадаўжае серыю двухбаковых сустрэч і перагавораў у Нью-Ёрку, дзе ён знаходзіцца 21-28 верасня для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Аб падрабязнасцях праведзеных міжнародных кантактаў БЕЛТА расказалі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У другі дзень работы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў сустрэчы з калегамі з сямі краін - Венесуэлы, В'етнама, Мазамбіка, Ямайкі, Эстоніі, Сірыі, Венгрыі. На дзень раней, аб чым паведамляла БЕЛТА, Уладзімір Макей правёў перагаворы з міністрамі Ірана, Нікарагуа, Турцыі, Сербіі і Фінляндыі.

На сустрэчы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Феліксам Пласенсія бакі падкрэслілі неабходнасць актывізацыі ўсебаковага міждзяржаўнага дыялогу і надання дынамікі супрацоўніцтву ў гандлёва-эканамічнай сферы. Абмеркаваны пытанні арганізацыі візіту ў Беларусь спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта Венесуэлы для правядзення сустрэч з беларускімі партнёрамі і абмеркавання ўсяго спектра напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва.

Субяседнікі адзначылі супадзенне пазіцый па ўсіх праблемах міжнароднага парадку дня, дамовіліся аб цеснай каардынацыі дзеянняў у рамках шматбаковых намаганняў, накіраваных на абарону нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту дзяржаў - членаў ААН.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Буй Тхань Шонам Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць аднаўлення асабістых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, часова спыненых з-за пандэміі. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам развіцця беларуска-в'етнамскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы пытанні нарошчвання паставак беларускай грузавой аўтатэхнікі і стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Міністр замежных спраў В'етнама пацвердзіў зацікаўленасць у выкарыстанні патэнцыялу падпісанага Пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і В'етнамам для пашырэння в'етнамскай прадукцыі на еўразійскі рынак.

Міністры адзначылі, што плануемае адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Хашыміне будзе яшчэ больш садзейнічаць паглыбленню дыялогу паміж краінамі ва ўсіх сферах.

Бакі таксама абмеркавалі тэматыку ўзаемадзеяння Беларусі і В'етнама ў міжнародных арганізацыях, уключаючы ўзаемную падтрымку на выбарах у органы ААН.

Уладзімір Макей правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік Веронікай Макаму Длову. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў канстатавалі актывізацыю апошнім часам палітычных кантактаў і абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Субяседнікі адзначылі важнасць узаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях, дамовіліся аб прыняцці шэрага канкрэтных захадаў на двухбаковым і шматбаковым трэках.

Па ініцыятыве ямайскага боку праведзена сустрэча з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Ямайкі Камінай Джонсан Сміт. У ходзе яе абмеркаваны прыярытэтныя галіны супрацоўніцтва ў ААН, дасягнуты дамоўленасці аб узаемнай падтрымцы на выбарах у структуры ААН.

Адбылася размова Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Лійметс, у ходзе якой быў закрануты шырокі спектр пытанняў, якія знаходзяцца ў сферы ўзаемнага інтарэсу.

Праведзена сустрэча з міністрам замежных спраў Сірыі Фейсалам Мікдадам. Субяседнікі абмяняліся меркаваннямі аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і Сірыі, абмеркавалі шэраг пытанняў міжнароднага парадку дня.

Міністрамі абмеркавана магчымасць правядзення ў бліжэйшы час чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, абмену візітамі на высокім узроўні.

Фейсал Мікдад выказаў удзячнасць беларускаму боку за арганізацыю аздараўлення і адпачынку сірыйскіх дзяцей, а таксама рэгулярна аказваемую гуманітарную дапамогу.

Адбылася змястоўная сустрэча з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і перспектывах паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, Уладзімір Макей прыняў удзел у першай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам, а таксама ў саміце ААН па харчовых сістэмах.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
00.00 Навіны (Англ.)

Далей:
00.20 У свеце беларускага спорту (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны