Аб інфармацыйным суверэнітэце, выкліках і сумленнай размове з людзьмі - Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб рабоце дзяржСМІ

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, вядома ж, будзем абмяркоўваць з вамі канкрэтныя праблемы, надзённыя праблемы функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі. Я прапаную пабудаваць адкрытую размову, дыялог. Магчыма, у вас будуць нейкія пытанні, якія не адносяцца да тэматыкі сённяшняй нарады. Магчыма, будуць пытанні як практычнага, так і ідэалагічнага характару, у тым ліку па апошніх перагаворах з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі, таму што вы не проста арганізатары вядучых сродкаў масавай інфармацыі, але і самі з'яўляецеся актыўнымі ўдзельнікамі стварэння прадукту вашых кампаній", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што неабходнасць размовы з кіраўнікамі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі наспела даўно: каля двух гадоў прайшло з таго часу, як ва ўсіх буйнейшых СМІ змяніліся кіраўнікі. "Надышоў момант абмеркаваць выкананне даручэнняў, дадзеных вам у тым ліку і пры назначэнні, пачуць ваша бачанне далейшай стратэгіі работы, актуалізаваць задачы, якія стаяць перад сродкамі масавай інфармацыі", - растлумачыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, гэтыя задачы няпростыя, паколькі цяперашняя абстаноўка не заспакойвае. "Процістаянне, геапалітычная нестабільнасць у розных частках свету, у тым ліку ў нашым рэгіёне, - усё гэта сёння на парадку дня", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што важнай складанай часткай незалежнасці любой дзяржавы з'яўляецца інфармацыйны суверэнітэт - права праводзіць уласную інфармацыйную палітыку, фарміраваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, забяспечваць інфармацыйную бяспеку. "І гэта права мы як суверэнная і незалежная дзяржава павінны адстойваць што б там ні было, у тым ліку на інфармацыйным полі. Здавалася б, што нам яшчэ тут змагацца і ваяваць на гэтым полі. Але, на жаль, даводзіцца", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што менавіта для таго, каб процістаяць новым рызыкам, выклікам і пагрозам, крыху менш як год таму распрацавана і прынята Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі. "Не ведаю, наколькі яна эфектыўная. Вам больш відаць. Але гэта першы сур'ёзны крок да выпрацоўкі стратэгіі нашай інфармацыйнай бяспекі. Магчыма, як жывое творчае цела, трэба ўдасканальваць гэту канцэпцыю", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

У нарадзе ўдзельнічалі старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, старшыня праўлення тэлеканала АНТ Марат Маркаў, генеральны дырэктар тэлеканала СТБ Ігар Луцкі, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч, дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Павел Сухарукаў, дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Уладзімір Пярцоў.

На пачатак 2020 года ў Беларусі зарэгістравана больш за 1,6 тыс. друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, 9 інфармацыйных агенцтваў, 20 інтэрнэт-выданняў, 270 тэлерадыёвяшчальных СМІ. У Беларусі распаўсюджваецца звыш 270 замежных тэлепраграм у кабельных сетках і каля 3 тыс. замежных друкаваных СМІ.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.20 Беларусь ад “А” да “Я” (Франц.) (п.)

Далей:
02.40 Ваш сябар – Беларусь! (Кіт.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны