Фота: belta.by
Паміж Беларуссю і Расіяй неабходна паглыбляць інтэграцыю. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў Мікалай Бардзюжа, які ў 2003-2016 гадах быў генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамляе БЕЛТА.
"Паміж нашымі краінамі трэба паглыбляць інтэграцыю, рэальную інтэграцыю, тыя праграмы, аб якіх гаварыў на канферэнцыі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Яны прызначаны інтэграваць нашы эканомікі. Мы павінны нашы эканомікі ўвязаць у адну. Так, суверэнітэт краін ніхто не адмяняў, але эканамічны складнік, сацыяльны складнік, складнік бяспекі павінны настолькі быць інтэграваны, каб гэта было адно цэлае, каб ніякія нашы былыя сябры не змаглі нас раз'яднаць", - сказаў ён.
А такія спробы з боку іншых дзяржаў рабіліся рэгулярна, падкрэсліў былы генеральны сакратар. "Я думаю, што пачынаючы з 1992 года, як толькі разваліўся СССР і з'явіліся новыя суверэнныя дзяржавы, галоўная задача ўсіх спецслужбаў і ЗША, і Еўропы - раз'яднанне саюзных рэспублік і дзяржаў. І яны працавалі па Цэнтральнай Азіі. Дарэчы, з Украінай у нас таксама былі добрыя адносіны, але яны сапсаваліся, - дадаў ён. - І рабілі таксама ўсё, каб сапсаваць адносіны паміж Беларуссю і Расіяй. Дзякуючы перш за ўсё мудрасці нашых кіраўнікоў гэта не ўдалося зрабіць. Я лічу, што Аляксандру Лукашэнку трэба паставіць помнік за тое, што ён зрабіў усё, каб не даць раз'яднаць нашы краіны".
Мікалай Бардзюжа таксама звярнуў увагу на той факт, што свет вельмі блізка стаіць ад буйных ваенных сутыкненняў. "Гэта ж не толькі Украіна. Цяпер загарэўся ўвесь арабскі свет, менавіта ўспыхнуў, - сказаў ён. - Расію, дарэчы, правакавалі на працягу многіх гадоў. Менавіта правакавалі, сутыкалі або рукамі ўкраінцаў, або непасрэдна еўрапейцаў. Менавіта падводзілі да ўзброенага канфлікту. Вы бачыце і чуеце рыторыку, якая пастаянна гучыць і з боку кіраўніцтва ЗША, і Еўропы - усе гавораць аб неабходнасці паражэння Расіі, стратэгічнага паражэння. А як можна нанесці стратэгічнае паражэнне ядзернай дзяржаве? Гэта немагчыма. Толькі ў тым выпадку, калі развяжацца ядзерная вайна. Таму я лічу, што верагоднасць гэтага значнага канфлікту абсалютна рэальная".
Сітуацыя на Блізкім Усходзе таксама выклікае пэўную заклапочанасць. "Я думаю, сітуацыя на Блізкім Усходзе будзе страшнейшай, чым ва Украіне. Асабліва калі ўвяжуцца іншыя арганізацыі і сілы, якія там. Ва ўсякім разе, гэты канфлікт, як бы ён цяпер не закончыўся, без наступстваў не застанецца, і наступстваў на дзесяцігоддзі", - рэзюмаваў Мікалай Бардзюжа.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут