Што здарылася з Прыгожыным і ці стаіць за гэтым Пуцін? Лукашэнка адказаў на ўсе ўкіды і фэйкі

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля працяглай нарады аб будучыні вядучай ВНУ краіны кіраўнік дзяржавы сустрэўся з журналістамі і адказаў на галоўныя пытанні, якія выклікала ў людзей трагічнае здарэнне з самалётам заснавальніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына. БЕЛТА прыводзіць заявы Прэзідэнта.

 

Што здарылася з самалётам Яўгена Прыгожына?

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што не можа адказаць на гэта пытанне: на месцы здарэння ён не быў. Але і абвяргаць са стапрацэнтнай упэўненасцю Прэзідэнт нічога не можа.

"Адзінае, я пачынаю думаць: ракета збіла, узрыў на борце... Вы ведаеце, што такое збіла ракета? Гэта ж толькі галоўнакамандуючы можа даць каманду ваенна-касмічным сілам штосьці зрабіць. Далей дадуць каманду нейкаму канкрэтнаму падраздзяленню. А той дасць каманду разліку канкрэтнаму. Разумееце, колькі людзей задзейнічана? Які ідыёт гэта будзе рабіць. Хоць я і гэтага не адмаўляю: чорт яго ведае, можа, нейкія там вар'яты вырашылі гэта. Але не веру", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Тое, што хвост адарваўся, ужо дакладна пацверджана. Значыць, хутчэй за ўсё, быў узрыў на борце. Хто гэта ажыццявіў, я асабіста не ведаю", - дадаў Прэзідэнт.

 

За замахам на Прыгожына стаіць Пуцін?

Тут адказ у кіраўніка дзяржавы адназначны: расійскі Прэзідэнт не можа стаяць за гэтым. Так, цяпер стануць даказваць адваротнае і паспрабуюць усё павесіць на Уладзіміра Пуціна. Але, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, расійскі лідар тут ні пры чым.

"Я не стану адвакатам нават у свайго старэйшага брата. Але я ведаю Пуціна. Гэта разважлівы, вельмі спакойны і нават павольны чалавек, прымаючы рашэнні па іншых, менш складаных пытаннях. Таму я не магу ўявіць, што гэта зрабіў Пуцін, што вінаваты Пуцін. Вельмі грубая, непрафесійная работа, калі ўжо на тое пайшло. Гэта не падобна на Пуціна, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Але, што там ні здарылася б, як ні здарылася б, усё роўна гэта зваляць на Пуціна. У нас сістэма ўлады, што ў Беларусі, што ў Расіі, такая: здарылася нейкая гадасць, хто вінаваты - Лукашэнка вінаваты, навошта доўга шукаць. Гэтак жа і на яго. Але я гавару: гэта грубая, брыдкая, ненармальная работа. І я далёкі ад таго, каб думаць, што гэта зрабіў Пуцін, камусьці ён даручыў, улада гэта зрабіла".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прыняць рашэнне аб знішчэнні самалёта для кіраўніка дзяржавы было б сапраўдным вар'яцтвам, а Уладзімір Пуцін не такі.

"Ведаючы Пуціна, наколькі ён асцярожны, акуратны, не веру, што ён будзе гэтым займацца. І потым. Для кіраўніка дзяржавы такой гэта вар'яцтва. Ён не вар'ят. Я далёкі ад таго, каб яго рабіць белым і пушыстым. У нас работа такая, "гадкая". Я не раблю яго белым і пушыстым, але ведаю, што ўсё будзе звалена на яго. Так яно і атрымліваецца. Захад пачаў крычаць, падпяваць яму пачалі іншыя, што "вось, Пуцін, шкодны і злапамятны". Як бы ні было, што ні адбывалася б, час пакажа. Пройдзе час, мы ўсё даведаемся. Гэта ўтаіць у сучасны час немагчыма. Але тое, што адбылося, брыдка. Для мяне гэта непрымальна. Яшчэ і з таго пункту гледжання: усе мы мужыкі, вайна ёсць вайна, але ў чым вінаватыя трое пілотаў, сцюардэса? Там жа палавіна людзей, якая наогул да гэтага "маршу справядлівасці" не мела дачынення. Таму я гэтага не разумею і не прымаю. Гэта недапушчальна", - падкрэсліў беларускі лідар.

 

Што Лукашэнка абяцаў Прыгожыну?

"Калі прама адказваць на гэта пытанне: я і не павінен забяспечваць бяспеку Прыгожына. Гэта па-першае. Па-другое, ніколі ў такім ключы размова і не ішла", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў час перагавораў з Яўгенам Прыгожыным абмяркоўвалася два пытанні: спыненне крымінальных спраў у адносінах да вагнераўцаў і іх вывад у Беларусь. "Гэта я прапанаваў. Гавару: "Калі вы чагосьці баіцеся, я буду размаўляць з Прэзідэнтам Пуціным, мы вас выведзем у Беларусь. Мы вам гарантуем у Беларусі поўную бяспеку". І трэба аддаць належнае, Жэня Прыгожын ніколі не прасіў мяне асобна ўдзяліць увагу пытанням бяспекі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Я вам проста прывяду яшчэ адзін прыклад. Апошні раз, калі мы ляталі ў Эміраты, да мяне паступіла вельмі сур'ёзная інфармацыя ад крыніц, глыбей за якія не бывае, аб замаху на Яўгена Прыгожына. На працягу дзвюх гадзін (я даручыў) знайшлі пасла Расіі ў Эміратах, выклікалі яго да мяне. Я перадаў яму шыфраграму ў Крэмль Пуціну і Бортнікаву аб рыхтуемым замаху на Прыгожына", - падзяліўся інсайдамі беларускі лідар.

Праз некаторы час Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў у Яўгена Прыгожына, ці дайшла да яго гэта інфармацыя. Заснавальнік ПВК "Вагнер" пацвердзіў, што Прэзідэнт Расіі папярэдзіў яго аб рыхтуемым замаху.

На ўкіды аб тым, што Прэзідэнт Беларусі нібыта не забяспечыў абяцаныя Яўгену Прыгожыну гарантыі бяспекі, Аляксандр Лукашэнка рэагуе спакойна. "Трэба ж нешта пісаць. Каб мяне недзе ўкалоць і гэтак далей. Не больш таго. Гэта ж неразумна. Учора сказалі - палавіна тых, хто прачыталі, адразу пасмяялася. А астатняя палавіна праз дзень падумала: "Прычым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму забяспечваць гэту бяспеку? Таму гэта пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было - забяспечваць бяспеку на чужой тэрыторыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

На сваёй тэрыторыі беларускі бок выканаў усё абяцанае ўдзельнікам ПВК "Вагнер" і нават больш таго, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Яны не маюць ніякіх прэтэнзій, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Учора старшыня КДБ звязаўся з імі па маім даручэнні і ад мяне перадалі ім толькі адзін мэсэдж: усё, аб чым мы з Прыгожыным дамаўляліся, мы выканаем".

 

Ці застануцца вагнераўцы ў Беларусі пасля таго, што здарылася?

"Вагнер" жыў, "Вагнер" жыве і "Вагнер" будзе жыць у Беларусі, як бы некаму гэта ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца "Вагнер". І гэтыя здымачкі з космасу, што мы нешта дэманціруем... Чаму мы лішнія палаткі прыбіраем - столькі не трэба. Тут застаецца ядро, нехта паехаў у водпуск, нехта наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя. На працягу некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тысяч чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць. Яны будуць прыязджаць сюды пэўнымі партыямі на падрыхтоўку. Калі Расія захоча адсюль браць людзей на ратацыю ў Афрыку, калі ласка, мы не супраць, няхай тут знаходзяцца тыя людзі. Мы дапамагаем і падтрымліваем іх, таму нікуды яны не бягуць. Столькі, колькі нам трэба і гэтаму падраздзяленню, яны будуць у нас жыць і працаваць. Сваё абяцанне мы выканаем, умовы яны ведаюць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама развянчаў міф пра прылёт у Беларусь расійскага ваенна-транспартнага борта пасля здарэння з самалётам Яўгена Прыгожына. Такі запыт, расказаў Прэзідэнт, сапраўды быў, але пакуль у Беларусь ніхто не прылятаў.

"Вагнераўцы (тое, што з Расіяй было ўзгоднена, дакладна) папрасілі ў нас пралёт на нашы аэрадромы, каб забраць для ратацыі байцоў, я думаю, у Афрыку, і нейкае абмундзіраванне, абсталяванне і гэтак далей. Калі ласка, сядайце, забірайце. Гэта мною было абяцана, гарантавана. Гэта першае. Другое - ніякіх самалётаў не было. Таму хлусня. Але запыт такі быў. Прыйшоў ён нам 21-га чысла", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, і беларускія ваеннаслужачыя з задавальненнем пераймаюць вопыт у вагнераўцаў, асабліва ўнутраныя войскі і спецыяльныя падраздзяленні. "Непрымання няма, вось што мяне здзівіла. Усялякае можа быць, таму ўспрымаюць усё, - заявіў беларускі лідар. - Я апасаўся (чытаў жа вашы і вашых калег пісанні): гэта зэкі, гэта такія, гэта сякія. Слухайце, цераз дарогу бабулю перавядуць, у магазіне здачу не бяруць. Дзіўныя людзі. Жалезная дысцыпліна. Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. Мы ж іх трымаем не дзеля задавальнення тут, а дзеля карысці. І сістэму ж выбудавалі так, каб усё было пад кантролем".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
15.20 Падзеі тыдня (Англ.)

Далей:
15.40 Навука ў Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны