Чыгуначная ветка з Беларусі да Санкт-Пецярбурга. Аляксандр Лукашэнка расказаў падрабязнасці новага праекта з Расіяй

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях экспарту беларускіх тавараў расказаў падрабязнасці новага праекта з Расіяй па будаўніцтве чыгуначнай веткі з Беларусі да Санкт-Пецярбурга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусі пры экспарце тавараў даводзіцца пераадольваць шмат бар'ераў і перашкод. Адно з вузкіх месцаў - гэта пастаўкі чыгуначным транспартам.

"Зразумела, мы сышлі з прыбалтыйскіх партоў, працуем у раёне Піцера, глядзім на больш паўночныя парты Мурманска (а гэта мільёны, мільёны тон грузаў, якія мы павінны пастаўляць). Працуем і на поўдні Расійскай Федэрацыі праз іх парты. Ніхто нам не перашкаджае ў партах. Але яшчэ раз падкрэсліваю: вузкае месца - чыгуначныя пастаўкі, асабліва напрамак Санкт-Пецярбург", - сказаў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка згадаў аб нядаўняй размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, у час якой абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі новых двух буйных праектаў, адзін з якіх датычыцца чыгуначнай веткі з Беларусі ў Санкт-Пецярбург.

"Мы абмяркоўвалі праблему "вузкага месца" - чыгуначнага транспарту, - адзначыў беларускі лідар. - Я папрасіў віцэ-прэм'ера Сівака і прэм'ер-міністра (віцэ-прэм'ера Анатоля Сівака і прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку. - Заўвага БЕЛТА), каб да маёй сустрэчы, якая адбудзецца ў бліжэйшы час, з Прэзідэнтам Расіі былі падрыхтаваны, скажам так, прэзентацыйныя матэрыялы па ўсіх вузкіх месцах у напрамку Санкт-Пецярбурга - чыгункі".

Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, ёсць варыянт рэалізацыі праекта ў буйным маштабе, пракладваючы другую ветку на некалькі соцень кіламетраў. Але ёсць і яшчэ адзін варыянт. "А можна вярнуцца да таго, што было ў савецкі перыяд - аднавіць раз'езды. Аднавіўшы раз'езды, мы значна павялічым на бліжэйшыя гады пастаўкі нашай прадукцыі", - растлумачыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін гэту ідэю падтрымаў. "Кажа: "Я не ўнікаў моцна ў гэта пытанне, давай яго абмяркуем пры сустрэчы". Мы гэту сустрэчу намячаем (у сярэдзіне кастрычніка ў Бішкеку, дзе запланавана правядзенне саміту СНД. - Заўвага БЕЛТА), абмяркуем пытанні чыгуначных паставак", - расказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што на парадку дня сустрэчы будзе таксама тэматыка выкарыстання партовых магутнасцей.

Журналісты па выніках нарады пацікавіліся ў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, ці ўдалося прывесці да адзінага меркаванні па лагістычных перспектывах у Расіі (у частцы і партоў, і чыгункі) або па-ранейшаму ідуць падлікі, каб не ўпусціць важных аспектаў.

Як растлумачыў у сувязі з гэтым кіраўнік дыпмісіі, цяпер у экспарце беларускіх грузаў рознага ўзроўню задзейнічаны 19 партоў Расіі, уключаючы парты Санкт-Пецярбурга, Наварасійска, Далёкага Усходу. Некаторыя беларускія кампаніі самастойна дамаўляюцца з імі аб пастаўках тавараў.

"Але ключавыя аб'ёмы, вядома, кантралююць урад, міністры і профільныя рабочыя групы", - заўважыў пасол. І асноўная стаўка ў гэтым плане робіцца на партовыя магутнасці Санкт-Пецярбурга і Мурманска.

У апошнім Беларусь разглядае два асноўныя варыянты партоў і два альтэрнатыўныя. Цяпер адгружаюцца базавыя партыі пілотных тавараў праз парты Мурманска для таго, каб палічыць эканамічны складнік і скласці бізнес-план.

Што датычыцца Санкт-Пецярбурга, то там таксама ёсць некалькі партоў. "Яны (у Расіі - Заўвага БЕЛТА) ужо зразумелі зручнасць і перспектывы работы з беларусамі. І паўстала пытанне вузкага горла чыгункі", - растлумачыў Дзмітрый Крутой. Варыянтаў вырашэння сітуацыі два. Яны даложаны лідарам дзвюх дзяржаў, і ў час іх бліжэйшай сустрэчы плануецца прыйсці да канкрэтных рашэнняў.

Паводле слоў пасла, адзін з магчымых варыянтаў (найболей просты) - аднавіць раз'язныя станцыі ў Расіі. "Тут пытанне толькі грошай. Частка грошай ёсць у Расійскай чыгункі, і частка рэсурсаў. Трэба прымаць рашэнне на ўрадавым узроўні ў Расіі, улічваючы, што гэта іх станцыі, - сказаў ён. - Тое, што праходзіць па нашай частцы. У прынцыпе аб'ёму на сярэднетэрміновую перспектыву будзе дастаткова. Мы тут ніякіх інвестыцый можам і не рабіць".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
10.20 Вывучаем беларускую мову (Ням.) (п.)

Далей:
10.40 Час музыкі (Ням.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны