ЦВК: міжнародныя наглядальнікі далі высокую ацэнку выбарам Прэзідэнта Беларусі

Фота: belta.by


Міжнароднымі наглядальнікамі дадзена высокая ацэнка выбарам Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксей Башан на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі былі акрэдытаваны 486 замежных (міжнародных) наглядальнікаў з 52 краін. У краіне працавалі дзве місіі наглядальнікаў ад СНД і ШАС, прадстаўнікі Сакратарыята Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Маладзёжнай арганізацыі Руху недалучэння, выбарчых органаў замежных дзяржаў, незалежныя наглядальнікі.

"27 студзеня ў Інфацэнтры ЦВК прайшлі прэс-канферэнцыі і брыфінгі міжнародных місій. Кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў аб'явіў вынікі назірання місіі за электаральнай кампаніяй у Беларусі, адзначыўшы, што выбары праведзены ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, былі свабоднымі, празрыстымі, канкурэнтнымі і адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў. Кіраўнік місіі СНД назваў беспадстаўнымі ацэнкі выбараў, зробленыя завочна, за тысячу кіламетраў ад Мінска. У ЦВК накіравана заява місіі наглядальнікаў ад СНД па выніках назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 26 студзеня 2025 года, - расказаў Аляксей Башан. - У ЦВК прадастаўлена заключэнне Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў - удзельніц МПА СНД аб нарматыўным рэгуляванні выбараў Прэзідэнта ў Беларусі, якое змяшчае наступныя вывады: прававое рэгуляванне падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпавядае міжнародным стандартам у галіне дэмакратычных выбараў. Нацыянальнае заканадаўства дае магчымасць арганізаваць і праводзіць выбары з апорай на сістэму незалежных органаў адміністравання на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права і тайнага галасавання, а таксама забяспечваць электаральны суверэнітэт у працэсе выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Таксама падрыхтавана справаздача экспертнай групы па доўгатэрміновым маніторынгу падрыхтоўкі да правядзення выбараў Прэзідэнта ад місіі СНД. Экспертная група адзначыла наступнае: падрыхтоўка і правядзенне выбараў Прэзідэнта ажыццяўляліся ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, на падставе прынцыпаў адкрытасці і галоснасці; дзейнасць органаў адміністравання выбараў мае высокапрафесіянальны, арганізаваны характар; праводзімая ЦВК інфармацыйна-асветная работа пры ўдзеле грамадскіх аб'яднанняў садзейнічае фарміраванню даверу паміж дзяржавай і грамадствам, павышае ўзровень прававой культуры і грамадзянскай актыўнасці насельніцтва.

"Члены маніторынгавай місіі Парламенцкай асамблеі АДКБ асабліва адзначаюць высокі ўзровень інфармацыйна-растлумачальнай работы, накіраванай на ўсіх удзельнікаў выбараў. Інфармацыйнае забеспячэнне ажыццяўляла вялікая колькасць СМІ, якія падрабязна і аб'ектыўна асвятлялі ход выбарчай кампаніі. Наглядальнікі ад ПА АДКБ лічаць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся, дэмакратычнымі, канкурэнтнымі, транспарэнтнымі, прамымі, сапраўднымі, галоснымі, свабоднымі і справядлівымі", - адзначыў намеснік кіраўніка ЦВК.

На прэс-канферэнцыі ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК выступіў з заявай генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўнік місіі наглядальнікаў ШАС на выбарах Прэзідэнта Беларусі Нурлан Ермекбаеў. Ён падкрэсліў, што запрашэнне міжнародных наглядальнікаў расцэньваецца місіяй як імкненне кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь забяспечыць максімальную адкрытасць, празрыстасць і дэмакратычнасць прэзідэнцкіх выбараў, а таксама як імкненне ўлічваць меркаванне міжнародных наглядальнікаў з мэтай далейшага ўдасканалення выбарчага працэсу. "Згодна з заявай місіі, па выніках назірання адзначана ўрачыстасць пачатку галасавання ў сувязі з выкананнем дзяржаўнага гімна. Місія ШАС звярнула ўвагу і на высокую актыўнасць моладзі на выбарах Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку тых, хто прымаў удзел у галасаванні ўпершыню. Галасаванне ўсюды праходзіла спакойна, у рамках устаноўленага парадку, у прысутнасці прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Парушэнняў норм нацыянальнага заканадаўства, якія ставяць пад сумненне легітымнасць выбараў, місіяй не ўстаноўлена. Місія прызнала выбары празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі", - падкрэсліў Аляксей Башан.

На брыфінгу Панафрыканскага парламента старшыня Панафрыканскага парламента Фарчун Чарумбіра адзначыў, што выбары былі свабодныя, справядлівыя, законныя, дэмакратычныя і адпавядалі ўсім патрабаванням заканадаўства. Прадстаўнікі Панафрыканскага парламента падкрэслілі высокую зацікаўленасць грамадзян Рэспублікі Беларусь у палітычным жыцці краіны. Наглядальнікі адзначылі спакойную і святочную атмасферу ў перыяд усёй электаральнай кампаніі.

Кіраўнікі выбарчых органаў замежных дзяржаў і незалежныя наглядальнікі з Ісламскай Рэспублікі Іран, Рэспублікі Зімбабвэ, Турэцкай Рэспублікі, ПАР, Рэспублікі Казахстан, Грузіі, Венгерскай Рэспублікі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан таксама пацвердзілі высокі ўзровень правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх бясспрэчную дэмакратычнасць і галоснасць. Дырэктар па рэгіянальных выбарах Філіпін звярнула ўвагу на значнасць працяглага перыяду для датэрміновага галасавання, а таксама наяўнасць шматлікіх прадстаўнікоў прэсы на ўчастках для галасавання, што падкрэслівае адкрытасць усяго працэсу.

"Такім чынам, замежнымі (міжнароднымі) наглядальнікамі дадзена высокая ацэнка праведзеным у Беларусі выбарам кіраўніка дзяржавы. Выбары з'яўляюцца асноватворным прынцыпам фарміравання публічнай улады, а назіранне за імі забяспечвае яе легітымнасць на нацыянальным і міжнародным узроўні, садзейнічае павышэнню даверу грамадзянскай супольнасці да выбарчага працэсу", - дадаў Аляксей Башан.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
22.20 Беларуская літаратура: класікі і сучаснікі (Ням.)

Далей:
22.40 Час музыкі (Ням.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны