Фота belta.by
Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў у час пленарнага пасяджэння II Узбекска-беларускага жаночага бізнес-форуму ацаніў магчымасць павелічэння тавараабароту з Узбекістанам і расказаў больш падрабязна аб сферах супрацоўніцтва дзвюх краін.
Прэзідэнтамі пастаўлена задача - дасягнуць тавараабароту прыкладна $1 млрд, нагадаў Мікалай Снапкоў. "Тая дарожная карта, якая падпісана па выніках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан у лютым гэтага года, мае патэнцыял і на $1,5 млрд. Думаю, што ўсё ў нашых сілах, - адзначыў ён. - Асноўным рухавіком нашага супрацоўніцтва з'яўляецца актыўная вытворчая кааперацыя. Яна з'яўляецца фундаментам безумоўнага доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі".
Мікалай Снапкоў таксама зрабіў акцэнт на супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана ў тых галінах, якія фарміруюць якасць чалавечага капіталу. Гэтыя напрамкі, на яго думку, падкрэсліваюць глыбіню і маштаб двухбаковага ўзаемадзеяння.
Напрыклад, ахова здароўя. Ва Узбекістане прайшлі беларуска-ўзбекскія дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі, а ў Беларусі прайшоў форум медыцынскіх работнікаў. Акцэнт зроблены на практычнае ўзаемадзеянне ў галіне аховы мацярынства і дзяцінства. У сферы адукацыі заключана больш за 400 дагавораў і пагадненняў, больш за 5 тыс. грамадзян Узбекістана навучаюцца ў беларускіх ВНУ, прайшоў форум рэктараў, на парадку дня стаіць адкрыццё ва Узбекістане філіяла Віцебскага дзяржуніверсітэта - адной з вядучых ВНУ краіны", - прывёў прыклад ён.
Акрамя таго, у навукова-тэхнічнай і інфармацыйнай сферы бакі рэалізуюць сумесныя праекты, трансфер тэхналогій, стажыроўкі ў навуковых арганізацыях. "Гэта шырокамаштабнае супрацоўніцтва, якое фарміруе будучыя структуры нашых эканомік", - упэўнены першы віцэ-прэм'ер.
У сферы культуры наладжаны прамыя сувязі, творчыя абмены па лініі тэатраў, кніжных выставак, кірмашоў. Узбекскія выканаўцы ўдзельнічаюць у фестывалі мастацтваў "Славянскі базар".
Акрамя таго, актыўна краіны супрацоўнічаюць у спартыўнай сферы, здавалася б, самай спаборніцкай, адзначыў Мікалай Снапкоў. "Тут мы дэманструем узаемную шчырую падтрымку. У жніўні падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве федэрацый хакея Беларусі і Узбекістана. Упэўнены, што гэты рух па супрацоўніцтве паміж федэрацыямі будзе прадоўжаны", - сказаў ён.
Першы віцэ-прэм'ер рэзюмаваў: "Існуе шмат магчымасцей для аб'яднання нашых намаганняў у розных галінах, таму мы ідзём далей і пашыраем узаемадзеянне не толькі на дзяржаўным узроўні, але і на ўзроўні рэгіёнаў, асобных прадпрыемстваў і ўстаноў".
Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Узбекістане. У гэтыя дні ў Ташкенце праходзіць II Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Ад беларускага боку ў ім прымаюць удзел амаль 100 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дзяржаўных органаў. У Савеце Рэспублікі нагадалі аб выніках I Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму: падпісаны 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы пагадненне аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці, заключаны 15 кантрактаў больш як на Br90 млн, або 350 млрд узбекскіх сумаў.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут