Сяргей Алейнік расказаў пра важнасць гістарычнага моманту і яркія дыпламатычныя поспехі

Фота: belta.by


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на ўрачыстым сходзе з выпадку 105-годдзя дыпламатычнай службы Беларусі адзначыў асаблівую важнасць цяперашняга гістарычнага перыяду і падзяліўся яркімі дыпламатычнымі поспехамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны з нас разумее і на сабе адчувае вастрыню моманту, у які нам даводзіцца жыць і працаваць. Так, этап фарміравання новага светапарадку, праз які мы праходзім, пераломны, а значыць - без перабольшання вельмі і вельмі складаны, - заўважыў ён. - Але менавіта ў гэты гістарычны момант мы замацоўваем месца нашай роднай Беларусі ў новай сістэме міжнародных адносін. Ад таго, як мы спрацуем, будзе залежаць, наколькі будзе чутны голас Беларусі на міжнароднай арэне, наколькі паспяхова будзе далей развівацца наша краіна".

У гэтым, безумоўна, ёсць вялікая адказнасць для дыпламатаў, але адначасова і гонар за вынік, якога ўдаецца дасягаць штодзённай працай, дадаў кіраўнік МЗС. Паводле яго слоў, гэта выразна відаць на прыкладзе апошніх пяці гадоў, калі з-за абставін (пандэміі, беспрэцэдэнтнага заходняга націску, расійска-ўкраінскага процістаяння) давялося перакройваць напрамкі знешнепалітычных і знешнеэканамічных намаганняў Беларусі і рабіць гэта "максімальна выверана, аператыўна і эфектыўна".

"У нас ёсць важкія, важныя для краіны вынікі, яркія дыпламатычныя поспехі", - канстатаваў міністр. Сярод такіх поспехаў ён назваў выхад на беспрэцэдэнтны ўзровень адносін з Расіяй - стратэгічным саюзнікам Беларусі.

"Наш экспарт у Расію за пяць гадоў дасягнуў гістарычнага максімуму, павялічыўшыся практычна ўдвая. Другі год запар мы выходзім на дадатнае сальда, чаго не было ніколі за гісторыю суверэннай Беларусі", - сказаў Сяргей Алейнік.

Выніковымі і запамінальнымі, паводле яго ацэнкі, былі старшынства Беларусі ў ЕАЭС, СНД і АДКБ. Адчувальны прагрэс дасягнуты на вектары далёкай дугі, рэкордна вырасла колькасць і эфектыўнасць кантактаў з гэтымі краінамі, асабліва на вышэйшым і высокім узроўнях. "Адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ўстаноўлены з Кітаем. Істотныя зрухі адбыліся ў нарошчванні супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Глабальнага Поўдня ў шматбаковым і двухбаковым фарматах", - пералічыў кіраўнік МЗС.

Ён таксама звярнуў увагу на прарыў па ўступленні ў ШАС - у гэтым годзе  плануецца завяршыць працэс юрыдычнага афармлення паўнапраўнага членства Беларусі ў гэтай арганізацыі. Не за гарамі далучэнне да БРІКС.

Разам з тым міністр адзначыў глыбокі крызіс у адносінах з Захадам.

"Але нам удалося агульнымі намаганнямі паспяхова і даволі эфектыўна процістаяць заходняму націску. Усё гэта дзякуючы сістэмнай рабоце, нестандартным рашэнням як у частцы процідзеяння палітычным дэмаршам, так і эканамічным санкцыям", - сказаў ён.

Асаблівы акцэнт Сяргей Алейнік зрабіў на значных поспехах у знешнеэканамічнай дзейнасці. Так, за апошнія пяць гадоў беларускі экспарт тавараў вырас амаль на 20 працэнтаў. Беларусь гандлюе больш як з 210 краінамі свету, і гэта нягледзячы на націск, санкцыі і ілюзію ізаляцыі з боку недружалюбных краін.

Разам з тым дыпламатам даводзілася і жорстка адстойваць інтарэсы Беларусі на шматбаковых пляцоўках, процідзейнічаючы адкрыта палітызаваным антыбеларускім рашэнням і ініцыятывам.

"Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы прадаўжалі, прадаўжаем і будзем прадаўжаць развіваць выключна аб'яднальны парадак дня", - падкрэсліў міністр.

Кіраўнік МЗС падзякаваў калектывам міністэрства і загранустаноў за штодзённую карпатлівую працу на ўсіх шматгранных напрамках дзейнасці дыпслужбы: "Наша работа дае магчымасць атрымліваць адчувальны вынік для краіны і забяспечваць работу нават у няпростых геапалітычных і складаных эканамічных умовах". "За работнікамі МЗС склаўся імідж дзяржаўных служачых са знакам якасці. У Год якасці разлічваю, што наш калектыў, нягледзячы на кампактны склад і ўсё большую палітру задач і геаграфію, і ў далейшым будзе дастойна пашыраць інтарэсы роднай Беларусі", - рэзюмаваў Сяргей Алейнік.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны