Расія прапануе пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў

Фота: belta.by


Расія прапануе пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотных авіяцыйных сістэм з магутнасцю да 100 тыс. адзінак штогод. Аб гэтым было заяўлена ў час наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выстаўкі найноўшых расійскіх беспілотнікаў.

"Пытанне ідзе аб стварэнні вытворчасці ўсіх ключавых кампанентаў. Гэта, вядома ж, пытанні забеспячэння суверэнітэту. Вельмі важна, каб у Беларусі былі ўласныя вытворчасці, якія рабілі б не толькі эканоміку, але і сферу бяспекі краіны сапраўды суверэннымі. Размова ідзе аб тым, каб выкарыстоўваць тэхналагічныя напрацоўкі і рашэнні, якія ёсць у Расіі", - сказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Максім Арэшкін.

Ён адзначыў, што выкарыстанне адзінай тэхналагічнай платформы будзе забяспечваць у тым ліку эканамічную эфектыўнасць. Гэта таксама спрашчае вытворчасць і распрацоўку новых мадэлей.

Максім Арэшкін канкрэтызаваў, аб чым ідзе гаворка: "Завод, які знаходзіцца ў Беларусі, поўнасцю лакалізаваны, з прыўнясеннем усіх тэхналагічных кампетэнцый сюды, які адначасова працуе на адзінай тэхналагічнай платформе з заводамі ў Расіі і іншых краінах (мы не толькі пра Расію гаворым). Базавая прапанова - гэта будаўніцтва на працягу аднаго года такога завода, які можа выпускаць да 100 тыс. адзінак штогод. Гэта прапанова, якую зрабіў расійскі бок. Цяпер з калегамі беларускімі будзем абмяркоўваць, дзе, якая вытворчасць і гэтак далей. Нейкі час зойме ўзгадненне гэтых параметраў".

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі падкрэсліў, што цяпер у свеце адбываецца рэвалюцыя ў галіне беспілотных авіяцыйных сістэм, якая мяняе і грамадзянскую, і ваенную сферу. "Тыя краіны, якія будуць у авангардзе гэтага працэсу, будуць атрымліваць усе выгады з пункту гледжання іншай, больш высокай якасці жыцця. І, вядома ж, больш эфектыўнае забеспячэнне бяспекі, - сказаў ён. - Мы паглядзелі на тое, які эфект укараненне перадавых беспілотных тэхналогій можа даць эканоміцы Беларусі. Гэта вялікія эфекты і ў сельскай гаспадарцы, і ў лагістыцы, і ў электраэнергетыцы, і ў шэрагу іншых напрамкаў. Таму якраз дэманстравалі, што можа быць рэалізавана, якія могуць прадпрыемствы атрымацца, як выбудаваць падрыхтоўку кадраў, як затым выкарыстоўваць новыя беспілотныя сістэмы для карысці Беларусі".

Але абмяркоўвалася не толькі тэма беспілотнікаў. Аляксандру Лукашэнку прадставілі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Расіяй, аб чым падрабязна расказаў Максім Арэшкін. "Мы гаварылі пра лічбавыя маркетплэйсы, пра лагістыку. Шмат пра што гаварылі. Гэта новыя праекты, якія будуць даваць новую якасць эканамічнага ўзаемадзеяння і жыцця для нашых грамадзян", - заявіў прадстаўнік РФ.

Максім Арэшкін узгадаў перыяд некалькі гадоў таму, калі з яго ўдзелам Беларусь і Расія распрацоўвалі так званыя інтэграцыйныя карты, якія затым трансфармаваліся ў саюзныя праграмы. "Было вельмі шмат чутак, што нехта хоча пазбавіць Беларусь незалежнасці, далучыць і гэтак далей. Глупства абсалютнае. Мы бачым, што ўзгадненне па розных сферах стварае іншы ўзровень эканамічнай інтэграцыі, іншыя эканамічныя магчымасці. Гэта самае галоўнае - эканоміка. У тым ліку пытанне тэхналагічнае - адно з ключавых з пункту гледжання сумеснага руху наперад, дасягнення вынікаў. І беспілотныя сістэмы - гэта адна з тэхналагічных гісторый".

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.00 Беларусь сёння (Ісп.) (п.)

Далей:
02.20 Беларусь сёння (Франц.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны