Прэзідэнт заявіў аб планах вывесці супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана на больш высокі ўзровень

Фота belta.by


Беларусь і Пакістан маюць намер вывесці супрацоўніцтва на яшчэ больш высокі ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аязам Садзікам

Кіраўнік дзяржавы сардэчна вітаў замежнага госця, адзначыўшы, што вельмі рады яго прыезду ў горад-герой Мінск у час 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам. "Мы сёння хочам, як мы дамовіліся з вашым прэм'ер-міністрам нядаўна (4 ліпеня 2024 года ў Астане на палях саміту ШАС. - Заўвага БЕЛТА), аднавіць, прарэвізаваўшы, нашы адносіны, вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень, чым гэта было раней", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым бакі рэалізуюць дамоўленасць аб выпрацоўцы сумеснага плана дзеянняў на перспектыву - дарожнай карты на 2025-2027 гады, дзе, паводле слоў Прэзідэнта, будуць вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва. "Я вельмі хацеў бы, каб парламентарыі нашых краін былі ўключаны ў стварэнне гэтага плана адносін Беларусі і Пакістана. Ствараючы гэту дарожную карту, нам давядзецца ажыццявіць рэвізію нарматыўна-прававых актаў, пагадненняў, мемарандумаў, дагавораў, падпісаных паміж дзвюма краінамі. У гэтай частцы дэпутаты маглі б садзейнічаць больш якаснай распрацоўцы дарожнай карты", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Ён таксама выказаў зацікаўленасць у тым, каб дэпутаты абедзвюх краін падключыліся да работы гандлёва-эканамічнай камісіі і надавалі дадатковы імпульс яе дзейнасці. "Гэта было б добрай дапамогай у рабоце гандлёва-эканамічнай камісіі", - сказаў беларускі лідар.

Закранаючы тэматыку супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках, Прэзідэнт падзякаваў Пакістану за падтрымку Беларусі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. "У нас у гэтых і іншых міжнародных арганізацыях склаліся добрыя адносіны па падтрымцы адзін аднаго. Трэба прадаўжаць такую палітыку і паглыбляць яе. Беларусь да гэтага гатова", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра двухбаковы гандлёвы абарот, Прэзідэнт заўважыў, што ў сярэднім ён складае каля $50 млн. "Згадзіцеся, што тавараабарот паміж высокатэхналагічнай Беларуссю і такой краінай на 200 з лішнім мільёнаў чалавек (як Пакістан. - Заўвага БЕЛТА), я сказаў бы, нават мізэрна малы. Таму трэба паглыбляць і пашыраць па наменклатуры наш тавараабарот, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Мы гатовы задаволіць вашу цікавасць у час гэтага візіту і прадставіць Беларусь па ўсіх напрамках".

Пакістанскі госць сказаў, што з цеплынёй успамінае сустрэчу з кіраўніком беларускай дзяржавы ў 2016 годзе ў час яго візіту ў Пакістан. Сардар Аяз Садзік падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць такой сустрэчы і падкрэсліў: "Вы цалкам маеце рацыю, паездка была доўгай, але калі мы гаворым пра сяброў, то час не мае значэння. Перадаю вам самыя цёплыя прывітанні ад прэм'ер-міністра Пакістана і асаблівыя пажаданні ад лідара пакістанскай партыі Наваза Шарыфа. Ён пасылае вам асаблівыя цёплыя пажаданні, паколькі лічыць вас асабістым сябрам".

Спікер парламента таксама адзначыў: "Я з вамі цалкам згодны, у нас з вамі добрыя двухбаковыя пагадненні - ёсць больш за 90 пагадненняў і дамоўленасцей. Аднак на практыцы яны не рэалізуюцца ў дастатковай ступені".

Беларусь і Пакістан у 2024 годзе адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У 2022-2024 гадах ёсць дадатная дынаміка міждзяржаўных кантактаў і падобныя падыходы да вырашэння шэрага міжнародных праблем.

Паміж дзвюма краінамі падтрымліваецца дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях. Было праведзена два візіты Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан: у маі 2015 года і ў кастрычніку 2016 года. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі сустракаўся з прэм'ер-міністрамі Пакістана на палях самітаў у 2017 годзе ў Пекіне, у 2019 годзе - у Бішкеку, у 2021 годзе - у Душанбэ, у верасні і кастрычніку 2022 года - у Самаркандзе і Астане.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
13.40 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
14.00 МЗС: навіны,аналіз, каментарыі (Ісп.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны