Фота: belta.by
У Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала ў забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, але неабходна смялей ісці далей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 снежня на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"25 гадоў мы спрабуем стварыць Саюзную дзяржаву. Многія напрамкі былі вызначаны, нешта своечасова не зрабілі, але нямала зроблена. Зразумела, што без размовы на гэту тэму заўтра на Вышэйшым дзяржсавеце кіраўніцтва Расіі і Беларусі мы не абыдземся. Нейкім чынам мы гэту праблему будзем вылучаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 6 снежня пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні ВДС Аляксандра Лукашэнкі.
Удзел у пасяджэнні прымуць Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнікі ўрадаў Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін, кіраўнікі палат парламентаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, Наталля Качанава, Вячаслаў Валодзін і Ігар Сергяенка, якія ўваходзяць у склад Вышэйшага дзяржсавета.
Пасяджэнне пройдзе напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Яго ўдзельнікі разгледзяць ход выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, падрыхтаваную Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы.
На пасяджэнні ВДС будзе разгледжаны і шэраг іншых пытанняў у розных сферах, якія маюць важнае значэнне як непасрэдна для жыцця грамадзян, так і работы галін эканомікі ў Саюзнай дзяржаве. Размова пойдзе аб фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі, адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве. На парадку дня таксама пытанні, якія датычацца абароны правоў спажыўцоў, процідзеяння незаконнаму імпарту тавараў на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Будзе разгледжана пытанне аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Дзмітрыем Мезенцавым парадак дня пасяджэння. "Хацелася б ведаць, якія пытанні і ці ёсць якія-небудзь праблемы па парадку дня. Я пазаўчора размаўляў з Уладзімірам Уладзіміравічам (якраз, напэўна, перад сустрэчай у вас з ім) - у нас там шмат было пытанняў і іншых, але я яшчэ раз яго запрасіў у Мінск і сказаў, што мы з вамі падрыхтуем як след пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета. Таму трэба яшчэ раз прайсціся па парадку дня і ўдакладніць некаторыя пытанні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Што датычыцца нашай работы, я ўжо сказаў, што нямала зроблена, асабліва ў галіне правоў чалавека, роўных правоў нашых грамадзян, Расіі і Беларусі. Але думаю, што трэба недзе нам смялей ісці ў гэтым напрамку", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што эканоміка - фундамент любых адносін. "У нас ёсць шэраг фундаментальных пытанняў, якія мы павінны, напэўна, у будучым годзе ўжо вырашыць разам з Расіяй. Ужо многае зроблена ў гэтым напрамку, прапрацаваны гэтыя пытанні. Трэба прымаць рашэнне. Але калі прынялі ўжо рашэнне, то трэба выконваць аператыўна. Ніякай бюракратычнай валакіты быць не павінна. І потым, калі прынялі рашэнне, непаразуменняў ніякіх не павінна быць. Мы абмяркуем і з Уладзімірам Уладзіміравічам заўтра, і сёння, калі ёсць неабходнасць, такія пытанні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Парадак дня шырокі, пытанні падрыхтаваны, але, магчыма, ёсць нейкія нюансы, таму давайце абмяркуем іх сёння".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут