Фота: belta.by
Супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам для Беларусі - прыярытэт прыярытэтаў, што звязана з глыбінёй, асаблівай духоўнасцю і ідэйнасцю двухбаковых адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вельмі цаню, як і ўсе беларусы, нашы добрыя цёплыя адносіны з Санкт-Пецярбургам", - падкрэсліў беларускі лідар.
Гаворачы на тэму 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое адзначаецца ў гэтым годзе, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самыя пацярпелыя людзі ў гэтай вайне - беларусы і ленінградцы. І менавіта ленінградцы ў пасляваенны перыяд аказалі істотную падтрымку беларусам і гораду Мінску ў аднаўленні і адраджэнні. "Менавіта ленінградцы першымі прыйшлі да нас на дапамогу. Ад Ленінграда і навука ў Акадэміі навук (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) часткова зараджалася і праходзіла аднаўленне разбуранай краіны. Таму ў нас вельмі істотная глыбіня нашых адносін, заснаваная на гэтым братэрстве", - сказаў Прэзідэнт.
"Ленінград для нас, Піцер - прыярытэт прыярытэтаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што гэта звязана не толькі з нядрэнным узроўнем развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт разлічвае, што ў бліжэйшы час бакі ў гэтым плане перасягнуць адзнаку $2,5 млрд. "Мы гэта можам зрабіць. Справа не толькі ў гэтым. А справа ў гэтай духоўнасці, ідэйнасці, якая з'яўляецца асновай нашых узаемаадносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб сферах супрацоўніцтва, Прэзідэнт у першую чаргу звярнуў увагу на прадукцыю машынабудаўнічай галіны, якую ў краіне захавалі з савецкіх часоў і дадаткова развілі ў суверэнны перыяд гісторыі. У Санкт-Пецярбург з Беларусі пастаўляецца, напрыклад, пасажырская тэхніка. "Мы будзем старацца так, каб нават тыя, хто ў гэтым вельмі зацікаўлены - апазіцыйныя так званыя СМІ, - не піярыліся на тым, што недзе нейкая няспраўнасць у нашай тэхнікі".
Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане прапанаваў пры неабходнасці наладзіць якаснае тэхнічнае абслугоўванне беларускай тэхнікі ў Санкт-Пецярбургу, каб поўнасцю адказваць за гэту сферу.
Ёсць цікавасць у Санкт-Пецярбургу і да беларускай камунальнай тэхнікі. Для патрэб расійскай паўночнай сталіцы нават зрабілі спецыяльны ўзор тэхнікі для ўборкі вуліц, якая ў бліжэйшы час прыбудзе для доследнай эксплуатацыі.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадаўжаць супрацоўніцтва па пастаўках ліфтавага абсталявання.
Беларускі бок таксама гатовы ствараць у Санкт-Пецярбургу сумесныя прадпрыемствы па ўсіх напрамках, якія цікавяць: "Галоўнае - нам патрэбны гарантыі. Калі ёсць гарантыя губернатара, што вось гэта развіваем вось тут, прыходзьце працуйце, мы з задавальненнем ідзём пад вашы гарантыі. Нам гэта больш важна, чым фінансавыя нейкія гарантыі".
Прэзідэнт упэўнены, што пры стварэнні такіх сумесных прадпрыемстваў можна ўжо на месцы забяспечыць і значную долю лакалізацыі, роўна як і беларуская прадукцыя часткова вырабляецца з выкарыстаннем расійскіх камплектуючых. "Калі мы нават арганізуем зборачную вытворчасць на пачатковым этапе ў вас, то яна на 50 працэнтаў будзе расійскай. Яна ўжо будзе лакалізавана", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Санкт-Пецярбургу таксама спадабалася пажарная тэхніка, якая вырабляецца ў Беларусі, і ёсць гатоўнасць працаваць з адпаведнай кампаніяй. "Мы ўсяляк будзем падтрымліваць гэтыя праекты", - запэўніў беларускі лідар.
Традыцыйная экспартная пазіцыя Беларусі ў Санкт-Пецярбург - прадукты харчавання. "Мы гатовы і далей супрацоўнічаць, ствараць там базы, магазіны для таго, каб патанніць прадукцыю. У асноўным гэта пастаўкі дзяржаўных кампаній, перапрацоўчых кампаній. Мы не збіраемся нажывацца на павышэнні цэн і можам вам даказаць, што наша прадукцыя будзе заўсёды таннейшая за любую прадукцыю, якая ў вас у Піцеры на паліцах. Пра якасць я не гавару. Стаўленне беларусаў да якасці вы добра ведаеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Афіцыйны візіт дэлегацыі Санкт-Пецярбурга ў Беларусь прымеркаваны да 25-годдзя пабрацімскіх сувязей паміж Санкт-Пецярбургам і Мінскам. У 2024 годзе тавараабарот дасягнуў $2,46 млрд (110,5 працэнта да ўзроўню 2023 года), экспарт - $1,66 млрд (111,2 працэнта), імпарт - $793,2 млн (109,1 працэнта). Па выніках студзеня - мая бягучага года тавараабарот таксама мае дынаміку да росту.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут