Прэзідэнт Беларусі сабраў нараду аб гатоўнасці сістэмы адукацыі да новага навучальнага года

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня сабраў нараду аб гатоўнасці сістэмы адукацыі да новага навучальнага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як вядома, заўтра ў школу, вобразна кажучы. Адсюль і тэма нашай сённяшняй размовы - гатоўнасць навучальных устаноў да прыёму студэнтаў і навучэнцаў. Летнія канікулы ў іх завяршаюцца, праз пару тыдняў яны зноў сядуць за парты. І гэта будзе каля аднаго мільёна навучэнцаў, з іх упершыню пераступяць школьны парог 110 тысяч першакласнікаў. Па выніках уступнай кампаніі бягучага года, якая праходзіла ў новым фармаце, наша моладзь прадоўжыць навучанне ў айчынных ВНУ і каледжах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Асвойваць прафесійныя навыкі будуць амаль 170 тыс. навучэнцаў прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў, а таксама 238,5 тыс. студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.

"Згадзіцеся, лічба для Беларусі значная. Фактычна сёння краіна ўступіла ў апошні этап падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Пачалі працаваць школьныя базары, установы адукацыі атрымліваюць пашпарты гатоўнасці, камплектуюцца транспартам для перавозу навучэнцаў, інтэрнаты і спартыўныя пляцоўкі рамантуюцца, шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям аказваецца матэрыяльная дапамога. Так павінна быць. Сёння паглядзім, ці так на самай справе. І робіцца гэта для таго, каб у нашых дзяцей было ўсё неабходнае для вучобы і яны з добрым настроем сустрэлі Дзень ведаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што, нягледзячы на высокую гатоўнасць устаноў адукацыі да новага навучальнага года, яго інфармуюць аб наяўнасці асобных праблемных пытанняў. Так, Камітэт дзяржаўнага кантролю адзначае недапрацоўкі ў забеспячэнні падвозу навучэнцаў да ўстаноў адукацыі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў міністра адукацыі Андрэя Іванца, як вырашаецца гэта пытанне ў рэгіёнах і Мінску з улікам даручэнняў Прэзідэнта.

"Мяне таксама цікавіць, як ідуць справы з арганізацыяй харчавання і бяспечных умоў знаходжання дзяцей у дзіцячых садах і школах. Ці выконваюцца даручэнні па ўзнятых пытаннях? Асаблівую ўвагу звяртаю на харчаванне. Гэта вельмі важна. Ненармальна, калі можна каля кожнай школы трымаць яшчэ свінаферму для таго, каб парасят карміць адходамі прадуктаў харчавання. Гэта, калі хочаце, і маральная праблема - выкідваць ежу стала модным у нашым грамадстве. У цэлым ці можам мы з упэўненасцю сказаць, што кожнае дзіця будзе забяспечана ўсім неабходным для заняткаў у школе, асабліва калі яно расце ў шматдзетнай або малазабяспечанай сям'і?" - спытаў беларускі лідар.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спыніўся і на пытаннях падвозу навучэнцаў да ўстаноў адукацыі. Ён звярнуў увагу, што запаўненне школ у Мінску нераўнамернае: у новых мікрараёнах установы перапоўнены, а ў цэнтры - не загружаны. "Калі мы падвозім з Мінскага раёна ў Мінск дзяцей, трэба зыходзіць з таго, не дзе ў нас бліжэй школа, а дзе яны недазагружаны", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна збалансаваць сітуацыю з загружанасцю школ і ўзважана падыходзіць да пытання аб іх будаўніцтве, улічваючы наяўнасць свабодных месцаў у іншых установах, асабліва ў буйных гарадах. "У зарплату лепш грашовыя сродкі пераносіць, а тут разумна ўкамплектоўваць", - запатрабаваў ён.

Паводле інфармацыі, якая паступае Прэзідэнту, прыёмная кампанія ў новым фармаце праходзіць у канструктыўным ключы. Аляксандр Лукашэнка чакае ад намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі больш падрабязнага даклада аб папярэдніх выніках уступнай кампаніі.

"Што атрымалася, дзе не спрацавалі? Можа, у вас ужо ёсць бачанне, як далей будзем удасканальваць сістэму паступлення ў ВНУ? Як мы дамаўляліся, у гэтым годзе мы ўсякія вакханаліі наконт арганізацыі ўступнай кампаніі павінны скончыць. Хачу пачуць, як сябе паказала правядзенне ўступнай кампаніі для мэтавікоў асобна ад асноўнага прыёму дакументаў. З якім узроўнем падрыхтоўкі прыйшлі ў гэтым годзе абітурыенты-мэтавікі?" - абазначыў тэмы для абмеркавання кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт папрасіў удзельнікаў нарады сканцэнтравацца перш за ўсё на пытаннях, якія яшчэ патрабуюць вырашэння.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны