Прэзідэнт Беларусі разлічвае, што порт і СЭЗ "Сахар" стануць надзейнай стартавай пляцоўкай для кааперацыі з Аманам

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што порт і СЭЗ "Сахар" стануць надзейнай стартавай пляцоўкай для кааперацыі Беларусі і Амана. Аб гэтым гаворыцца ў запісе, які ён пакінуў па выніках наведвання гэтых аб'ектаў на поўначы Амана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З цікавасцю азнаёміўся з інфраструктурай і магчымасцямі глыбакаводнага порта і свабоднай эканамічнай зоны "Сахар". Гэтыя аб'екты з'яўляюцца сапраўднымі жамчужынамі Амана, губернатарства Паўночная Аль-Баціна і новага шляху "Поўнач - Поўдзень", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Лагістычныя і вытворчыя магчымасці робяць порт і СЭЗ "Сахар" важнымі інструментамі дасягнення мэт устойлівага развіцця і працвітання вашай краіны, якія рэалізуюцца Яго Вялікасцю Султанам Хайсамам бен Тарэкам у рамках праграмы "Бачанне Амана 2040".

"Падобна да таго, як аль-Дукм вывеў на новыя вышыні касмічную праграму Амана, упэўнены, што порт і СЭЗ "Сахар" стануць надзейнай стартавай пляцоўкай для кааперацыі Беларусі і Амана", - гаворыцца ў запісе ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

Для кіраўніка дзяржавы правялі падрабязную экскурсію па тэрыторыі порта і СЭЗ - расказалі аб асаблівасцях работы і размешчаных там прадпрыемствах, лагістычных перавагах і інфраструктуры.

Абмяркоўваліся перспектывы задзейнічання мясцовых магчымасцей у развіцці беларуска-аманскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы паставак і рээкспарту беларускай прадукцыі, стварэння сумесных прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка непасрэдна на месцы зверыў пазіцыі з членамі беларускай дэлегацыі і даў шэраг практычных даручэнняў.

Прэзідэнт наведаў буйное прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю палімернай прадукцыі. Яно належыць вялікай кампаніі Амана, якая працуе ў такіх сферах, як разведка і здабыча нафты і газу, нафтаперапрацоўка, нафтахімічная вытворчасць, гандаль, альтэрнатыўная энергетыка, вытворчасць электраэнергіі, а таксама інфраструктура.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам аб прапанове Султана Амана Хайсама бен Тарэка Аль Саіда стварыць у краіне хаб беларускіх тавараў.

"Для нас вельмі важна, каб мы вызначылі кропку. Порт, можа, яшчэ нешта будзем глядзець. І адтуль пайшлі нашы тэхналогіі, якія ў Амане патрэбны. Таму мы будзем на беларускіх тэхналогіях ствараць тут сумесныя прадпрыемствы і будзем рухацца на захад, на ўсход, на поўнач адсюль з Індыйскага акіяна, прадаючы свае тавары, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вельмі добрую прапанову ўнёс Султан - стварыць тут хаб - такі цэнтр беларускіх тавараў. І я ўчора яму шчыра сказаў, што вырабляць мы навучыліся шмат чаго. Гандляваць - яшчэ не вельмі. Ну а яны здаўна (умеюць гандляваць. - Заўвага БЕЛТА). І ў гэтым плане паабяцалі нам аказаць дапамогу".

У інтэрв'ю журналістам міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў заявіў, што Беларусь разлічвае задзейнічаць порт і свабодную эканамічную зону "Сахар" пад сумесныя праекты з Аманам: "Задача наведвання порта і СЭЗ у тым, каб падабраць пляцоўку для стварэння сумесных прадпрыемстваў і ў далейшым рэалізацыі праекта па фарміраванні хаба беларускіх прамысловых тавараў у Султанаце Аман з мэтай пашырэння нашых тавараў на рынку трэціх краін".

Ён адзначыў, што порт займае прывабнае становішча з пункту гледжання лагістыкі. "Так было гістарычна. Так застаецца і да сённяшняга дня. Таму, улічваючы добрае лагістычнае становішча гэтага порта, нашы інтарэсы звязаны менавіта з тым, каб у гэтым порце фарміраваць наш прамысловы хаб. Пераважна мы разглядаем пляцоўкі СЭЗ для таго, каб размяшчаць будучыя сумесныя прадпрыемствы", - заявіў Аляксандр Яфімаў.

Паводле слоў міністра, пералік тавараў, якія могуць быць выраблены на тэрыторыі Амана, даволі шырокі. "Гэта і ўнутраны рынак. Ім патрэбна сельскагаспадарчая прадукцыя, трактары, усё, што з імі звязана: прычапное, навясное абсталяванне, камунальная, дарожна-будаўнічая тэхніка, - сказаў ён. - І, вядома, вялікі патэнцыял маюць тавары, якія можна перанакіраваць на рынкі трэціх дзяржаў. І тут пералік ужо больш шырокі. Гэта кар'ерная, грузавая тэхніка, усё, што звязана з лагістычнай інфраструктурай. Гэты пералік тэхналогій, тавараў мы гатовы прапанаваць нашым аманскім партнёрам для рэалізацыі на іх тэрыторыі".

Порт "Сахар" пабудаваны ў 2002 годзе, знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад Армузскага праліва, на беразе Аманскага заліва. Апрацоўвае больш за 1 млн т марскіх грузаў у тыдзень і амаль 3,5 тыс. судоў у год.

Свабодная эканамічная зона "Сахар" створана ў 2010 годзе побач з портам.

Глыбакаводны порт і прылеглая да яго СЭЗ размешчаны ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі Паўночная Эль-Баціна, на паўдарозе паміж гарадамі Дубай (ААЭ) і Маскат (Аман). Займаюць тэрыторыю 45 кв.км. СЭЗ "Сахар" - адна з чатырох асаблівых эканамічных зон на тэрыторыі Амана. Статусам СЭЗ таксама надзелены свабодная зона "Салала", свабодная зона "аль-Мазуна" на граніцы з Еменам, горад аль-Дукм. Порт і СЭЗ кіруюцца кампаніяй "Сахар Інтэрнэшнл Дэвэлапмэнт", сумесным прадпрыемствам урада Амана, порта Ратэрдама (Нідэрланды) і індыйскай кампаніі "СКІЛ Інфрастракчэ".

З моманту стварэння СЭЗ "Сахар" прыцягнула інвестыцый на суму звыш $26 млрд і стала адной з найбольш дынамічных і паспяховых прамысловых зон рэгіёна Заліва. На тэрыторыі СЭЗ размешчаны прадпрыемствы нафтахімічнай і лагістычнай галіны, па вытворчасці пластмас, металургіі, здабычы карысных выкапняў, харчовай і аўтамабільнай прамысловасці.

У ліку пераваг зоны - зручная лагістыка, адсутнасць імпартных пошлін і пошлін на рээкспарт, вызваленне ад падаткаў на прыбытак арганізацый да 25 гадоў і адсутнасць асабістага падаходнага падатку. Вырабленая прадукцыя карыстаецца шэрагам ільгот у рамках міждзяржаўных пагадненняў Амана.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
19.40 Навука ў Беларусі (Пол.)

Далей:
20.00 Навіны з Беларусі (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны