Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. Гэта станцыі "Аэрадромная", "Немаршанскі Сад", "Слуцкі Гасцінец", паведамляе БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця Мінскага метрапалітэна. Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з работнікамі сталічнай падземкі і агледзеў новыя станцыі.
Будаўніцтва ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі "Аэрадромная" да станцыі "Слуцкі Гасцінец" працягласцю 4,08 км пачата ў жніўні 2017 года. Каля 90 працэнтаў абсталявання і матэрыялаў, выкарыстаных пры будаўніцтве, беларускай вытворчасці.
Завяршэнне гэтага ўчастка трэцяй лініі дае магчымасць забяспечыць скораснай транспартнай сувяззю з іншымі раёнамі горада жылы раён Курасоўшчына, а таксама раён "Мінск-Мір". Пры гэтым у цэнтры горада будзе створаны транспартны трохвугольнік з вяршынямі ў перасадачных вузлах на станцыях "Кастрычніцкая" - "Купалаўская", "Плошча Леніна" - "Вакзальная" і "Фрунзенская" - "Юбілейная Плошча", а пасажырская нагрузка на існуючы перасадачны вузел паміж другой і трэцяй лініямі знізіцца.
На трэцяй лініі метрапалітэна прадугледжаны тэхналагічныя рашэнні новага тэхнічнага ўзроўню, высокая аўтаматызацыя працэсаў кіравання і кантролю інжынернага абсталявання, укаранёны інтэлектуальныя сістэмы кіравання рухам паяздоў, аплаты праезду, пажарнай бяспекі, новыя сродкі перадачы і апрацоўкі даных аб рабоце ўсіх сістэм метрапалітэна. Для забеспячэння бяспекі пасажыраў на станцыях устаноўлены ўстройствы платформенных бар'ерных агароджаў (дзверы аўтаматычныя станцыйныя).
Традыцыйна на станцыях выкарыстаны розныя інтэр'ерныя рашэнні. Напрыклад, на "Слуцкім Гасцінцы" канцэпцыя інтэр'ера ўяўляе сабой набор гістарычных метафар, цытат ва ўльтрасучаснай форме і колеры. Адной са знакамітых гістарычных спадчын, звязаных са Слуцкам, па праву лічацца Слуцкія паясы. Некаторыя ўзоры, якія выкарыстоўваюцца ў вырабах з тканіны, у спрошчаным, стылізаваным выглядзе знайшлі сваё адлюстраванне ў інтэр'еры станцыі.
Асноўная мастацкая ідэя інтэр'ера станцыі "Немаршанскі Сад", як і вынікае з назвы, - гэта выява саду. Вобраз сучаснага жыцця і культуры падпадае пад уплыў экалагізацыі. Нягледзячы на тое, што прастора станцыі не звязана з навакольным асяроддзем, стаяла задача вобразным рашэннем дабіцца адчування настрою знаходжання ў садзе пад кронамі дрэў, стварыць эмацыянальную сувязь са знешняй прасторай.
У сваю чаргу на станцыі "Аэрадромная" асацыятыўна прысутнічае тэма палёту. Галоўны элемент інтэр'ера платформеннага ўчастка - квадратныя свяцільні на фоне алюмініевай падвеснай столі з люстраной паверхняй, размешчанай у цэнтральнай частцы платформеннага ўчастка.
Генеральны план Мінска ўключае раздзел па развіцці транспартнай інфраструктуры, у складзе якога распрацавана схема развіцця рэйкавых відаў гарадскога пасажырскага транспарту. Схемай прадугледжаны 4 веткі Мінскага метрапалітэна, адна з якіх радыяльна-кальцавая. Агульная працягласць трэцяй лініі складзе 16 км. Лінія злучыць паўднёвы і паўночны сектары Мінска з цэнтральнай часткай горада.
Плануецца, што чацвёртая лінія метрапалітэна будзе мець працягласць звыш 25 км і перакрыжаванні з іншымі трыма лініямі. Траса лініі будзе дубліраваць другое аўтатранспартнае гарадское кальцо. Будаўніцтва чацвёртай лініі дасць магчымасць канчаткова вырашыць пытанне разгрузкі перасадачнага вузла паміж першай і другой лініямі, рэалізаваць канцэпцыю стварэння транспартна-перасадачных вузлоў паміж усімі відамі гарадскога і прыгараднага транспарту.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут