Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 замежных краін.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Казахстана, Венгрыі, Егіпта, Зімбабвэ, Экватарыяльнай Гвінеі, Анголы, Уганды, Камбоджы, Філіпін, Іарданіі і Калумбіі.

Аляксандр Лукашэнка прывітаў дыпламатаў на цудоўнай, дружалюбнай і гасціннай беларускай зямлі: "Спадзяюся, што гэта дыпламатычная работа будзе садзейнічаць збліжэнню нашых народаў, дапаможа развіццю па-сапраўднаму дружалюбных міждзяржаўных адносін".

Прэзідэнт заўважыў, што паслы пачынаюць выкананне сваёй місіі ў вельмі няпросты перыяд: "Сёння ўвесь свет знаходзіцца на складаным шляху фарміравання новай структуры міжнародных адносін, якая няўхільна рухаецца да шматпалярнасці. Гэты працэс неабарачальны, як бы камусьці ні хацелася інакш. Цяпер выбудоўваецца новы, на мой погляд, больш справядлівы і разумны парадак узаемадзеяння ўсіх, а не выбраных дзяржаў на прынцыпах павагі і партнёрства".

Прытрымліваючыся існуючай традыцыі, Прэзідэнт коратка спыніўся на ўзаемадзеянні Беларусі з краінамі, якія прадстаўляюць замежныя дыпламаты.

Аб Казахстане

Аляксандр Лукашэнка назваў Казахстан блізкай для Беларусі, братэрскай дзяржавай, стратэгічным партнёрам і саюзнікам. "Нас звязвае агульная гісторыя, развітыя гандлёвыя і гуманітарныя сувязі. Дружалюбныя адносіны на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў даюць магчымасць абмяркоўваць любыя пытанні без абмежаванняў, - сказаў Прэзідэнт. - Мы будзем рады ў гэтым годзе вітаць (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) Прэзідэнта Касым-Жамарта Кемелевіча Такаева для прадаўжэння дыялогу па шырокім спектры тэм двухбаковага і міжнароднага парадкаў дня".

Аб Венгрыі

"Венгрыя - даўні і надзейны сябар Беларусі, адносіны з якім, прайшоўшы выпрабаванне часам, выбудоўваюцца на прагматычнай і ўзаемапаважлівай аснове", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён асабліва адзначыў прапановы і ініцыятывы Будапешта па бяспецы і мерах даверу ў Еўропе. "Гатовы да прадаўжэння дыялогу з Венгрыяй у мэтах дээскалацыі напружанасці ў рэгіёне шляхам вырашэння спрэчных пытанняў толькі мірнымі перагаворамі", - заявіў беларускі лідар.

Аб краінах Афрыкі

Заўважыўшы, што на цырымоніі ўручэння даверчых грамат прысутнічае прадстаўнічая група паслоў з краін Афрыкі, Прэзідэнт падкрэсліў: "Мы гэта разглядаем як прамое пацвярджэнне нашага ўзаемнага інтарэсу".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што тут, у Беларусі, дыпламаты гэтых краін заўсёды могуць разлічваць на раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае для ўсіх бакоў супрацоўніцтва: "Запрашаю вас як мага часцей бываць у Беларусі, прывозіць з сабой афіцыйныя дэлегацыі і прадстаўнікоў дзелавых колаў. Нашы дзверы для вас заўсёды адчынены. Мы верым у ваш кантынент і ўскладаем на яго вялікія надзеі".

Аб Егіпце

Звяртаючыся да пасла Егіпта, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шчыра рады прыбыццю ў Мінск кіраўніка дыпмісіі дзяржавы, якая з'яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі ў Паўночнай Афрыцы. "Нас звязваюць добрыя асабістыя кантакты з Прэзідэнтам аль-Сісі, сумесныя эканамічныя праекты, - сказаў беларускі лідар. - Мы разлічваем на прадаўжэнне нашых агульных напрацовак на рынкі іншых дзяржаў Афрыкі, а таксама на больш актыўную работу на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза".

Аб Зімбабвэ

Вітаючы першага ў гісторыі двухбаковых адносін пасла Зімбабвэ, Прэзідэнт адзначыў, што супрацоўніцтва з Харарэ з'яўляецца пераканаўчым прыкладам таго, як Мінск узаемадзейнічае з краінамі Афрыканскага кантынента.

"Сумесна з Прэзідэнтам Мнангагвам мы вызначылі вельмі амбіцыйныя задачы на бліжэйшыя гады. Перакананы, што пасол прадоўжыць і прыкладзе ўсе намаганні для поўнай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аб Экватарыяльнай Гвінеі

Гаворачы аб супрацоўніцтве з Экватарыяльнай Гвінеяй, Прэзідэнт Беларусі згадаў пра нядаўні візіт у Мінск Прэзідэнта гэтай краіны: "Праведзеная шчырая размова пацвердзіла, што афрыканскія дзяржавы маюць намер пакінуць у мінулым ролю сыравінных прыдаткаў і імкнуцца да індустрыялізацыі эканомікі. Мы ў гэтым будзем вам добрымі памочнікамі".

Паколькі выкананне ўзгодненых планаў запатрабуе падтрымання высокага тэмпу двухбаковых кантактаў, Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пасол Экватарыяльнай Гвінеі будзе частым госцем у беларускіх міністэрствах і на прадпрыемствах, а калі неабходна - ва ўрадзе і Палацы Незалежнасці. "Мы да гэтага гатовы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аб Анголе

Сувязі Беларусі з Анголай маюць даўнюю гісторыю, заўважыў Прэзідэнт. Ён таксама акрэсліў значны патэнцыял для больш істотнага росту тавараабароту і пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі двухбаковага палітычнага дыялогу, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.

Аб Угандзе

Адным з перспектыўных партнёраў Беларусі ў Афрыцы Аляксандр Лукашэнка назваў Уганду. "Мы маглі б істотна прыбавіць у гандлі, больш актыўна ўзаемадзейнічаць у сферах сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, падрыхтоўкі кадраў, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Гатовы пастаўляць нашу тэхніку, якасныя прадукты. Упэўнены, што з удзелам новага пасла гэтыя і многія іншыя тэмы атрымаюць далейшае развіццё".

Аб Камбоджы

"Умацоўваючы шматпланавае супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі свету, Беларусь прадаўжае актыўны рух на Усход", - канстатаваў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, адным з прыярытэтаў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі з'яўляецца Каралеўства Камбоджа: "Бачым магчымасці для значнага пашырэння двухбаковай кааперацыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, мадэрнізацыі інфраструктуры".

Аб Філіпінах

"Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, разглядаем Рэспубліку Філіпіны ў якасці значнага для нашай краіны партнёра", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў гатоўнасць Беларусі ўзаемадзейнічаць з Манілай у сферы харчовай бяспекі, уключаючы перадачу вопыту ў стварэнні аграпрамысловых холдынгаў, якія ажыццяўляюць як вытворчасць, так і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аб Іарданіі

Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні кола партнёраў на Блізкім Усходзе. У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу, што Іарданія мае заслужаны міжнародны аўтарытэт і выступае як краіна-міратворац у рэгіёне.

"Такія падыходы блізкія і Беларусі. Я перакананы: нашы краіны маюць усе перадумовы для больш актыўнага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай, навуковай, культурнай, турыстычнай і іншых сферах. Гэта ў поўнай меры адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў", - заявіў ён.

Аб Калумбіі

Важным партнёрам Беларусі ў Лацінскай Амерыцы Аляксандр Лукашэнка назваў Калумбію, якая праводзіць цяпер больш узважаную і незалежную палітыку ў міжнародных справах.

"Супадаючыя падыходы Мінска і Багаты адносна нелегітымных абмежаванняў і ацэнкі сітуацыі ў свеце адкрываюць новыя магчымасці для актывізацыі дыялогу на ўсіх узроўнях, пашырэння гандлю і ўзаемадзеяння ў іншых сферах", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
10.40 Час музыкі (Ням.) (п.)

Далей:
11.00 МЗС: навіны,аналіз, каментарыі (Ісп.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны