Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін

Фотa: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін. Урачыстая цырымонія адбылася 1 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручылі паслы Кітая, Казахстана, Сербіі, Алжыра, Маўрытаніі, Бурундзі, Кувейта, Дамініканскай Рэспублікі і Уругвая.

Прэзідэнт звярнуў увагу на пералік краін, паслы якіх прысутнічалі на цырымоніі. "У гэтай зале ўражальная дыпламатычная геаграфія. Тут сабраліся блізкія па духу людзі, аб'яднаныя адзіным імкненнем - стварыць і ўмацоўваць сувязі на карысць народаў нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 

Пра Кітайскую Народную Рэспубліку

Прэзідэнт адзначыў, што 1 кастрычніка адзначаецца 75-я гадавіна ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. "Карыстаючыся выпадкам, хачу, спадар пасол, у вашай асобе павіншаваць увесь кітайскі народ з вашым вялікім нацыянальным святам. Гэта і наша свята, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для нас вельмі значна, што менавіта ў гэты дзень вы ўручаеце даверчыя граматы".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Кітай для Беларусі заўсёды быў і застаецца важнейшым, надзейным і асаблівым гандлёва-эканамічным і палітычным партнёрам. "Паміж Мінскам і Пекінам дасягнуты беспрэцэдэнтна высокі ўзровень давернага супрацоўніцтва", - канстатаваў беларускі лідар. Ён адзначыў, што ва ўмовах сусветнай палітычнай напружанасці Беларусь і Кітай змаглі вывесці двухбаковыя адносіны на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Нягледзячы на крызісныя працэсы ў глабальнай эканоміцы, па выніках мінулага года бакі дабіліся новага рэкорду тавараабароту.

"Асаблівую ўдзячнасць за канструктыўны падыход да супрацоўніцтва хачу выказаць майму дарагому сябру Старшыні КНР Сі Цзіньпіну. І перадайце яму мае добрыя пажаданні, што мы яго чакаем з візітам у Беларусь у зручны для яго час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Пра Казахстан

Важным, правераным часам сябрам, стратэгічным партнёрам і саюзнікам для Беларусі Прэзідэнт назваў Казахстан. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер практычна няма такіх сфер, дзе ў дзвюх краін не было б агульных інтарэсаў. Аб высокай дынаміцы супрацоўніцтва, паводле слоў Прэзідэнта, сведчаць штогадовы мільярдны тавараабарот і паспяховыя праекты ў прамысловай кааперацыі.

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаў словы ўдзячнасці Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву за ўсямерную падтрымку, аказаную нашай краіне ў час казахстанскага старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

 

Пра Сербію

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь традыцыйна выбудоўвае дружалюбныя адносіны з Сербіяй, якія заснаваны на трывалых гістарычных і духоўных сувязях паміж двума брацкімі народамі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць у актывізацыі ўсяго комплексу беларуска-сербскага супрацоўніцтва і пашырэнні кантактаў, развіцці ўзаемавыгаднай кааперацыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя, іншых сферах, у тым ліку з выкарыстаннем высокіх тэхналогій.

 

Пра Алжыр

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да актыўнай прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферах харчовай бяспекі і высокіх тэхналогій з Алжырам. "Упэўнены, што наша тэхніка (камбайны, трактары), грузавікі, нашы збожжасховішчы будуць карысныя для алжырскай эканомікі. Таксама выказваю надзею на прадаўжэнне сумеснай плённай працы на міжнародных пляцоўках", - сказаў беларускі лідар.

 

Пра Маўрытанію

З асаблівым задавальненнем кіраўнік дзяржавы прывітаў пасла Маўрытаніі - краіны - старшыні Афрыканскага саюза.

"У гэтым годзе Беларусь і Маўрытанія адзначаюць 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Сардэчна віншую з гэтай значнай датай. Упэўнены, што нашы кантакты неабходна актывізаваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Прапаную вызначыць два-тры асноўныя флагманскія ўзаемавыгадныя праекты, дзе мы можам быць карысныя адзін аднаму, і пачаць іх рэалізацыю".

 

Пра Бурундзі

Зацікаўленасць у развіцці дружалюбных сувязей Прэзідэнт Беларусі адзначыў таксама ў адносінах з Бурундзі. Пры гэтым асаблівую важнасць наша краіна надае эканамічнаму складніку міждзяржаўных адносін.

"З улікам развіцця ў Бурундзі сельскай гаспадаркі і распрацоўкі карысных выкапняў можам прапанаваць шырокі спектр машынабудаўнічай прадукцыі, у тым ліку грузавую, будаўнічую кар'ерную і сельскагаспадарчую тэхніку. Акрамя таго, Беларусь мае значныя магчымасці для падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных для работы ў розных галінах эканомікі", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

 

Пра Кувейт

Важным партнёрам у рэгіёне Блізкага Усходу для Беларусі з'яўляецца Кувейт, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Мы высока ацэньваем імкненне вашай краіны да мірнага ўрэгулявання канфліктаў і крызісаў (вы ў гэта сур'ёзна паглыблены, як і Беларусь), а таксама гуманітарныя намаганні на міжнароднай арэне, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта сугучна нашым мірным ініцыятывам аб пачатку шырокага міжнароднага дыялогу аб прынцыпах і гарантыях бяспекі".

Кіраўнік дзяржавы заявіў аб гатоўнасці Беларусі прыкласці ўсе намаганні для нарошчвання гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага партнёрства па ўсіх напрамках.

 

Пра Дамініканскую Рэспубліку

Беларусь разглядае Дамініканскую Рэспубліку ў якасці перспектыўнага партнёра ў Цэнтральнай Амерыцы і Карыбскім басейне, адзначыў Прэзідэнт. Пры гэтым найбольш важным і ўзаемавыгадным ён назваў эканамічны вектар. "Мы адкрыты для любых форм кааперацыі", - запэўніў кіраўнік дзяржавы і прапанаваў пачаць са стварэння эфектыўнай дагаворна-прававой базы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што запланаванае да падпісання пагадненне аб узаемнай адмене віз не толькі ажывіць турызм, але і стане важным імпульсам для актывізацыі двухбаковых адносін.

 

Пра Уругвай

"Уважліва, вельмі ўважліва сочым за развіццём Уругвая. Упэўнены, паспяховае правядзенне маючых адбыцца ў кастрычніку гэтага года прэзідэнцкіх выбараў прымножыць існуючыя дасягненні вашай краіны. Беларусь заўсёды падтрымае выбар уругвайскага народа", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі ўзаемадзеяння з Уругваем як на палітычным, так і на эканамічным трэку, чаму магло б садзейнічаць падпісанне пагаднення аб узаемнай адмене віз. "Разлічваем на актыўную пазіцыю пасла ў выбудоўванні эфектыўных і даверных двухбаковых кантактаў", - сказаў беларускі лідар.

На завяршэнне цырымоніі Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды рады старым сябрам і новым партнёрам, зацікаўленым ва ўмацаванні і развіцці адносін з нашай краінай. "Дакладна ведаю: для сапраўднай дружбы адлегласцей не існуе. Мы адкрыты для новых ідэй, нацэлены на рэалізацыю самых амбіцыйных праектаў, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Абсалютна ўпэўнены, ваша знаходжанне на нашай зямлі будзе камфортным, праца - плённай, а супрацоўніцтва - узаемавыгадным".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім дыпламатам паспяховай работы: "Шчыра вітаем у Беларусі, дарагія сябры!"

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.20 Міжнародны агляд (Англ.) (п.)

Далей:
03.40 Гаспадарчы падыход (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны