Фота: belta.by
Кожны ўкладзены ў спартыўную галіну рубель павінен даваць аддачу. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 4 красавіка ў час нарады па пытанні аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт пацікавіўся, што зроблена для навядзення парадку перш за ўсё ў гульнявых відах спорту і што яшчэ неабходна зрабіць, як выконваюцца яго даручэнні і кантралююцца дзяржаўныя грошы, якія накіроўваюцца клубам і федэрацыям.
"Хачу, мужыкі, вас папярэдзіць. Не праблема сёння паглядзець, куды ідуць гэтыя грошы. І паглядзім. Але па-мужчынску хачу сказаць, што родных, блізкіх, палюбоўніц, яшчэ некага вы, калі ласка, утрымлівайце за свае грошы. За свае грошы. Зарабляйце, дзе хочаце, і іх утрымлівайце. Гэта будзе па-чалавечы, па-мужчынску правільна. Вы, я думаю, зробіце адпаведныя высновы з таго, што я сказаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Наколькі справядліва і, галоўнае, па-гаспадарску клубы распараджаюцца сродкамі ці проста іх асвойваюць, або трацяць? На якія мэты накіроўваюць фінансы? Асабліва хачу падкрэсліць: мы за спартыўныя аб'екты, якія каштуюць мільярды рублёў, запатрабуем з Міністэрства спорту".
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што размова, у прыватнасці, ідзе аб рэспубліканскіх цэнтрах алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" і "Стайкі", "Мінск-Арэне", канькабежным стадыёне, велатрэку і іншых спартыўных пляцоўках. Перад міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком даўно ставілася задача рабіць усё, каб гэтыя аб'екты ўтрымліваліся ў належным стане.
"Кантралюйце, каб яны былі ў парадку. Я ўжо не гавару аб тым, што туды спаборніцтвы трэба цягнуць, як ні было б складана, - сказаў Прэзідэнт. - А арганізацыя і рэзультат - гэта ўжо федэрацыі разам з усімі астатнімі, у тым ліку і Міністэрствам спорту".
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу: "Спорт у нашай краіне атрымліваў і будзе атрымліваць неабходную падтрымку, але кожны ўкладзены рубель, няхай іх нават няшмат, павінен быць апраўданы і даваць аддачу. Вось маё патрабаванне. Не будзе гэтага - не будзе грошай. Я хачу, каб прэм'ер чуў і міністр фінансаў: не будзе ніякіх грошай, калі не будзе прагрэсу".
"Я ж даўно формулу выклаў. Санкцыі, не санкцыі… Што, расіяне нас не пускаюць на нейкія спаборніцтвы? Скажыце. Я заўтра вырашу любое пытанне вам у Расіі. Але вы хаця б у расіян выйгравайце. Не хаця б, а выйграйце ў расіян па тых відах спорту, дзе вы пад санкцыямі. І нават не пад санкцыямі. Нічога больш не трэба, - заявіў беларускі лідар. - Выйграйце ў гандболе. У веласпорце, веславанні ўжо малайцы. Гэта бачна. Адпаведнае стаўленне будзе. Неяк валейбол падняўся ў канцы мінулага сезона - цяпер я яго наогул не бачу".
"Таму рубель уклалі ў спорт - аддача павінна быць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы папрасіў удзельнікаў нарады выказаць сваё бачанне па далейшым функцыянаванні сістэмы падтрымкі спорту. "Як прапануецца аптымізаваць расходы клубаў, ці будзе карысць ад гэтага дзяржаве? Мы цяпер клубы ўсюды ствараем: можна ж. Некалі на Захадзе падгледзелі. Клубы, клубы, клубы… Людзі ёсць, чыноўнікі ёсць. А як мне дакладвалі, у некаторых клубах там наогул… У Прэзідэнта няма такой зарплаты, як у іх. Усё добра. А ў спартсменаў ніжэй за 500 долараў заработная плата. Які спартсмен будзе працаваць? Не будзе ён працаваць", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.
"Ці не пацерпяць пры гэтым спартыўныя рэзультаты і асабліва падрыхтоўка спартыўнага рэзерву? За кошт якіх крыніц будуць утрымлівацца створаныя пры клубах школы і самі клубы? Гэта таксама пытанне. Вы ж усе жывяце больш-менш за кошт бюджэту. Ці ў поўнай меры клубы і федэрацыі выкарыстоўваюць магчымасці для самастойнага зарабляння сродкаў? - абазначыў яшчэ шэраг пытанняў кіраўнік дзяржавы. - Нядаўна (я гады тры настойваў на гэтым) мы прывучылі нашу культуру, якая гэтак жа жыла, тэатры: вы ўносіце такую суму, зарабляеце - калі ласка, мы вам такую ж суму з бюджэту выдзяляем. Пакрыху-пакрыху пачынаюць зарабляць і выжываюць. Не зарабілі - значыць, людзі да вас ісці не хочуць. Таму гэтак жа трэба формулу выпрацаваць. Павінна быць жалезная, справядлівая для ўсіх формула: рэзультат - грошы, няма рэзультату - няма грошай. Прававы акт, якім будуць урэгуляваны адпаведныя праваадносіны, павінен быць выкладзены дакладна, паслядоўна і даступна".
"Праблемы гульнявых відаў спорту мы абмяркоўвалі неаднаразова, але сітуацыя асабліва не мяняецца і пытанняў застаецца вельмі шмат. Патрэбна аддача ад тых сродкаў, якія ўкладваюцца ў спорт, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. - Я гатовы абмяркоўваць і нераўнамернасць укладанняў у асобныя віды спорту. Многія кажуць: усё ў хакей ідзе або ў футбол, а нам - не. Над гэтым таксама трэба падумаць. І трэба разумець, што тыя грошы, якія мы трацім або вы траціце на спорт, - гэта не мае і не вашы грошы. Гэта народныя грошы. І ў народа ёсць пытанні: калі нашы каманды перастануць калекцыяніраваць паражэнні, а пачнуць радаваць балельшчыкаў яркай гульнёй і галоўнае - перамогамі?"
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут