Прэзідэнт: Беларусь прымае люстраныя меры па абароне суверэнітэту дзяржавы

Фота belta.by


Беларусь прымае люстраныя меры па абароне суверэнітэту дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў наяўнасць складанай абстаноўкі. Пасляваеннае светаўладкаванне, заснаванае на міжнародным праве, якое і так не заўсёды спрацоўвала, рухнула. Геапалітычная напружанасць паміж дзяржавамі - членамі блока НАТА з аднаго боку і Расіяй, Кітаем, іншымі краінамі з другога боку перайшла ў гарачую фазу. "На гэтым фоне краіны-суседзі нарошчваюць ваенныя бюджэты, закупляюць наступальнае ўзбраенне для сваіх армій, павялічваюць склад войскаў НАТА на сваіх тэрыторыях, праводзяць бясконцыя вучэнні каля нашых граніц. Арсенал сродкаў умяшання па надуманых прычынах ва ўнутраныя справы нашай краіны пашыраецца", - адзначыў беларускі лідар.

"Акрамя эканамічнага дыктату, палітычнага, інфармацыйнага націску, мы сёння сутыкаемся з правакацыямі на нашых знешніх рубяжах, спробамі тэрарыстычнай дзейнасці ўнутры краіны, інспіраванымі звонку", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі адэкватна рэагуюць на ўсе гэтыя выпады і прадаўжаюць удасканальваць сістэму нацыянальнай і ў першую чаргу ваеннай бяспекі краіны.

"Гэта люстраныя меры па абароне суверэнітэту дзяржавы, без якога не будзе ні міру, ні беларусаў як нацыі. У сваёй гісторыі мы гэта не раз праходзілі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб ваенных кадрах, Прэзідэнт адзначыў, што якім бы магутным ні быў тэхнічны арсенал, ён не стане перавагай у сіле без прафесіяналаў, без адданых роднай краіне і народу воінаў: "Вайна ва Украіне гэта яскрава дэманструе. Вырашальную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны, абароне мірнай працы яе грамадзян адыгрываюць ваенныя. Іх ядро - вы, афіцэрскі корпус".

Наперадзе ў выпускнікоў служба ў падраздзяленнях, воінскіх часцях і органах ваеннага кіравання. "Лёгка не будзе. Афіцэрская служба заўсёды спалучана з цяжкасцямі і пэўнымі абмежаваннямі. Мы з вамі гэта добра ведаем", - даў наказ Прэзідэнт.

Звяртаючыся да афіцэраў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, выбраўшы для сябе шлях служэння Айчыне, яны зрабілі высакародны выбар - узялі на сябе адказнасць за мір і бяспеку на роднай зямлі, асабліва ў цяперашні час.

"Я вельмі добра разумею ваеннаслужачых. Калі нехта гуляе, адпачывае і іншае, а нам давядзецца служыць Радзіме, абараняць гэту зямлю. Такі наш лёс, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вам трэба будзе эфектыўна вырашаць складаныя і адказныя задачы па павышэнні ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, забяспечваць найвышэйшую вывучку і зладжанасць органаў ваеннага кіравання і войскаў, абучаць падначаленых сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы. Упэўнены, вы з гонарам выканаеце ўсе пастаўленыя перад вамі задачы, забяспечваючы мір і бяспеку Беларусі".

За выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку Аляксандр Лукашэнка ўручыў выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

На заканчэнне кіраўнік дзяржавы яшчэ раз павіншаваў выпускнікоў з гэтым шчаслівым днём у іх жыцці, калі пройдзены яшчэ адзін вельмі цяжкі этап: "Афіцэрская служба заўсёды цяжкая, але, па-мойму, вучоба - гэта самы цяжкі перыяд у жыцці любога чалавека, як мне здаецца".

"На наша пакаленне цяжкая доля выпала. Я часам думаю над словамі нашых суайчыннікаў, якія кажуць: "На фронце было лягчэй, таму што ворага бачыш твар у твар". Мы твар у твар свайго ворага не бачым, хоць дакладна вызначылі яго каардынаты. Ды і вайна цяпер такая, што твар ворага не разгледзець", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі ўважліва назірае за ваеннымі дзеяннямі ва Украіне: "І беспілотнікі, контрбатарэйная барацьба. Я артылерыста спытаў: "Умееш весці контрбатарэйную вайну?" - "Умею". Гэта вялікая справа. Без гэтага немагчыма, як мне расказвалі ваенныя, якія ваююць ва Украіне. Беспілотныя лятальныя апараты сталі ледзь ці не галоўным метадам і зброяй вядзення сучасных войнаў. І многае іншае. Вы гэта добра, напэўна, ужо ведаеце".

Прэзідэнт папярэдзіў, што хоць этап вучобы і скончыўся, але вучыцца давядзецца кожны дзень. "Жыццё падносіць і ў паветры, і на зямлі нам усё новыя і новыя ўрокі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вельмі высока цэніць афіцэрскі мундзір: "Калі мужык яго апрануў, ён павінен быць сапраўдным мужыком. І абараніць гэту Радзіму, якая цяпер у нашых руках. Будзьце заўсёды дастойныя сваёй зямлі!"

Прэзідэнт нагадаў аб сваіх нядаўніх заявах наконт тэрытарыяльнай абароны, народнага апалчэння: "Патрабаванне адно: абараніце сябе і сваю сям'ю".

"А наша з вамі задача (кадравых ваенных. - Заўвага БЕЛТА) - абараніць Радзіму. Мы, ваенныя, будзем абараняць Радзіму! Здароўя вам, поспехаў!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
21.20 Контуры супрацоўніцтва (Ням.)

Далей:
21.40 Зялёны свет (Ням.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны