Фота belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася 20 лютага ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цырымонія адбылася напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта асаблівая традыцыя, звязаная са святам, якое свята шануе беларускі народ.
"Сёння ў беларускай арміі служаць людзі, якія свята шануюць і берагуць традыцыі пакалення пераможцаў. Унукі і праўнукі тых, хто 80 гадоў таму адстаяў свабоду нашай Радзімы ў гады Айчыннай вайны і прынёс народу Вялікую Перамогу", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў ордэнам "За службу Радзіме" III ступені палкоўнікаў Андрэя Кірдзюка і Аляксандра Пруднікевіча.
Прэзідэнт уручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі палкоўнікам юстыцыі Уладзіміру Шышко і Яўгену Архірэеву, пагоны генерал-маёра - палкоўнікам Дзмітрыю Бітному, Ігару Гутніку, Вадзіму Раманіву, Віталю Шастаку і Сяргею Фралову.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў пагоны дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу начальніку Брэсцкай мытні Сяргею Якуту, пагоны дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа - пракурору Магілёўскай вобласці Валерыю Куліковічу.
У час цырымоніі Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што кожны з яе ўдзельнікаў добра разумее, што сіла арміі вызначаецца не толькі жалезам - танкамі, гарматамі, самалётамі. "Сіла арміі - гэта ў першую чаргу мужнасць, стойкасць і патрыятызм салдат і афіцэраў. Воінаў, цалкам адданых прысязе, краіне і народу. І ваша задача - выхоўваць такіх воінаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх узнагароджаных афіцэраў і наваспечаных генералаў з высокай ацэнкай ратнай працы і асабістага ўкладу ў справу абароны Радзімы, а таксама падзякаваў за службу. "Перакананы, што ў біяграфіі кожнага з вас будуць новыя поспехі і ўзнагароды", - сказаў ён.
Прэзідэнт таксама павіншаваў з надыходзячым святам усіх абаронцаў Айчыны: і тых, хто цяпер у страі, і ветэранаў, сем'і ваеннаслужачых, іх родных і блізкіх. "Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы - Рэспублікі Беларусь", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут