Фота: belta.by
Магілёў сустрэў першую замежную дэлегацыю спартсменаў на ІІ Гульні краін СНД. У горад на Дняпры прыбылі ўдзельнікі спаборніцтваў па стральбе з лука - старшыня Нацыянальнай федэрацыі стральбы з лука Туркменістана, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Вепа Сахедаў і лучнік Эзізмухамет Сахедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Каля гасцініцы "Магілёў" гасцей па беларускім звычаі сустракалі хлебам і соллю. Павітаў першых спартсменаў і Рысік, галоўны сімвал будучых ІІ Гульняў краін СНД.
Словы прывітання і пажадання высокіх рэзультатаў і перамог удзельнікам сказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў. "Мы рады вітаць вас на магілёўскай зямлі. Спадзяёмся, што вам у нас спадабаецца, - сказаў ён. - Жадаю дастойна выступіць на спаборніцтвах! А ў будучым прыязджайце да нас у госці яшчэ".
Старшыня Нацыянальнай федэрацыі стральбы з лука Туркменістана, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Вепа Сахедаў падзяліўся, што не чакаў такога цёплага прыёму ў Беларусі. "Мы зусім не чакалі, што будзе такі прыём. Нас усе вітаюць, частуюць. Вялікі дзякуй вам за гэта! - сказаў ён. - Гэта яшчэ раз паказвае, што беларуская краіна - наша братэрская краіна. Мы ўжо сустракалі прадстаўніка Беларускай федэрацыі стральбы з лука, разам удзельнічалі ў спаборніцтвах".
Вепа Сахедаў расказаў, што дарогу да Магілёва яны практычна не заўважылі. "Ад нас да Беларусі прамы рэйс. У Мінску нас сустрэлі, і мы прыехалі ў Магілёў. Дарога прайшла хутка і лёгка", - дадаў ён.
На спаборніцтвах па стральбе з лука дэлегацыя Туркменістана мае намер паказаць высокія рэзультаты. А пасля ўжо яны хочуць азнаёміцца з горадам і яго гісторыяй. "Будзем чэмпіёнамі, - адзначыў Вепа Сахедаў. - Мы будзем паказваць сваю сілу і дасягаць высокіх рэзультатаў. За гэтым мы і прыехалі".
Разам са старшынёй федэрацыі ў Магілёў прыехаў 15-гадовы Эзізмухамет Сахедаў. Гэтым відам спорту ён займаецца з 8 гадоў. "На спаборніцтвах пераможа мацнейшы, але я буду старацца, каб заняць першае месца", - падзяліўся планамі спартсмен.
Дарэчы, Вепа і Эзізмухамет Сахедавы - бацька і сын. Паводле слоў бацькі, калі тата трэнер - гэта складана. "Я заўсёды ведаю, дзе ён, сачу за яго трэніроўкамі, харчаваннем. Любую вольную хвіліну мы прысвячаем трэніроўкам. У сям'і ў нас гэта ўсе ведаюць", - дадаў Вепа Сахедаў.
ІІ Гульні краін СНД пройдуць з 4 па 14 жніўя. Спартсмены будуць спаборнічаць па 20 відах спорту ў 11 гарадах. Магілёў прыме спаборніцтвы па стральбе з лука, якія адбудуцца на стадыёне "Спартак" з 6 па 9 жніўня. З 12 па 13 жніўня ў абласным цэнтры пройдуць спаборніцтвы па каратэ ў спартыўным комплексе "Алімпіец".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут