Фота: belta.by
Беларусь павінна забяспечваць сябе пладамі ўласнай вытворчасці, перш за ўсё яблыкамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы фермерскую гаспадарку "СПАРТАН-АГРА" пад Маладзечнам, якая спецыялізуецца на пладаводстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам трэба, каб перасталі кланяцца імпартнаму яблыку. Каб быў свой яблык. Каб былі забяспечаны. У нас вялікая патрэбнасць у яблыках. Але для гэтага патрэбны сховішчы. Трэба сваё", - сказаў Прэзідэнт.
Міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксею Багданаву Прэзідэнт даў даручэнне: "Трэба дапамагаць. І дакладна ведаць, колькі нам трэба на краіну, колькі рынак можа спажыць". Задача не толькі забяспечыць патрэбнасці краіны, але і пастаўляць на экспарт.
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці актыўна падтрымліваць развіццё пладаводства ў краіне, у тым ліку выдзяляць гэтай фермерскай гаспадарцы дадатковыя сельгасугоддзі. "Хоць на 1000 га забяспечым", - сказаў ён.
Прэзідэнт прапанаваў кіраўніку фермерскай гаспадаркі Ігару Абрамчыку пасадзейнічаць у развіцці садаводства на іншых тэрыторыях у краіне. "Каб ты дапамог людзям закласці сад. Галоўнае ж закласці. І будуць паўтараць. Як ты даглядаеш, гэтак і яны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта цуд наогул. Шчыра кажучы, я такога не бачыў яшчэ. Гродна адпачывае (гаворка пра ўзровень гаспадарання на зямлі. - Заўвага БЕЛТА)".
"Санкцыі - гэта час магчымасцей. Трэба хутчэй гэта зрабіць", - нагадаў беларускі лідар.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб рабоце фермерскай гаспадаркі, тэхніцы, якая выкарыстоўваецца, кадравым складзе, арганізацыі работы сховішчаў. Аляксандр Лукашэнка нагадаў адказным аб сховішчы ў ААТ "Александрыйскае", якое даручалася прывесці ў парадак і стварыць неабходныя ўмовы для захоўвання плодаагародніннай прадукцыі. Да работы ў тым рэгіёне ён прапанаваў падключыцца і маладзечанскаму фермеру: "Велізарнае сучаснае сховішча. Гэта злачынства, калі мы там не будзем мець вось такі інтэнсіўнага характару сад. Тым больш: перавёз праз граніцу - прадаў (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА)".
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці выпрацаваць у пладаводстве пэўную праграму пад патрэбы і магчымасці вытворцаў: "Давайце пэўную праграму. Вось ён хоча 300 га дабавіць. Можа, больш. Збяром гэтых людзей, спытаем, што ім трэба, і закрыем пытанне".
Дарэчы, у фермерскай гаспадарцы пад Маладзечнам ужо асвойваюць і вырошчванне груш. Вялікіх такіх прамысловых садоў у краіне пакуль няма.
Аб развіцці пладаводства ў краіне ў цэлым далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч. Прыярытэтныя напрамкі ў гэтым плане ўключаюць штогадовую пасадку 500 га яблынь, нарошчванне грушавых садоў, пашырэнне сартыменту костачкавых і ягадных культур, нарошчванне пасадак арэхаплодных. Вядома, сваё слова павінна сказаць і навука, неабходна правесці раянаванне асобных сартоў для патрэб садаводства ў прамысловых маштабах.
На сённяшні дзень Беларусь забяспечана ўласнымі яблыкамі ў поўным аб'ёме з верасня па люты. Але каб нарасціць аб'ём яблыкаў з сакавіка па май, трэба высаджваць сарты, прыдатныя для доўгага захоўвання, і дадаткова будаваць сучасныя фруктасховішчы з рэгулюемым газавым асяроддзем.
"Усе пытанні трэба вырашыць імгненна, наколькі гэта магчыма. Без усялякіх затрымак, - запатрабаваў ад чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы. - Праграма, аб'ёмы, выдзеліць пэўныя крэдыты. Трэба паглядзець эканоміку. Раскідвацца грашыма мы не можам. А там, дзе трэба падставіць плячо, мы павінны падставіць".
Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт менавіта на развіцці высокаэфектыўнага садаводства. Старыя сады, якія не даюць запатрабаванага выніку, неабходна выкарчоўваць і закладваць новыя.
На завяршэнне наведвання фермерскай гаспадаркі Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з мясцовымі работнікамі: "Дзякуй вам вялікі. Вы для нас арыенцір. Будзем на вас раўняцца, каб беларусы з Польшчы і іншых краін яблыкі не завозілі".
Аляксандр Лукашэнка таксама прадэгуставаў фермерскую прадукцыю, адзначыўшы добрыя смакавыя якасці яблыкаў. Дарэчы, яблыкі з-пад Маладзечна пастаўляюцца ўжо на экспарт у Расію, аж да Хабараўска. І не толькі яблыкі, але і прадукцыя перапрацоўкі.
Адзначым, што з кіраўніком сялянскай гаспадаркі Ігарам Абрамчыкам Прэзідэнт ужо сустракаўся ў красавіку бягучага года ў час рэспубліканскага суботніка, які Аляксандр Лукашэнка праводзіў на сваёй малой радзіме, закладваючы новы яблыневы сад. Саджанцы для яго былі, як і пад Маладзечнам, з фермерскай гаспадаркі.
"Фермер, рабацяга. Дарэчы, не аграрый", - адрэкамендаваў тады яго перад журналістамі кіраўнік дзяржавы. "Не, не аграрый. Інжынер-эканаміст. БДУІР. Але ўсё роўна на зямлі", - пацвердзіў фермер.
"Айцішнік", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка і ўдакладніў, ці ёсць у маладога аграрыя вясковыя карані. Аказалася, што сапраўды ёсць, і ў вёсцы Ігар правёў некалькі першых школьных гадоў. А да працы на зямлі і фермерства яго прывучыў бацька. Аляксандр Лукашэнка пры цяперашняй сустрэчы падзякаваў таму за такога сына, які не толькі прадаўжае, але і развівае пачатую справу.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут