"Не рабіце нас ворагамі мангольскага народа". Аляксандр Лукашэнка адказаў на крытыку ў сувязі са СВА і падтрымкай Расіі

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваёй заяве па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам адказаў на крытыку, якая прысутнічае ў Манголіі, у сувязі з правядзеннем Расіяй СВА і падтрымкай, што аказваецца з боку Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прачытаў увесь агляд (СМІ. - Заўвага БЕЛТА). Асабліва звярнуў увагу на журналістаў Манголіі. І бачу, што яны проста ангажыраваны адным бокам. Яны не бачаць таго, што адбываецца. Не ўсе - асобныя журналісты. І гэта ўкідваецца ў грамадства. Не рабіце нас ворагамі мангольскага народа. Мы - вашы самыя блізкія сябры і браты. І мы з Прэзідэнтам (Манголіі. - Заўвага БЕЛТА) у эканоміцы дакажам, што мы шмат што можам тут зрабіць. Не менш, чым імперыі, з якімі вы мяжуеце, і развітыя дзяржавы. Я гэтага вельмі хачу, і мы гэта зробім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што частка насельніцтва ў Манголіі негатыўна ўспрыняла дапамогу, аказаную Беларуссю свайму саюзніку - Расіі - у сувязі з правядзеннем спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. Таму ён растлумачыў сутнасць працэсаў для мангольскай аўдыторыі і правёў некаторыя паралелі.

Будучы гісторыкам па адукацыі, Прэзідэнт нагадаў пра лідара Мангольскай імперыі Чынгісхана, які змагаўся за краіну і абараняў сваіх людзей. "Яны гінулі на полі бою тысячамі. Але калі нехта смеў пакрыўдзіць яго воіна, ён мячом і агнём змятаў паселішчы і гэтых людзей, - заўважыў ён. - Што ж адбылося паміж Украінай і Расіяй? А тое ж самае".

Кіраўнік дзяржавы расказаў аб тым, як распаўся Савецкі Саюз, да чаго ў тым ліку прыклаў руку Захад на чале з ЗША. "Савецкі Саюз, з якім вы (Манголія. - Заўвага БЕЛТА) супрацоўнічалі. І нічога дрэннага ніхто пра яго не гаворыць. Тыя, хто помніць гэта супрацоўніцтва. Усякія былі часы, але ў цэлым гэта было добрае супрацоўніцтва", - заўважыў беларускі лідар.

Пасля развалу СССР была дамоўленасць, што ніякага сілавога блока Захад не будзе пашыраць да беларускіх і расійскіх граніц. Але адбылося роўна наадварот - ва Украіне пачалі ствараць плацдарм для нападзення на Беларусь і Расію, пачалі ўводзіць санкцыі.

"І першымі, хто супраць нас увёў санкцыі, была Украіна. Наша родная Украіна. Мае карані там закапаны. За што? Захад загадаў - увялі санкцыі супраць нас, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Мы іх не атакавалі, мы на іх не нападалі, мы ім не загадвалі, як жыць".

Прадаўжаючы гістарычную паралель з тым, як Чынгісхан абараняў свой народ, кіраўнік дзяржавы нагадаў, як ва Украіне, ужо ў сучасным свеце, пачалі спальваць людзей у дамах. "Паглядзіце: Адэса, як там спальвалі рускіх людзей. Грамадства расійскае пачало націскаць на Прэзідэнта Пуціна і на ўладу: "Вы іх павінны абараніць! Паралель. Пуцін абараніў сваіх людзей там", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Больш таго, у Мінску ў 2015 годзе прайшлі перагаворы ў Нармандскім фармаце, і былі заключаны добрыя дамоўленасці. Аднак яны не былі выкананы ўкраінскім бокам, а Захад заявіў, што гэта быў проста такі ход, каб даць час узброіцца супраць Расіі.

"Дык як жа Расія павінна была сябе паводзіць? Чаму манголы сёння, маючы паралель з Чынгісханам, перад якім вы схіляецеся (і я Прэзідэнта падтрымаў - гэта вялікая старонка вашай вялікай гісторыі, вы ёю ганарыцеся), асуджаюць Расію? А тым больш Беларусь, якая выступіла гарантам мірных перагавораў?" - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, як пасля пачатку СВА і некалькіх раўндаў мірных перагавораў, у тым ліку ў Беларусі, былі парафіраваны мірныя пагадненні. Аднак па патрабаванні Захаду яны былі адхілены, і Захад жа сёння не дае спыніць процістаянне.

"Расіяне не хочуць гэтай вайны. Я гэта добра ведаю. Чаму не сесці за стол перагавораў? Чаму не дамовіцца? Амерыканцы хочуць утапіць Расію ў гэтым процідзеянні і вайне з Украінай: "Ваюй з Украінай, а мы ў гэты час паасобку разбяромся з Кітаем тут. Вось у чым сутнасць іх палітыкі. Таму я хацеў бы, каб у Манголіі гэта разумелі. Каб вы слухалі не толькі тое, што амерыканцы і заходнікі расказваюць, а як на самай справе адбываецца", - заявіў беларускі лідар.

Больш таго, ён падкрэсліў, што Расія для Беларусі - гэта братэрская саюзная краіна, з якой ёсць сумесная ваенная групоўка. "Гэта нашы самыя блізкія браты. Мы думаем і размаўляем на адной мове. Таму згодна з усімі юрыдычна падпісанымі дагаворамі я дзейнічаў. Што, заходнікі, амерыканцы гэтага не ведалі? Ведалі. Але я не хачу, каб гінулі людзі. І мы робім і будзем рабіць усё для таго, каб там быў мір. Калі амерыканцы пойдуць на тое, каб там быў мір, ён заўтра будзе. Але ім гэтага не трэба. Таму разбярыцеся, хто тут вінаваты і на чыім баку праўда", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.00 Беларусь сёння (Ісп.) (п.)

Далей:
02.20 Беларусь сёння (Франц.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны