У Пекіне (КНР) праходзяць Міністэрскі навучальны семінар ШАС па лічбавай эканоміцы і Форум лічбавай эканомікі ШАС, якія сталі пляцоўкай для абмену вопытам і дэманстрацыі найноўшых дасягненняў у сферы лічбавых тэхналогій. Рэспубліку Беларусь на мерапрыемствах прадстаўляюць намеснік старшыні Белстата Наталля Тарасюк і начальнік упраўлення статыстыкі транспарту і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Белстата Таццяна Максімава, паведамілі БЕЛТА ў камітэце.
У цэнтры ўвагі - тэндэнцыі развіцця лічбавай эканомікі, сістэмы фарміравання элементаў даных, а таксама нацыянальныя падыходы краін-удзельніц да збору і распаўсюджвання даных у гэтай галіне.
У рамках форуму Беларусь прадставіла свой вопыт у галіне вымярэння лічбавай эканомікі, прыняла ўдзел у тэматычных семінарах і закрытым пасяджэнні міністраў лічбавай эканомікі краін ШАС.
У сваім выступленні Наталля Тарасюк падкрэсліла значныя поспехі, дасягнутыя Беларуссю ў развіцці нацыянальнай інфармацыйнай інфраструктуры, стварэнні дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў за апошнія гады. "У рамках выканання дзяржаўных праграм рэалізаваны мерапрыемствы па камп'ютарызацыі, інфарматызацыі, лічбавай трансфармацыі галін эканомікі, развіцці электроннага ўрада. Праходзіць адаптацыя нарматыўнай прававой базы і метадалагічных падыходаў да вымярэння лічбавай эканомікі", - адзначыла намеснік старшыні Белстата.
Асаблівая ўвага была ўдзелена распрацаванаму Белстатам пераліку нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі, які ўключае 35 паказчыкаў, згрупаваных у пяць ключавых блокаў. "Паказчыкі характарызуюць дзейнасць арганізацый, узровень развіцця нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, а таксама паслуг, якія прадастаўляюцца на яе аснове, трансфармацыю бізнес-працэсаў. Сістэма паказчыкаў не з'яўляецца статычнай, яна штогод актуалізуецца з улікам змянення міжнародных падыходаў і стандартаў маніторынгу развіцця лічбавай эканомікі", - падкрэсліла Наталля Тарасюк.
Яна таксама адзначыла, што сёння афіцыйная статыстычная інфармацыя ў Беларусі грунтуецца на выкарыстанні камбінаванага метаду назіранняў - як суцэльных, так і выбарачных. Гэта дае магчымасць сістэмнай ацэнкі развіцця эканомікі краіны, узроўню лічбавага развіцця яе галін, дазваляе сачыць за з'яўленнем новых працэсаў і з'яў, будаваць прагнозы і вызначаць далейшыя перспектывы. "Акрамя традыцыйных метадаў збору інфармацыі ў рамках дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці мы ў пастаянным пошуку новых крыніц даных. Так, Белстатам рэалізаваны праекты па выкарыстанні вялікіх даных, актыўна выкарыстоўваюцца адміністрацыйныя даныя, укараняецца штучны інтэлект для стварэння інтэрактыўных фарматаў прадстаўлення інфармацыі і аптымізацыі камунікацыі з рэспандэнтамі і карыстальнікамі", - дадала намеснік старшыні.
Кожная краіна рэалізуе розныя метады маніторынгу лічбавай эканомікі, але для забеспячэння супастаўнасці даных на міжнародным узроўні неабходна выпрацоўка адзіных падыходаў.
"Удзел у мерапрыемствах ШАС па лічбавай эканоміцы падкрэслівае імкненне Беларусі да развіцця лічбавай эканомікі і гатоўнасць дзяліцца сваім вопытам. Мы спадзяёмся, што на аснове ўзаемнай павагі і ўзаемнай выгады будзе выбудавана мадэль адкрытага супрацоўніцтва. Асабліва важна паглыбляць практычнае ўзаемадзеянне ў такіх галінах, як лічбавая інфраструктура, збор і апрацоўка даных, у тым ліку па новых галінах эканомікі, падрыхтоўка лічбавых кадраў, таму што высокія тэмпы лічбавага развіцця ўплываюць не толькі на стандартныя працэсы працы, але і на патрэбнасці ключавых галін эканомікі ў кадрах і кампетэнцыях. Рэалізацыя такіх падыходаў дасць магчымасць сумесна вырашаць задачы лічбавай трансфармацыі, якія стаяць перад намі", - рэзюмавала намеснік старшыні Белстата.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут