Фота: belta.by
Асноўная задума вучэнняў "Баявое братэрства - 2023" - знайсці шляхі і спосабы процідзеяння выклікам і пагрозам, якія могуць узнікнуць у краінах АДКБ. Аб гэтым заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Асобныя заходнія палітыкі, выконваючы задачу па дэманізацыі Рэспублікі Беларусь, спрабуюць у вучэннях АДКБ знайсці нейкую канспіралогію. Не трэба яе шукаць. Гэтыя вучэнні планавыя, адкрытыя, штогод праводзяцца ў адной з краін АДКБ. Асноўная задума, мэта вучэнняў - знайсці шляхі і спосабы процідзеяння выклікам і пагрозам, якія могуць узнікнуць менавіта ў краінах АДКБ. Сістэма правядзення вучэння ў адной з краін дазваляе войскам рыхтавацца на розных участках мясцовасці - горнай, пустыннай, стэпавай або лясіста-балоцістай, як у нас на тэрыторыі Беларусі", - расказаў Віктар Хрэнін.
Ён звярнуў увагу, што такія вучэнні праводзяцца ў Беларусі не ўпершыню. Паводле яго слоў, удзельнікі і міжнародныя наглядальнікі заўсёды даюць высокую ацэнку. "І ўсе сённяшнія вучэнні праходзяць строга ў адпаведнасці з задумай, без якіх-небудзь адхіленняў. Мы дэманструем транспарэнтнасць, адкрытасць. Запрасілі апарат ваенных аташэ, наглядальнікаў, дыпламатычны корпус. 19 краін пацвердзілі свой удзел у якасці наглядальнікаў за вучэннямі АДКБ, з іх тры краіны - члены НАТА", - адзначыў Віктар Хрэнін.
Ён дадаў, што, на жаль, прадстаўнікі Польшчы адмовіліся ад запрашэння. "Гэта яшчэ раз дэманструе, што яны не хочуць наладжваць нармальныя, добрасуседскія адносіны з намі. Працягваем руку - яны па ёй б'юць. Але гэта іх справа. Паглядзім, як яны сябе будуць паводзіць далей. Заяўленыя вучэнні 17 верасня ў Польшчы, заўтра пачынаюцца натаўскія вучэнні ў Латвіі з прыцягненнем больш як 8 тыс. чалавек. Паглядзім, ці запросяць нас", - сказаў міністр абароны.
У Беларусі з 1 па 6 верасня праходзіць сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне войскаў АДКБ "Баявое братэрства". Запланаваны сумесныя і спецыяльныя вучэнні, якія ўключаюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ. Манеўры праводзяць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. У прыватнасці, ваенныя лётчыкі сёння адпрацавалі пытанні выкарыстання ўчасткаў аўтадарог у якасці запасных аэрадромаў. Адным з асноўных эпізодаў гэтага этапу вучэння стала непасрэдна пасадка ваенных самалётаў Ан-26, Су-25, Як-130 і Су-30 СМ на трасу М1.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут