Фота belta.by
У Брэсце 26 ліпеня адкрылася філатэлістычная выстава "Брэст-2024", прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У экспазіцыі прадстаўлены філатэлістычныя калекцыі 85 удзельнікаў з 13 краін: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Кыргызстана, Латвіі, Марока, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі і ЗША.
"Марка - унікальная. Яе шматграннасць заключаецца ў тым, што яна з'яўляецца сродкам паштовай аплаты, прадуктам выяўленчага мастацтва. Вядома, што адлюстроўваецца на марцы, дае нам магчымасць атрымліваць інфармацыю аб пэўных падзеях, - сказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. - У год, калі мы святкуем 80-годдзе вызвалення роднай Беларусі, гісторыя знайшла сваё месца і ў паштовай прадукцыі. Гэта не толькі маркі, але і паштовыя канверты, паштоўкі, іншая прадукцыя, якая дэманструе гістарычныя факты". Міністр асабліва адзначыў, што нараўне з вопытнымі філатэлістамі ўдзельнічаюць дзеці. "Мы перадаём добрыя традыцыі наступным пакаленням. Мне як філатэлісту вельмі прыемна бачыць сярод узнагароджаных дзяцей і маладых людзей. Гэта ўсяляе ўпэўненасць, што традыцыя захаваецца. Ад мяне прагучала прапанова зрабіць Брэст сталіцай філатэліі і гэтыя выставы праводзіць на пастаяннай аснове", - дадаў Канстанцін Шульган.
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі адзначыў, што на марках адлюстраваны людзі і падзеі, якія пакінулі свой след у гісторыі краіны. "Гэта сведчыць аб тым, што мы моцныя традыцыямі. Мы памятаем нашых продкаў, гістарычныя падзеі, герояў. Самае галоўнае, што мы сёння маем, - гэта мір і свабода", - сказаў кіраўнік горада.
На выставе прадстаўлены экспанаты рознай тэматыкі, у тым ліку пра Вялікую Айчынную вайну, пра Беларусь і яе гарады, пра гісторыю пошты, пра спорт, флору і фаўну і іншыя. Прадстаўлены паштовыя маркі і блокі, канверты, паштоўкі, карткі, пісьмы. Наведвальнікі могуць убачыць унікальныя экспанаты, якія да гэтага яшчэ ні разу не выстаўляліся.
Мінсувязі і РУП "Белпошта" падрыхтавалі паштовы праект, які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля, выкарыстоўваць які можна на працягу ўсёй выстаўкі ў Брэсце. Сёння адбылася цырымонія гашэння.
Філатэлістычная выстава будзе працаваць да 4 жніўня. Яе адкрыццё дало старт мерапрыемствам да 1005-годдзя Брэста і 80-годдзя яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут