Фотa: belta.by
Сярод беларускіх дыпламатаў за мяжой плануецца вялікая кадравая ратацыя. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб некаторых пытаннях кадравага забеспячэння сістэмы МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы плануем даволі вялікі кадравы дзень у сувязі з назначэннямі ў дыпкорпусе за мяжой, - растлумачыў міністр. - Не таму, што нейкая экстранная сітуацыя, нехта скажа - выбары... Не. Таму, што некаторы час таму ратацыйны працэс быў упушчаны, і мы сёння вымушаны адразу значную колькасць людзей рыхтаваць да назначэння".
У сувязі з гэтым ён нагадаў аб тым, што ратацыйнага прынцыпу ў дыпламатычнай практыцы прытрымліваюцца многія краіны. Перш за ўсё для таго, каб не дапусціць пападання дыпламатаў пад уплыў краіны знаходжання.
"Кожны чалавек, які жыве ў нейкай краіне, зведвае магутнае інфармацыйнае ўздзеянне, зразумела, пранікаецца нейкімі ідэямі, інтарэсамі, чаканнямі... Вельмі важна, каб вока не замылілася, - гэта раз. І другое - каб яно не пачало глядзець на двухбаковыя адносіны вачамі таго боку, а не нашага. Нават з дружалюбнымі краінамі гэта не вельмі добра, таму што ты прыязджаеш наводзіць масты, але хацеў бы, каб рух быў больш з твайго боку", - адзначыў міністр.
Разам з тым Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што не стварае ў МЗС каманду асабіста для сябе: "Не скажу, што чатыры месяцы на пасадзе прывялі мяне да высновы, што трэба нешта кардынальна, вельмі моцна мяняць (у кадравых адносінах у сістэме МЗС. - Заўвага БЕЛТА). Але ратацыя заўсёды была адным з асноўных прынцыпаў работы дыпламатычнай службы. Гэта датычыцца не толькі нашай дзяржавы, але і ўсюды ў свеце таксама".
Цяпер, паводле яго слоў, надышоў час, каб некаторыя паслы вярнуліся на радзіму. І зусім не таму, што яны дрэнна адпрацавалі. А таму, што ўжо дастатковы час прайшоў, яны праявілі сябе і цяпер час набірацца новага вопыту і ведаў, пашыраць далягляд і прымяняць напрацаваныя навыкі тут, у Беларусі. Ёсць шмат прыкладаў прадаўжэння кар'еры дыпламатаў і ў сістэме МЗС, і ў сістэме дзяржаўнага кіравання.
Канкрэтныя прозвішчы і краіны назначэння міністр пакуль не стаў называць толькі па адной прычыне. "Парадак назначэння на дыпламатычныя пасады такога ўзроўню заўсёды суправаджаеццца шэрагам асаблівых кадравых рухаў, у першую чаргу гэта атрыманне агрэману краіны знаходжання, - растлумачыў ён. - Гэта значыць, гаварыць аб тым, што мы некага назначым, да таго, як мы ўбачылі адказ прымаючага боку, што ён гатовы разглядаць такога чалавека ў якасці нашага пасла, гэта дачасна".
Паводле яго слоў, на сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўваліся канкрэтныя кандыдатуры, кожная разглядалася з пункту гледжання прафесійных якасцей. "Прэзідэнта цікавілі ўсе аспекты, таму што яго адносіны да людзей вельмі беражлівыя - нельга страціць за ўсімі гэтымі разважаннямі вопытных спецыялістаў, стварыць у некага нейкія комплексы", - сказаў Максім Рыжанкоў. Ён удакладніў, што прапануемыя кандыдатуры абмяркоўваліся таксама з пункту гледжання патрыятычных адносін: "Таму што на першае месца сёння выходзяць пытанні адданасці сваёй краіне, свайму народу. Гэта немалаважны фактар. Таму і з гэтага пункту гледжання таксама пад пэўным вуглом глядзелі на кандыдатаў".
Аднак размова на ўзроўні кіраўніка дзяржавы выйшла далёка за рамкі кадравага забеспячэння МЗС, звярнуў увагу Максім Рыжанкоў. Закраналіся таксама пытанні міжнароднага парадку дня, арганізацыі будучых сустрэч і мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Беларусі, адносін краіны з дзяржавамі СНД і далёкай дугі, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пераарыентацыя экспартных патокаў, стварэнне ўмоў для прамысловай кааперацыі. Як заўважыў міністр, мерапрыемства не абмежавалася кадравым фарматам, а ператварылася ў "міні-справаздачу" кіраўніка МЗС пра бягучы стан спраў у знешнім гандлі па выніках чатырох месяцаў работы на гэтай пасадзе.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут