Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Урачыстая цырымонія адбылася 1 жніўня ў Палацы Незалежнасці, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назваў гэту цырымонію ўручэння дзяржузнагарод асаблівай і ў нечым унікальнай, паколькі на яе сабраліся прадстаўнікі аднаго вялікага з'яднанага калектыву - Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, якое было створана 30 гадоў таму літаральна праз месяц пасля першых у гісторыі суверэннай Беларусі прэзідэнцкіх выбараў.
Тады, як нагадаў Аляксандр Лукашэнка, гэта было невялікае падраздзяленне, якое забяспечвала матэрыяльна-тэхнічнае суправаджэнне работы дзяржорганаў маладой незалежнай краіны. Хоць некаторыя памылкова лічылі, што Кіраўніцтва справамі будзе займацца толькі тым, каб вырашаць нейкія бытавыя пытанні забеспячэння кіраўніка дзяржавы. Але на самай справе у веданні гэтай структуры шырокі спектр напрамкаў. "Гэта тысячы чалавек, якія не толькі кормяць, лечаць, але і вырабляюць прадукты харчавання. Гэта велізарнае міністэрства", - сказаў Прэзідэнт.
Цяпер на карысць дзяржавы ў сістэме Кіраўніцтва справамі працуюць больш за 20 тыс. чалавек. У іх ліку - работнікі сфер ЖКГ, будаўніцтва, культуры, аховы здароўя, санаторыяў, гандлю, грамадскага харчавання, дыпсэрвісу, гасцініц. Асобна Прэзідэнт згадаў аб працы 6 тыс. аграрыяў, дзякуючы якой прадпрыемствы Кіраўніцтва справамі па многіх напрамках сельскагаспадарчай вытворчасці сталі лідарамі ў рэспубліцы. Адзначалася таксама работа супрацоўнікаў Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці, паколькі тысячы дабрачынных ініцыятыў і сацыяльна значных праектаў - гэта іх заслуга.
Аднак самае важнае, паводле слоў Прэзідэнта, што Кіраўніцтва справамі захоўвае нацыянальны здабытак Беларусі, бо менавіта гэта структура адказвае за сусветна вядомыя прыродныя брэнды краіны.
"Белавежская пушча і іншыя нацыянальныя паркі, Бярэзінскі біясферны запаведнік, бязмежныя лясы з дзіўным раслінным і жывёльным светам, блакітныя азёры - не проста бясцэнны дар ад Бога і продкаў", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, як на заранку свайго прэзідэнцтва прымаў рашэнні, якія далі магчымасць захаваць гэты ўнікальны прыродны здабытак. Паколькі тады было нямала жадаючых, у тым ліку з замежжа, прыхапіць частку паркаў і выкарыстоўваць у асабістых, карыслівых мэтах. І толькі рашэннем кіраўніка дзяржавы быў наведзены парадак. "Там павінны быць нашы людзі, нашы суседзі, хто хочаце, але адпачываць. Дзяліць запаведнікі і паркі было забаронена, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта тое, што мы павінны былі і будзем перадаваць нашчадкам у першародным выглядзе". А яшчэ трэба захаваць і перадаць ім унікальны культурны код, куды разам "з роднай беларускай мовай" уваходзяць народныя рамёствы, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Іншых такіх на Зямлі няма і не будзе", - заўважыў ён.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што былі захаваны таксама дзясяткі старажытных народных традыцый, а ў канцэрне "Белмастацпромыслы", перададзеным у свой час у структуру Кіраўніцтва справамі, працуюць тысячы таленавітых майстроў. "Усё гэта знікла б, калі б мы гэта не падабралі ў свой час. Гэта мне даводзілася прымаць рашэнне. Куды б я ні прыехаў, людзі мяне прасілі: "Дапамажыце, захавайце", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Некаторыя з майстроў канцэрна прысутнічалі на цырымоніі. Было адзначана, што кожны з іх мае сваіх вучняў. "Таму мы і нашы дзеці, як і шматлікія турысты, ведаем, як выглядаюць знакамітыя слуцкія паясы, выцінанкі, вышыванкі, тканыя ручнікі, ганчарныя збаны. Мы не страцілі майстэрства пляцення з лазы і саломкі, роспісу па шкле, дрэве, тканіне", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што гэта цырымонія стане для ўсіх новым стымулам і яны будуць працаваць яшчэ лепш. "Таму што няма на свеце справы больш высакароднай, чым праца на карысць сваёй краіны - Беларусі, - падкрэсліў ён. - Час выбраў нас (і ад гэтага нікуды не дзецца) для таго, каб зрабіць нас яшчэ мацнейшымі і прыгажэйшымі".
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі. Яны ўдастоены ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, ахову жывёльнага і расліннага свету, значныя дасягненні ў грамадзянскай дзяржаўнай службе і вытворчай дзейнасці, заслугі ў галіне будаўніцтва, аказанні гасцінічных паслуг, умацаванні і ахове здароўя насельніцтва, сферах культуры і мастацтва.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны начальнік комплексу "Азёрны" Іван Баброўскі.
Вялікая група работнікаў узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку аператар машыннага даення сельскагаспадарчага прадпрыемства "Усход" Марта Аруцюнава, вядучы мастак прадпрыемства мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы" Антаніна Ісакава, ляснічы Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" Уладзімір Прэткель, швачка Бабруйскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Фабрыка мастацкіх вырабаў" Вольга Савончык.
Медаль Францыска Скарыны ўручаны артысту аркестра - вядучаму майстру сцэны заслужанага калектыву Беларусі Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Сяргею Кунцэвічу. Начальнік аддзела фінансавання дзяржаўных органаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Вераніка Куцько ўзнагароджана медалём "За бездакорную службу" ІІІ ступені.
Галоўнаму ўрачу Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірыне Абельскай прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь".
Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці машыннага двара "Стараселле" ААТ "Александрыйскае" Віктар Мільта і намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Пінскага мясакамбіната Марына Пусь сталі заслужанымі работнікамі сельскай гаспадаркі Беларусі.
За значны ўклад у забеспячэнне спрыяльных умоў знаходжання і функцыянавання дыпламатычных прадстаўніцтваў, іх супрацоўнікаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый у Беларусі Падзякі Прэзідэнта ўдастоены калектыў работнікаў дзяржаўнай установы "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс". Яе таксама ўдастоены калектыў РУП "Прэзідэнт-Атэль" - за значныя дасягненні ў сферы гасцінічных паслуг і рэстараннага сэрвісу і высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут