Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на III саміце "Голас Глабальнага Поўдня"
Паважаны спадар Модзі!
Паважаныя сябры!
Дзякуй за запрашэнне выступіць на трэцім саміце "Голас Глабальнага Поўдня", які ператвараецца ў адзін з буйнейшых форумаў па абмеркаванні пытанняў сучаснага светаўладкавання і будучыні чалавецтва.
Мы аб'яднаны агульнымі мэтамі і падыходамі да вырашэння сусветных праблем. Гэта пабудова шматпалярнага свету, стварэнне сістэмы непадзельнай бяспекі, забеспячэнне ўстойлівага развіцця, умацаванне раўнапраўнага супрацоўніцтва. І самае галоўнае - павышэнне ўзроўню жыцця нашых народаў.
Эпоха заходняга панавання адыходзіць у мінулае. Цэнтр глабальнага прагрэсу, эканамічнай гравітацыі, ды і прыняцця палітычных рашэнняў перамяшчаецца на Поўдзень і Усход. Гэта патрабуе ад нас больш актыўна праяўляць лідарства ў міжнародных справах. Голас Глабальнага Поўдня павінен гучаць на поўную моц і адпавядаць свайму гіганцкаму патэнцыялу.
Апаненты адчуваюць такую ўзрастаючую магутнасць і спрабуюць ёй процідзейнічаць.
Абсалютна мае рацыю Прэм'ер-міністр Індыі, гаворачы, што "большасць глабальных праблем не былі створаны Глабальным Поўднем, але на нас яны ўплываюць больш".
Беларусь гэта добра ведае па сваім уласным вопыце. На працягу шэрага гадоў мы жывём пад незаконнымі, несправядлівымі, варварскімі санкцыямі, якія не толькі аказваюць уздзеянне на нашу краіну, але і згубна ўплываюць на вашы народы.
Так, абмежаванні адносна экспарту беларускіх мінеральных угнаенняў абвастрылі праблемы недахопу прадуктаў харчавання і голаду ў самых бедных краінах.
Захад па-ранейшаму правакуе канфлікты, якія спараджаюць шматмільённыя патокі бежанцаў, а потым цынічна абвінавачвае Глабальны Поўдзень і нас у міграцыйным крызісе. Аднак сапраўдная прычына - у выцягванні рэсурсаў і навязванні краінам, якія сталі на шлях развіцця, сістэмы неэквівалентнага абмену.
Сёння многія рэгіёны скаланаюць войны і канфлікты, каб дагадзіць транснацыянальным карпарацыям небывалыя тэмпы набірае гонка ўзбраенняў. Але без устойлівага міру і вырашэння глабальных супярэчнасцей ніякае развіццё немагчыма.
Менавіта таму Беларусь неаднаразова выступала з мірнымі ініцыятывамі і брала на сябе ролю перагаворнай пляцоўкі па ўрэгуляванні канфліктаў. Мы будзем і ў далейшым няўхільна прадаўжаць гэту работу.
Беларусь нацэлена ўносіць уклад ва ўмацаванне Глабальнай Большасці, актыўна ўдзельнічаючы ў міжнародных структурах, якія нас аб'ядноўваюць: у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Руху недалучэння, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама БРІКС, партнёрамі якой мы разлічваем стаць у бліжэйшай перспектыве.
Дарагія сябры!
Больш як паўстагоддзя таму пала сусветная сістэма каланіялізму, але гэта не прывяло да рэальнага вызвалення краін так званага трэцяга свету. Каланіяльных краін. Дэ-факта ў многім захоўваецца эканамічная і тэхналагічная залежнасць ад былых метраполій.
Таму галоўны фронт нашай сённяшняй работы - эканоміка як аснова любога суверэнітэту. І менавіта ў эканамічнай сферы нам ёсць што прапанаваць краінам Глабальнага Поўдня.
Мы даўно і актыўна, яшчэ з часоў СССР, супрацоўнічаем з дзяржавамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Пастаянна аказваем гуманітарную дапамогу краінам, якія маюць у гэтым патрэбу. Аднак нашы магчымасці значна шырэйшыя.
Беларусь - адзін з сусветных лідараў у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Нягледзячы на знешні націск, наша краіна дэманструе высокую ступень стабільнасці і прадаўжае паступальна развівацца.
Як рэспубліка з добра развітымі прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, навукай, сістэмай адукацыі мы гатовы прапанаваць Глабальнаму Поўдню прадукты харчавання, прамысловую прадукцыю, тэхналогіі, у тым ліку лічбавыя, перадавыя практыкі ў ахове здароўя, уключаючы тэлемедыцыну, паслугі па падрыхтоўцы кадраў і ў іншых сферах.
У нас ужо ёсць вопыт эфектыўнага садзейнічання прагрэсу шэрага краін Глабальнага Поўдня, іх індустрыялізацыі, павышэнню якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва.
У якасці прыкладу можна прывесці Рэспубліку Зімбабвэ, якая з нашай дапамогай паспяхова забяспечвае харчовую бяспеку, развівае сістэму аказання медыцынскай дапамогі і аховы мацярынства і дзяцінства.
Можа, мы далёка ад вас геаграфічна, але заўсёды гатовы быць побач у вырашэнні самых надзённых задач.
Упэўнены, разам мы здольны даць дастойны адказ любым выклікам сучаснасці.
Як сказаў вялікі Махатма Гандзі: "Калі жадаеш, каб свет змяніўся, - сам стань гэтым змяненнем". Упэўнены, што разам мы можам змяніць гэты свет, а голас Глабальнай Большасці - гэта голас нашай агульнай будучыні.
Дзякуй вам за ўвагу.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут