Калі краіны СНД і іх праваахоўнікі будуць разам, то ніякія каляровыя рэвалюцыі і іншыя мяцяжы ім не страшныя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў СНД, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на маючым адбыцца пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў СНД адной з важных тэм вызначана святкаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Дзень Перамогі - самая памятная і ўрачыстая дата ў нашай агульнай гісторыі, - падкрэсліў ён. - Яна сімвалізуе адзінства і мужнасць савецкіх народаў перад тварам фашызму - страшэннай пагрозы ўсяму чалавецтву".
І наконт гэтага сцвярджэння ў краінах СНД няма ніякіх разыходжанняў, заўважыў Прэзідэнт. "Усе народы Савецкага Саюза ваявалі і тысячамі гінулі на франтах. Больш таго, народы Цэнтральнай Азіі далі прытулак тысячам і мільёнам грамадзян тых тэрыторый, якія былі акупіраваны ў першыя гады фашыстамі", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дата 3 ліпеня, калі была вызвалена сталіца краіны Мінск, выбрана на рэферэндуме для святкавання галоўнага нацыянальнага свята - Дня Незалежнасці.
Па выніках пасяджэння форуму кіраўнікоў МУС у Мінску плануецца прыняць заяву Савета міністраў унутраных спраў. Яна, паводле слоў Прэзідэнта, стане не толькі данінай памяці дзясяткам мільёнаў ваеннаслужачых і мірных савецкіх грамадзян, якія загінулі дзеля таго, каб жылі цяперашнія пакаленні. "Гэта будзе зварот да наступных пакаленняў з заклікам свята берагчы гістарычную памяць і, галоўнае, праўду аб страшэннай вайне. Ніколі не забываць, што мы - нашчадкі Пераможцаў, і гэта вялікі наш здабытак", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт у сувязі з гэтым звярнуў увагу, што пры адзінстве па такім важным пытанні, як святкаванне 80-годдзя Перамогі, у краінах Садружнасці, тым не менш, бываюць рознагалоссі па іншых пытаннях. Таму Аляксандр Лукашэнка заклікаў усе бакі, і праваахоўнікаў у тым ліку, захоўваць адзінства дзеля забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. "Давайце будзем сур'ёзна дзейнічаць па асноўных напрамках работы міністэрстваў унутраных спраў. Яны дакладна выкрышталізаваны жыццём, яны вызначаны, і вось там трэба прымаць нам рашэнні. Калі мы прынялі рашэнне, давайце ў гэтым напрамку будзем дзейнічаць усе разам", - сказаў ён.
"Не дай бог, каб у нашых краінах, у вашых незалежных дзяржавах адбылося нешта сур'ёзнае, калі трэба было б прымяняць дзеянне ў поўным маштабе сілавых структур. Але мы ад гэтага не застрахаваны. Будзем разам - ніякія каляровыя рэвалюцыі і іншыя мяцяжы нам не страшныя", - заявіў Прэзідэнт.
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы падзякаваў удзельнікам сустрэчы за гатоўнасць да супрацоўніцтва, за імкненне і далей актывізаваць сумесныя намаганні для забеспячэння бяспекі і аховы правапарадку. "Вы павінны ведаць: мы заўсёды гатовы прыйсці да вас па дапамогу, дзейнічаць адэкватна. Толькі давайце па дробязях сварыцца не будзем. Гэта заўсёды накладае ненармальны адбітак на нашу работу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы толькі за тое, каб мы былі разам. Мы хочам быць з вамі разам. У адваротным выпадку нас паасобку парвуць, падзеляць, і ўладныя людзі (вы ведаеце, хто гэта) возьмуць нас цёпленькімі, не прыклаўшы для гэтага ніякіх намаганняў. Таму давайце будзем разам", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут