Фота: belta.by
Беларусь дасягнула канкрэтных вынікаў па паляпшэнні становішча жанчын. Аб гэтым заявіла кіраўнік беларускай дэлегацыі пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская ў Камітэце ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Ларыса Бельская прадставіла дзявяты даклад аб выкананні Беларуссю палажэнняў канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Дыпламат падкрэсліла, што Беларусь прыхільна да прынцыпаў канвенцыі і імкнецца да паўнацэннага забеспячэння роўных правоў і магчымасцей для жанчын і мужчын ва ўсіх сферах. "Беларуская дзяржава мае багатыя традыцыі і сур'ёзныя дасягненні ў гэтай сферы, - звярнула ўвагу яна. - Гэта пацвярджаецца ўстойлівай высокай пазіцыяй Беларусі ў Індэксе гендарнага разрыву: за апошнія 10 гадоў гэты паказчык знізіўся амаль у два разы - з 0,152 у 2014 годзе да 0,096 у 2024-м. Паводле даных за 2024 год, Беларусь заняла 29-е месца ў рэйтынгу са 166 краін".
"У вельмі складанай геапалітычнай абстаноўцы Беларусь захоўвае сваю дзяржаву, мір і спакой, паступальна і эвалюцыйна выбудоўвае грамадства роўных магчымасцей, дзе кожны чалавек - жанчына, мужчына ў любым узросце - можа самарэалізавацца ў дастойных умовах жыцця і прыносіць карысць грамадству", - заявіла Ларыса Бельская. Яна выказала меркаванне, што штучна створаны па палітычных матывах напружаны фон вакол Беларусі можа перашкаджаць канструктыўным і прадметным дыскусіям, але выказала надзею, што дыялог па сутнасці канвенцыі будзе ўсё ж прафесійным і зацікаўленым.
Дыпламат канстатавала, што за 9 гадоў, якія прайшлі з разгляду папярэдняга даклада аб рэалізацыі канвенцыі, Беларусь прыклалі значныя намаганні для выканання агульных прынцыпаў і абавязацельстваў гэтага дакумента. "Мы дасягнулі канкрэтных вынікаў па паляпшэнні становішча жанчын", - падкрэсліла яна.
У сваім выступленні Ларыса Бельская адлюстравала змяненні, якія адбыліся з 2022 па 2024 год, у тым ліку ў забеспячэнні магчымасцей для ўдзелу жанчын у палітычным і грамадскім жыцці, у даступнасці адукацыі, аховы здароўя, працаўладкавання, прадпрымальніцтва, у сферы аховы слабаабароненых жанчын і пацярпелых ад дамашняга насілля. Напрыклад, Беларусь з'яўляецца адной з нямногіх краін, у якой прадастаўляецца водпуск да спаўнення дзіцяці 3 гадоў з выплатай штомесячнай дапамогі за ўвесь гэты перыяд. Памер дапамогі таксама павялічваецца пры выхаванні ў сям'і дваіх і больш дзяцей, дзіцяці-інваліда. Перыяд догляду дзіцяці да 3 гадоў залічваецца ў агульны стаж для вылічэння пенсіі. У працоўным заканадаўстве прадугледжаны шэраг мер для камфортнага сумяшчэння працоўнай занятасці бацькоў з сямейнымі абавязкамі. Створаны ўмовы для таго, каб жанчыны маглі паспяхова спалучаць работу і выхаванне дзяцей. Больш за 60 працэнтаў занятых у эканоміцы жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў маюць непаўналетніх дзяцей.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут