Выступленне Прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне"

Фота: belta.by


Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп"

Дарагія сябры!

Паважаныя лаўрэаты!

Уладыка!

Калядныя дні ствараюць асаблівую атмасферу і натхняюць на добрыя справы.

Гэтак было спрадвеку. Такім мы разумеем гэта светлае свята i сёння.

У ім вытокі нашай цырымоніі ўшаноўвання ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта. А само мерапрыемства ўжо стала традыцыяй суверэннай Беларусі.

І мы не ўяўляем гэтыя чароўныя дні без прыгожага ўрачыстага моманту - моманту заслужанай славы нашых дастойных людзей.

Нашы лаўрэаты - сапраўдныя падзвіжнікі і творцы сапраўднага мастацтва, захавальнікі душы беларускага народа.

Сёння мы адзначаем заслугі дзеячаў культуры, якія захоўваюць і ўзбагачаюць нацыянальную скарбніцу, абуджаюць цікавасць да народных рамёстваў, выхоўваюць павагу да нашых традыцый.

Сярод узнагароджаных таксама свяшчэннаслужыцелі, урачы, сацыяльныя работнікі - неабыякавыя людзі, якія працягнулі руку дапамогі тым, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі. Бескарысліва, па закліку сэрца клапоцяцца аб дзецях, якія трапілі ў няпростую сітуацыю ў жыцці.

Мы ганарымся поспехамі на буйнейшых сусветных турнірах нашых вядомых спартсменаў і трэнераў, удастоеных прэміі "Беларускі спартыўны Алімп".

Усе дасягненні лаўрэатаў і іх дзейнасць маюць высокае духоўнае і патрыятычнае гучанне.

Асабліва важна гэта цяпер, калі краіна рыхтуецца адзначыць свяшчэнную дату - 80-годдзе Вялікай Перамогі. Мы беражліва захоўваем памяць аб мінулым, упэўнена рухаемся наперад і смела глядзім у будучыню.

Дзякуй вам за дасягненні і перамогі.

Але важна і іншае. Значнасць вашай работы намнога большая, чым вы, магчыма, самі гэта ўсведамляеце.

Кожны ваш поспех натхняе многіх беларусаў на новыя справы, такія ж добрыя, чалавечныя і вельмі патрэбныя.

Таму з году ў год мы сустракаемся на гэтай сцэне з людзьмі, якімі кіруюць самыя шчырыя пачуцці - вернасць свайму прызванню і любоў да роднай зямлі.

І менавіта дзякуючы вам, паважаныя лаўрэаты, вашаму служэнню высокім ідэалам мы паспяхова процістаім тым выклікам, якія перад намі ставіць час. Час хаосу, войнаў, дэвальвацыі сапраўдных каштоўнасцей.

А ісціна простая: у аснове любой чалавечай дзейнасці знаходзяцца духоўнасць і маральнасць (як я часта гавару, справядлівасць) - жыватворны эліксір для культуры, трывалай сувязі пакаленняў і традыцый.

Яны і аснова адзінства нацыі, якая ведае сваю гісторыю, шануе спадчыну продкаў і клапоціцца пра будучыню. Аснова таго, што вызначае характар народа.

Духоўнасць і маральнасць - фундамент моцнай, незалежнай дзяржавы.

Дарагія сябры!

Я віншую лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп".

Дзякуючы такім людзям, як вы - патрыётам, стваральнікам, наша родная Беларусь застаецца астраўком міру, спакою, чалавекалюбства і міласэрнасці.

Як бы нехта ні імкнуўся нас сёння расхістаць, нічога не атрымаецца. Нічога не атрымаецца! Мы зберажом сваю краіну. Яна ўжо належыць нашым дзецям і ўнукам. Таму мы павінны падумаць пра іх будучыню, і мы думаем.

Мы ўсё зробім у будучай пяцігодцы, каб наша краіна назаўсёды забыла праблему захавання сваёй дзяржаўнасці. Наша краіна будзе...

Наша краіна заўсёды будзе дзяржавай, насуперак любым плыням і тэндэнцыям на міжнароднай арэне.

Я таксама хачу павіншаваць усіх нашых беларусаў з Раством. Пажадаць ім радасці. Каб вы ўсміхаліся, каб дзеці вас ніколі не засмучалі, вашы любімыя, блізкія, родныя, таварышы па службе заўсёды неслі вам радасць.

Жадаю міру, дабрабыту. Няхай вам ва ўсім садзейнічае поспех, а побач будуць з вамі заўсёды родныя і блізкія.

Трэці раз вось так публічна пры вялікай аўдыторыі я гавару аб тым, што будучы год будзе няпросты. І я гэта гавару вам адкрыта. І запомніце, хто б вам тут ні абяцаў залатыя горы, нам давядзецца напружвацца ў два разы больш, чым у папярэднім годзе.

Але мы пераадолеем усе цяжкасці. Не толькі таму, што я хачу банальна сказаць: "Мы адзіныя, мы натхнёныя..." Мы навучыліся працаваць! У складаных умовах. Калі на нас націскаюць з усіх бакоў.

Здавалася б, не, не вытрымаем. Але памятаеце мае словы, я сказаў: "Забудзьце пра санкцыі, іх няма!" І гэта нас выратавала. Калі б толькі мы, беларусы, - эмацыянальныя людзі - акунуліся ў гэтыя разважанні аб санкцыйнай палітыцы, слухайце, мы абвалілі б эканоміку, а следам і наша жыццё, і нашу дзяржаву.

Таму санкцыі, не санкцыі - проста жыццё складваецца такім чынам, што ў любой сітуацыі нам давядзецца выжываць, вытрымліваць гэты націск. Мы яго вытрымаем!

Але я таксама гавару аб тым, што будучы год і, напэўна, уся пяцігодка пройдуць пад лозунгам міру і бяспекі. Будзе мір - усё астатняе дадасца. Трэба зберагчы мір для Беларусі. І мы зробім гэта разам з вамі.

І апошні тэзіс, вельмі важны - новае пакаленне. Да ўлады прыходзяць, не толькі да ўлады... Мы аддаём нашу краіну ў рукі новаму пакаленню.  Я чаму вам аб гэтым гавару? Я гаварыў аб гэтым у царкве і гэтак далей для таго, каб людзі пачулі. А вам гавару, таму што нам з вамі давядзецца гэта пакаленне сфарміраваць і нам з вамі давядзецца іх пасадзіць у свае крэслы - работнікаў творчых, культуры і гэтак далей, і да таго падобнае. І ва ўладу. Найцяжэйшая работа, але мы настроены яе арганізаваць і правесці.

Шчасця вам! Не перажывайце. Слухайце, ну, жыццё ж не толькі складаецца з таго, што будзе заўтра, паслязаўтра і іншае. Гэта важна - бачыць заўтрашні дзень. Але мы ж жывём кожны дзень, і сёння. Сёння светлыя дні, светлыя святы - Новы год, Нараджэнне Хрыстова. Хутка, дасць бог, Вялікдзень...

Таму заўсёды, калі толькі можна ўсміхацца, весяліцца і радавацца, - усміхайцеся, весяліцеся і радуйцеся. Шчасця вам, дабрабыту і поспехаў!

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
12.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
12.20 Паштоўка з Беларусі (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны