Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на ваенным парадзе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Фота: belta.by


Паважаныя суайчыннікі і госці Беларусі, ветэраны і абаронцы Айчыны!

Сёння наша краіна ўрачыста адзначае сваё галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці.

Роўна 80 гадоў таму, 3 ліпеня 1944 года, адгрымелі апошнія баі за сталіцу Беларусі. Але гэтыя залпы і цяпер адгукаюцца рэхам у нашай гістарычнай памяці. І мы ведаем, што павінны зрабіць усё, каб пранесці гэту памяць праз стагоддзі.

У ёй шмат болю і пакут, цярпення і мужнасці, подзвігаў і перамогі справядлівасці. У ёй сотні тысяч імёнаў герояў. У ёй сіла нацыі наследнікаў пераможцаў.

Тут, на беларускай зямлі, вырашалася будучыня многіх народаў. У гэтай лёсавызначальнай бітве сышліся рэкрутаваныя з усёй Еўропы фашысты і воіны вялікай шматнацыянальнай Чырвонай Арміі. Лоб у лоб.

Гэта была бітва за свабоду і будучыню нашага народа, за свабоду і будучыню народаў усяго кантынента. Гэта быў упэўнены крок да Вялікай Перамогі.

Святкуючы Дзень Незалежнасці менавіта 3 ліпеня, мы аддаём даніну памяці савецкім салдатам, якія стаялі насмерць у Брэсцкай крэпасці, пад Мінскам і Магілёвам, Полацкам і Гомелем, Оршай і Быхавам. На іншых незлічоных вялікіх і малых рубяжах да сталіцы нашай Радзімы - Масквы.

Мы захапляемся сілай волі савецкіх жанчын, старых і дзяцей, якія змагаліся нараўне з мужчынамі і працавалі ў тыле, забяспечваючы фронт.

Мы схіляем галовы перад светлай памяццю мірных ахвяр і загінулых герояў. Гэта мільёны людзей. Страшная цана нашай свабоды і незалежнасці.

Мы захапляемся вялікімі палкаводцамі Жукавым, Васілеўскім, Ракасоўскім, а таксама нашым земляком - генералам арміі Антонавым - асноўным распрацоўшчыкам плана стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён".

Увесь яе ход - ад задумы і падрыхтоўкі ў рэжыме беспрэцэдэнтнай сакрэтнасці да актыўнай фазы - узор высокага ваеннага майстэрства і адна з самых гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны.

У кожным беларускім горадзе, у кожнай вёсачцы жыве памяць аб нашых героях. Яна перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад сэрца да сэрца, звязваючы ўсіх нас жывой ніткай любові і вернасці Айчыне.

Гэты парад - парад у іх гонар.

Разам з намі па праспекце Пераможцаў пройдуць ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Азербайджана, Казахстана, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана і Узбекістана.

Сёння мы пройдзем разам, таму што вынеслі з Вялікай Айчыннай вайны галоўны ўрок: нацызм - гэта абсалютнае зло.

Злачынствам нацыстаў няма і не можа быць апраўдання і даравання. Ні тады, ні цяпер, ні ў будучым.

Мы гаворым гэта тым, хто зноў сее варожасць, кідаючы яе зерні на нашы землі, хто гатовы ўцягнуць у новую крывавую бойню свае народы.

У высокіх кабінетах Вашынгтона падлічваюць выгады, прадаючы зброю і ўганяючы ў галечу ўкраінскі народ, рухаючыся да асноўнай мэты. Яна не мяняецца стагоддзямі. Але інфападставы ўдасканальваюцца.

У пачатку мінулага стагоддзя славян абвінавацілі ў няўменні разумна распараджацца сваімі прыроднымі рэсурсамі і тэрыторыямі, якія чамусьці павінны належаць усёй сусветнай супольнасці. А цяпер у нас нібыта не тая дэмакратыя.

Тады ролю "настаўніка" ўзяла на сябе гітлераўская Германія. Сёння нас спрабуе "вучыць" увесь Еўрасаюз на чале са Злучанымі Штатамі.

Мы ведаем сапраўдныя мэты, ведаем, хто стаіць за кожнай правакацыяй на Дзяржаўнай граніцы Беларусі, за кожнай тэрарыстычнай пагрозай мірнаму насельніцтву. Ведаем, таму што працуем на апярэджанне.

Мы як ніколі пільныя. Мы вывучылі ўсе ўрокі пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

І ў нас толькі адзін настаўнік - наша гісторыя. Гісторыя пераможцаў.

Таму сёння па зямлі і па небе мы таксама пройдзем дарогай гонару за сапраўдных наследнікаў герояў Вялікай Айчыннай, тых, хто апранае ваенны мундзір у такі небяспечны час. 

Пройдзем у імя міру.

У імя міру мы ўмацоўваем і развіваем Узброеныя Сілы, удасканальваючы ўсю ваенную арганізацыю дзяржавы.

Наш народ павінен ведаць і бачыць: робіцца ўсё і нават больш, каб армія, а таксама войскі тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння былі гатовы абараніць краіну. І вы ведаеце, яны гатовы. Мы шмат гаворым пра зброю і боепрыпасы, але галоўнае - гэта людзі. Людзі нашы, як толькі яны ўчора адчулі абвастрэнне абстаноўкі на паўднёвых нашых граніцах - тысячы званкоў у ваенкаматы і ў часці, падраздзяленні, нашым ваенным, генералам: вазьміце нас у армію, дайце нам зброю, мы будзем абараняць сваю Радзіму. Не трэба, працуйце спакойна. Наперадзе ў нас вялікія працоўныя будні, а мы, людзі ў пагонах, здольныя сёння не проста абараніць - прадухіліць любую правакацыю на Дзяржаўнай граніцы нашай краіны.

Беларусь валодае самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі. У краіне актыўна развіваецца абаронны сектар эканомікі. Ствараюцца айчынныя ракетныя комплексы, стралковая зброя, артылерыйскія снарады, беспілотныя лятальныя апараты, сродкі сувязі і аўтаматызацыі. Тое, што патрэбна для сучаснай вайны.

Многае сёння пакажам.

Але галоўная наша сіла, як я ўжо сказаў, - людзі. Салдаты і афіцэры - героі нашага часу, якія ўжо цяпер дэманструюць адвагу і сілу духу.

Наш парад - гэта прызнанне прафесіяналізму і адданасці абавязку ваенных, пагранічнікаў, байцоў і афіцэраў спецыяльных службаў, якія робяць усё, каб правакацыі з боку недружалюбных краін не перараслі ў поўнамаштабны ваенны канфлікт.

Паважаныя сябры, сёння ў нас прымаюць удзел менш як пяць працэнтаў нашых Узброеных Сіл. Усе астатнія - на баявым пасту. Мы бязмерна ўдзячныя ім, ведаем, як гэта складана і цяжка. Але акрамя нас не выканае ніхто гэту задачу. Мы для гэтага прызначаны. Для гэтага нас карміў і выгадаваў беларускі народ.

Наш парад - гэта знак сілы саюзніцкага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі, узаемадзеяння з дзяржавамі - членамі АДКБ, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Знак нашай гатоўнасці і сёння стаць у адзін строй на абарону гістарычнай памяці, каштоўнасцей, сваіх суверэнітэтаў.

Усіх нас аб'ядноўвае Вялікая Перамога над агульным ворагам - краінамі гітлераўскага альянсу. Яна вучыць нас абараняць мір любымі сродкамі стрымлівання.

Праверка сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, першая для рэспублікі трэніроўка нестратэгічных ядзерных сіл, паказала, што ўзровень абараназдольнасці нашага Саюза як ніколі высокі.

І гэта гарантыя таго, што наш голас - голас саюзнікаў і партнёраў, які гучыць у абарону шматпалярнага і справядлівага свету, будзе пачуты. А наш парад пройдзе ў мірную будучыню. 

Гэта наша мэта. Таму ў адным страі з абаронцамі Айчыны - моладзь, побач з ваеннай тэхнікай - тэхніка мірнага жыцця.

Пераможцы завяшчалі нам жыць і ствараць будучыню для новых пакаленняў.

Мы не падвядзём. Не маем права.

Дарагія ветэраны!

Нізкі вам паклон!

Вы навучылі нас любіць, абараняць і берагчы сваю зямлю.

Мы і сёння ствараем сваю будучыню, абапіраючыся на вашы магутныя плечы. Разуменне таго, які груз выпрабаванняў вы на іх паднялі і вынеслі, дае нам сілы і мужнасць процістаяць новым выклікам часу.

Іншага не дадзена, паколькі гэты час выбраў нас, і мы зможам.

Нашаму пакаленню выпала місія захаваць мір на роднай зямлі. Мір, які 80 гадоў таму падарылі нам дзяды і прадзеды. Будзем дастойныя іх бессмяротнага подзвігу.

У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень жадаю ўсім шчасця, міру, дабрабыту.

Слава беларускаму народу, які адстаяў сваё права быць суверэнным і незалежным!

Вечная слава савецкім воінам, якія загінулі ў баях з ворагам і аддалі свае жыцці за нашу свабоду!

Гонар і слава доблесным абаронцам Айчыны!

Віншую ўсіх са святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Радзімы.

Ура!

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
19.20 З парламентскага зала (Пол.)

Далей:
19.40 Ідэнтычнасць (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны